21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржзакупкi дэбюракратызаваць

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржзакупкi дэбюракратызаваць

У вынесеным на ўчарашняе абмеркаванне Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi праекце ўказа, якi рэгулюе дзяржзакупкi ў рэспублiцы, распрацоўшчыкамi ўлiчаны дадзеныя Прэзiдэнтам краiны Аляксандрам Лукашэнкам даручэннi па гэтым пытаннi. Сутнасць апошнiх — максiмальна дэбюракратызаваць працэс дзяржзакупак i ўзмацнiць адказнасць за выкананне патрабаванняў, што прадугледжаны заканадаўствам. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. 

Як адзначыў намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур, у праекце ўказа былi захаваны ўсе базавыя прынцыпы i падыходы, якiя склалiся ў рэспублiцы i адпавядаюць мiжнароднай практыцы сiстэмы дзяржзакупак, а менавiта заказчык расходуе бюджэтныя сродкi выключна на падставе выбару пастаўшчыка з некалькiх прэтэндэнтаў. Зыходзячы ж з даручэнняў кiраўнiка краiны, прынцыповыя змяненнi ўносяцца ў схему дзеяння заказчыка. Раней, заўважыў Андрэй Тур, заказчык павiнен быў прайсцi доўгую працэдуру ўзгадненняў, каб ажыццявiць закупку. У якасцi прыкладу ён узгадаў, што пры закупках на суму звыш 8 тысяч базавых велiчынь (200 мiльёнаў рублёў) заказчыку неабходна было ўзгаднiць яе з вышэйстаячым органам. У тым жа выпадку, калi тавары, што набывалiся, уваходзiлi ў вызначаны Ўрадам i Прэзiдэнтам пералiк, то закупку патрэбна было ўзгадняць з рэспублiканскай цi абласной камiсiяй па павышэннi канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, а таксама перадаць паўнамоцтвы па яе правядзеннi ў адпаведную рэспублiканскую мiжведамасную камiсiю цi "Белрэсурсы". Калi кошт закупкi складаў звыш 200 тысяч базавых велiчынь (7 мiльярдаў рублёў), неабходна было прайсцi ўзгадненнi двойчы, пры гэтым пасля конкурсу неабходна было зацвердзiць вынiкi ва Ўрадзе. Пры закупцы на суму звыш 500 тысяч базавых велiчынь (17 мiльярдаў рублёў), акрамя вышэйзгаданых узгадненняў, заказчык узгадняў яе з кiраўнiком дзяржавы. Зразумела, усё гэта рабiла працэс закупкi вельмi грувасткiм i доўгiм i адбiвалася як на яе аператыўнасцi, так i на гаспадарчай дзейнасцi арганiзацыi. Паводле слоў намеснiка мiнiстра, працягласць некаторых працэдур дасягала 7—8 месяцаў. Што ж датычыцца самога заказчыка, то ён у пэўнай ступенi быў пазбаўлены самастойнасцi ў выбары пастаўшчыка, адказнасць перакладвалася на плечы тых органаў, якiя забяспечвалi ўзгадненне закупкi.

У прапанаваным праекце ўказа павышаецца роля i адказнасць заказчыка i вышэйстаячых органаў дзяржкiравання праз сiстэму рэгiстрацый i праз нормы, якiя скасоўваюць дзейнасць рэспублiканскiх (абласных) мiжведамасных камiсiй па закупках для патрэб аховы здароўя, сельскай гаспадаркi, перапрацоўчай прамысловасцi, сiлавых структур. У цэлым, падкрэслiў Андрэй Тур, прапанаваная i падрыхтаваная праектам сiстэма дзяржзакупак забяспечыць спрашчэнне працэдур закупак i скароцiць працягласць конкурсаў да трох месяцаў.

Разам з тым некаторыя прапановы, што ўчора агучвалiся, не знайшлi падтрымкi ў прэм’ера. У прыватнасцi, Сяргей Сiдорскi лiчыць мэтазгодным узважыць усе "за" i "супраць", прымаючы рашэнне аб адмене 15-працэнтнай прэферэнцыяльнай папраўкi да цаны тавару расiйскай цi беларускай вытворчасцi. Ён заўважыў, што замежныя вытворцы спрабуюць заваяваць беларускi рынак шляхам дэмпiнгу: "У нас ёсць прэцэдэнты, калi замежныя кампанii, каб заваяваць рынак, гадамi дэмпiнгуюць". Акрамя таго, кiраўнiк Урада зазначыў, што пры ажыццяўленнi дзяржзакупак трэба працаваць з самiмi кампанiямi, а не з iх пасрэднiкамi, таму што замежныя фiрмы прапануюць заказчыкам прэферэнцыi пры закупках, а пасрэднiкi на гэта не iдуць. Не згодзен прэм’ер i з тым падыходам, што для правядзення дзяржзакупак пры мiнiстэрствах ствараюцца камерцыйныя прадпрыемствы. "Для ажыццяўлення дзяржзакупак нiякiх ЗАТ пры мiнiстэрствах быць не павiнна, — лiчыць Сяргей Сiдорскi. — Iнакш гэта будзе зноў пасрэднiк у працэдуры закупак". За гэтыя працэдуры, на думку прэм’ера, павiнен адказваць мiнiстр.

Андрэй Тур таксама праiнфармаваў прысутных, што ва ўказе прадугледжваецца пашырэнне санкцый за парушэнне парадку дзяржзакупак для заказчыкаў, камiсiй па закупках i адказных асобаў. Ён удакладнiў, што з улiкам адмены абавязковага ўзгаднення прадугледжваецца 13 вiдаў санкцый са штрафам ад 5 да 50 базавых велiчынь.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынесеным на ўчарашняе абмеркаванне Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi праекце ўказа, якi рэгулюе дзяржзакупкi ў рэспублiцы, распрацоўшчыкамi ўлiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика