21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фотафакт. Фэст Маці Божай Будслаўскай

26.08.2009 12:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыкладна 30 тыс. пілігрымаў з Мінска, Нарачы, Жодзіна, Ракава, Радашковічаў, Вілейкі, Магілёва, Віцебска і іншых населеных пунктаў Беларусі вечарам 1 ліпеня ўзялі ўдзел у вячэрняй імшы перад Будслаўскім касцёлам бернардзінцаў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Фота Юліі Дарашкевіч

Самая вялікая група пілігрымаў — каля 1.500 чалавек — прыбыла ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай з Віцебскай дыяцэзіі, паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар Беларускай рымска‑каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Апрача таго, прыехала група байкераў з Польшчы, каб памаліцца за беларускіх палякаў.

Як зазначыў ксёндз Аляксандр, у сваёй адозве да пілігрымаў мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў удзельнікаў урачыстасцей у Будславе маліцца за візіт Бенедыкта XVI у Беларусь.

Сёлета для ўдзелу ў традыцыйным храмавым свяце 1—2 ліпеня, прысвечаным 10‑годдзю каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, запрошаны Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый арцыбіскуп Марцін Відовіч і ўсе каталіцкія біскупы краіны, а таксама духоўныя хоры.

У праграму свята ўключаны ўрачыстыя імшы, Марыйныя няшпары (праслаўленні Ісуса Хрыста і Маці Божай, падчас якіх выконваюцца псалмы), акафіст, пакланенне святым дарам, працэсіі і літаніі да Маці Божай. У свяце бяруць удзел таксама вернікі грэка‑каталіцкай царквы.

Удзельнікі свята будуць адзначаць 10‑годдзе з дня, калі кардынал Казімір Свёнтак каранаваў папскімі каронамі абраз Маці Божай Будслаўскай, што з’яўляецца прызнаннем яго цудатворнасці.





Первоисточник:
Все новости за день

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна 30 тыс. пілігрымаў з Мінска, Нарачы, Жодзіна, Ракава, Радашковічаў, Вілейкі, Магілёва, Віцебска і іншых населеных пунктаў Беларусі вечарам 1 ліпеня ўзялі ўдзел у вячэрняй імшы перад Будслаўскім касцёлам бернардзінцаў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика