21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Лепшы пах — яго адсутнасць

У некаторых лацiнаамерыканскiх i афрыканскiх краiнах лёгкi пах спатнелага цела дагэтуль лiчыцца вельмi сэксуальным.

Цiкава, што першымi з пахам поту пачалi змагацца мужчыны — старажытныя рымляне. Што датычыцца жанчын, прычым сучасных, то паводле некаторых замежных апытанняў, палова з iх лiчаць, што самы надзейны сродак ад непрыемнага паху — душ, 40 працэнтаў упэўнены, што няма сэнсу карыстацца дэзадарантам увогуле, а астатнiя "берагуць" яго для ўрачыстых выпадкаў.

Калi вы моцна пацееце — прымайце ванны, яны не толькi змагаюцца з потам i ачышчаюць скуру, але яшчэ i робяць яе эластычнай. Вазьмiце ў роўнай колькасцi кару дуба, лiсця бярозы, рабiны, крываўнiка i бруснiц. Або прыгатуйце сумесць з лiсця крапiвы, душыцы, парэчкi, чабару, чарады i рамонку ў прапорцыi 5:1:2:2:5:3. 500 г любой сумесi пакладзiце ў каструлю, залiце халоднай вадой i давядзiце да кiпення на слабым агнi. Праз гадзiну адцадзiце адвар праз марлю i вылiце яго ў ванну. Мылам i iншымi мыйнымi сродкамi карыстацца ў гэтым выпадку не варта.

Калi пацеюць рукi, добра дапамагаюць:

*  5-хвiлiнныя ванначкi з воцатнай кiслаты — 3 чайныя лыжкi сталовага воцату развядзiце ў лiтры вады.

*  ванначкi з адвару кары дуба, лiсця i кветак зверабою i карнявiшча змеевiка, якiя бяруцца ў роўных прапорцыях. 2 сталовыя лыжкi сумесi заварыце 2 шклянкамi кiпеню, астудзiце i апусцiце рукi на 5 хвiлiн.

Калi пацеюць ногi, штодня на ноч рабiце цёплыя ванначкi:

* з адвару кары дуба i гарачаўкi ў прапорцыi 3:1. 50 г сумесi на 3 лiтры вады. Чаргуйце iх з настоем шалфею i крапiвы ў роўных долях. 100 г сумесi на 5 л гарачай вады.

* з настою палыну.

* з адвару кары белай iвы, лiсця мяты i бузiны ў прапорцыi 2:1:1. 100 г сумесi на 5 лiтраў вады.

Пры празмернай патлiвасцi ног

рэкамендуецца прымаць унутр 2 разы на дзень па 0,5 шклянкi настою з крапiвы i шалфею, узятых у роўных долях. 2 сталовыя лыжкi сумесi сухога лiсця на 0,5 лiтра вады.

Мыць валасы штодня?

Валасы трэба мыць так часта, як у гэтым узнiкае неабходнасць.

Галоўнае — правiльна выбраць сродак для мыцця. Iснуе велiзарная колькасць шампуняў для штодзённага выкарыстання (пра гэта абавязкова пiшуць у анатацыi) для ўсiх тыпаў валасоў i скуры галавы, у тым лiку i вельмi адчувальнай. Менавiта iх варта прымяняць штодня. А вось лекавыя шампунi, якiя прадаюць у аптэцы, для частага выкарыстання не падыходзяць. Iх асноўная задача — не толькi ачысцiць валасы, але вылечыць i ўмацаваць.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У некаторых лацiнаамерыканскiх i афрыканскiх краiнах лёгкi пах спатнелага цела дагэтуль лiчыцца вельмi сэксуальным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика