У беларусаў — камандны Кубак Еўропы
У беларусаў — камандны Кубак Еўропы
Спорт-тайм У рамках Суперлігi мужчынская зборная Беларусi па лёгкаатлетычным дзесяцiбор’i выйграла Кубак Еўропы. Наша дружына выступала ў наступным складзе: Андрэй Краўчанка, Аляксандр Пархоменка, Мiкалай Шубенка i Аляксандр Корзун. Беларусы набралi ў суме 24160 ачкоў. У iндывiдуальным першынстве не было роўных гамяльчанiну Андрэю Краўчанку, якi набраў 8585 ачкоў. "Шахцёр" iдзе на "Штурм" Футбалiсты салiгорскага "Шахцёра" пераадолелi першы бар’ер Кубка Iнтэртота. У стартавым раўндзе беларусы двойчы справiлiся з iгракамi польскай "Краковii". У першым матчы ў Кракаве "гарнякi" выйгралi з лiкам 2:1, а ў нядзелю разграмiлi сапернiкаў на родным полi — 3:0. У другiм раўндзе розыгрышу падапечныя Юрыя Вяргейчыка сустрэнуцца з аўстрыйскiм "Штурмам". Першы паядынак адбудзецца 5 лiпеня ў Грацы. У першым квалiфiкацыйным раўндзе Лiгi чэмпiёнаў барысаўскi БАТЭ згуляе з iсландскiм "Валюрам". Такi вынiк учарашняй жараб’ёўкi, што адбылася ў швейцарскiм Ньёне. Матчы пройдуць 15 цi 16 лiпеня i 22 цi 23 лiпеня. Гаспадарамi поля першага паядынку будуць беларусы. Пераможца дуэлi выходзiць на бельгiйскi "Андэрлехт". Паводле выбару фартуны, сапернiкам "Гомеля" ў першым адборачным раўндзе Кубка УЕФА стала польская "Легiя", а мiнскi МТЗ-РIПА будзе спаборнiчаць са славацкай "Жылiнай". У адрозненне ад каманды з горада над Сожам трактаразаводцы правядуць першую сустрэчу на сваiм полi. Матчы пройдуць 17 i 31 лiпеня. Галявая феерыя ў "вышцы" У адрозненне ад фiналiстаў Еўра-2008, якiя задаволiлiся мiнiмальным вынiкам, футбалiсты вышэйшай лiгi нацыянальнага чэмпiянату парадавалi галявой феерыяй. У матчы 12-га тура ў Барысаве памiж мясцовым БАТЭ i мiнскiм МТЗ-РIПА было забiта ажно 7 галоў. Гаспадары выйгралi ў гасцей з лiкам 4:3 i ўзмацнiлi сваю пазiцыю на вяршынi турнiрнай таблiцы. БАТЭ лiдзiруе з "ураджаем" у 28 ачкоў. У трактаразаводцаў 23 ачкi i трэцяя пазiцыя. На другi радок узняўся "Вiцебск", якi разбамбiў у гасцях iгракоў "Смаргонi" — 3:0 (24 ачкi). Сем мячоў уляцела ў вароты ў паядынку ў Гомелi, дзе мясцовыя футбалiсты перамаглi магiлёўскi "Днепр" — 4:3. Iншыя вынiкi тура: "Нёман" (Гродна) — "Тарпеда" (Жодзiна) — 1:0, "Нафтан" (Наваполацк) — "Дынама" (Мiнск) — 1:1, "Савiт" (Магiлёў) — "Лакаматыў" (Мiнск) — 2:1, "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Дарыда" (Мiнскi раён) — 1:1, "Шахцёр" (Салiгорск) — "Дынама" (Брэст) — 0:2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках Суперлігi мужчынская зборная Беларусi па лёгкаатлетычным дзесяцiбор’i выйграла Кубак Еўропы. Наша дружына выступала ў наступным складзе: Андр
|
|