21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iльготны крэдыт для будаўнiцтва жылля страчвае жорсткую "прывязку" да прапiскi?

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iльготны крэдыт для будаўнiцтва жылля страчвае жорсткую "прывязку" да прапiскi?

Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi быў распрацаваны праект Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якi датычыцца змяненняў i дапаўненняў у дзеючы Ўказ № 185 ад 14 красавiка 2000 года. Карэктаванне дадзенага дакумента закранае iнтарэсы маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, якiя вырашаюць сваю жыллёвую праблему з выкарыстаннем iльготных крэдытаў. Аб магчымых новаўвядзеннях карэспандэнту "Звязды" расказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль.

— Цi будзе ў сельскай мясцовасцi жорсткай "прывязка" будаўнiцтва жылля да прапiскi?

— Згодна з новаўвядзеннямi, грамадзяне атрымаюць права паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы не толькi па месцы свайго пражывання. Дакументам будзе дазваляцца ўключаць у спiсы на льготнае крэдытаванне жыхароў вёсак, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадоў раённага падпарадкавання, якiя маюць намер будаваць, набываць цi рэканструяваць сабе жыллё не толькi па месцы пражывання, але i на тэрыторыi ўсяго адмiнiстрацыйнага раёна. Так, напрыклад, жыхар Ляхавiцкага раёна, незалежна ад месца свайго пражывання, можа ў любым месцы, у тым лiку i ў самiх Ляхавiчах, будаваць сабе жыллё i атрымлiваць пад яго льготны крэдыт.

— Цi змогуць жыхары вёсак атрымаць iльготны крэдыт будаўнiцтва жылля па-за межамi свайго сельсавета?

— Так. Вясковец зможа пабудаваць кватэру ў райцэнтры, а жыхар райцэнтра — узвесцi дом, напрыклад, у аграгарадку. Дадзенае новаўвядзенне iстотна пашырае зону магчымага будаўнiцтва, якое будзе ажыццяўляцца паводле прынцыпу мэтазгоднасцi ўжо без бюракратычных перашкод.

— Сярод пэўнай часткi жыхароў буйных гарадоў адзначаецца тэндэнцыя па пошуку жылля ў сельскай мясцовасцi...

— Улiчваючы гэты напрамак, спецыялiсты галiны ўнеслi ў праект Указа такую норму, згодна з якой жыхары гарадоў абласнога падпарадкавання i Мiнска могуць уключацца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў для паляпшэння сваiх жыллёвых умоў па лiнii будаўнiцтва цi набыцця кватэр i (або) жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах. Да гэтага часу было даволi складана будавацца, напрыклад, жыхарам Мiнска ў Мiнскiм цi iншым раёне Беларусi. Цяпер жыхары сталiцы, абласных цэнтраў краiны маюць магчымасць будаваць сабе жыллё ў межах сваёй вобласцi i атрымлiваць iльготны крэдыт, калi на яго атрыманне ў грамадзянiна ёсць адпаведнае права.

— Шмат пытанняў узнiкае пра службовыя чэргi. Яны раней не мелi паўнаважкага статусу.

— Дадзеным праектам адрэгулявана пытанне аб уключэннi ў спiсы на льготнае крэдытаванне грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы працы. Грамадзянiн можа не стаяць на жыллёвым улiку ў выканкаме, а толькi па месцы працы. У гэтым выпадку факт знаходжання работнiка ў службовай чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў дазволiць будавацца ў сваiм раёне ў сельскай мясцовасцi або ў прыгарадах буйных гарадоў — абласных цэнтраў i Мiнска.

— Але цi не адбудзецца тое, што, напрыклад, жыхар сталiцы пабудуе сабе жыллё з выкарыстаннем дзяржаўнай дапамогi ў сельскай мясцовасцi i разам з тым будзе заставацца "чаргавiком" у Мiнску?

— Такi фокус сёння ўжо немагчымы. Уключэнне ў спiсы на льготнае крэдытаванне грамадзян, якiя маюць жаданне палепшыць свае жыллёвыя ўмовы не па месцы пражывання, будзе ажыццяўляцца мясцовымi выканкамамi па месцы пастаноўкi на "жыллёвы" ўлiк толькi пры ўмове добраахвотнага волевыяўлення на зняцце з улiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы жыхарства. Мы лiчым, што цяпер улiк чаргавiкоў будзе весцiся больш дасканала. Больш за тое, вызначэнне памераў плошчы льготнага крэдытавання будзе весцiся з улiкам агульнай плошчы жылых памяшканняў, якiя знаходзяцца ў iх ва ўласнасцi (як у крэдытаатрымальнiка, так i ў членаў яго сям’i) i па месцы жыхарства, i па месцы будаўнiцтва. Да гэтага нарматыўная практыка ўлiчвала толькi жыллё па месцы будаўнiцтва. Напрыклад, жыхар Мiнска мае маленькую кватэру ў сталiцы i яшчэ кватэру ў Брэсце. Пачынае будавацца з дапамогай iльготных крэдытаў. Па iснуючых нормах, сёння памер плошчы, якая крэдытуецца, падлiчваецца толькi з улiкам мiнскай кватэры, калi будаўнiцтва ажыццяўляецца ў сталiцы. Пасля таго як запрацуе распрацаваны намi праект Указа кiраўнiка дзяржавы, то пры вызначэннi плошчы жылля, якая падпадае пад iльготнае крэдытаванне, будзе ўлiчвацца i брэсцкая, i мiнская жыллёвая нерухомасць. Гэта будзе адным з крокаў да пераходу на сiстэму залiку жыллёвай плошчы пры выдзяленнi льготных крэдытаў увогуле на ўсёй тэрыторыi краiны.

— Iснавалi выпадкi, калi чалавек па розных падставах мог будаваць сабе жыллё як чаргавiк два цi тры разы, i кожны раз карыстаўся льготнымi крэдытамi...

— Сёння праект Указа прадугледжвае той факт, што атрымаць iльготны крэдыт на будаўнiцтва жылля чалавек можа толькi адзiн раз. Нават калi ў чалавека змянiлiся нейкiя сямейныя цi iншыя абставiны (развёўся, ажанiўся), то зноў атрымаць iльготны крэдыт для будаўнiцтва жылля яму будзе ўжо немагчыма.

— А калi сям’я атрымлiвае статус шматдзетнай?

— Так, толькi шматдзетныя сем’i захоўваюць права на атрыманне льготных крэдытаў для паляпшэння сваiх жыллёвых умоў паўторна.

— Сем’i, якiя пабудавалi жыллё з дапамогай iльготных крэдытаў, часам распадаюцца. Як дзялiць кватэру, каму плацiць па крэдыце? — гэтыя i iншыя пытаннi былi пакуль амаль невырашальнымi.

— Праектам уводзiцца норма па выплаце запазычанасцi па льготным крэдыце i працэнтаў па iм, калi сям’я распадаецца. Цяжкасцяў не ўзнiкае, калi жыллё будавалi муж з жонкай. А калi ў складзе сям’i былi дзецi, пляменнiкi, бабулi, дзядулi, сёстры, браты i г.д. У гэтых выпадках дазваляецца ў судовым парадку вызначаць долi выплатаў крэдытаў, цi долi кватэры кожнага члена сям’i ў выпадку, калi крэдыты былi выплачаны.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб магчымых новаўвядзеннях карэспандэнту "Звязды" расказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика