21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто быў нiчым — нiчым i застаецца?

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто быў нiчым — нiчым i застаецца?

У кожнага чалавека ёсць пачуццё годнасцi, але ў аднаго яно за ўсё жыццё можа i не праявiцца, а ў другога вылiваецца ў амбiцыi i нiчога тут зрабiць нельга.

Сёння з нашага лексiкону пачало знiкаць слова "калгаснiк", а мы памятаем, што яго часта выкарыстоўвалi, каб абразiць чалавека. Гэта было звязана з тым, што ў тыя часы вясковы жыхар знаходзiўся на самай нiзкай сацыяльнай сходцы. I насамрэч селянiн у тагачасным калгасе быў бяспраўным — ён поўнасцю залежаў ад старшынi калгаса цi нават брыгадзiра.

I тым не меней пачуццё годнасцi было i ў калгаснiка, хоць праяўлялася яно даволi рэдка. Цяжка было запярэчыць начальнiку, адстаяць праўду, бо ведаў, якiя наступствы могуць быць для яго сям’i. А так хацелася быць чалавекам...

Перад смерцю адзiн нямоглы папрасiў, каб на яго памiнках на сталах стаяла толькi купленая гарэлка. "Што я, не заслужыў — няхай людзi вып’юць", — заявiў дзед. Цягнуў усё жыццё лямку, жонка на яго крычала, дзецi выраслi неслухамi, а вось хоча чалавек, каб хоць за памiнальным сталом пра яго добрае слова сказалi.

А iншы iмкнецца аб сабе заявiць пры любым выпадку, хоць сам i нi на што не здольны.

Як паказваюць мiлiцэйскiя зводкi, сумесныя п’янкi, а затым скандалы i бойкi звязаны не толькi з гарэлкай. Алкаголь, безумоўна, падштурхоўвае да агрэсiўных дзеянняў, але канфлiкты, як правiла, разгараюцца з-за таго, што нехта пачынае "качаць правы", даказваць, што ён не басяк i выпiвоха, а "iмя адушаўлёнае".

Гарэлка дапамагае часта адчуць сябе асобай, а працверазiцца чалавек, i становiцца цiхiм i непрыкметным.

Аднойчы мне давялося чатыры гадзiны праехаць у аўтамашыне, у якой акрамя вадзiцеля знаходзiўся яшчэ адзiн пасажыр — ехалi па справе. За гэты час ад пасажыра нiводнага слова не пачулi. Затым вярталiся назад, i толькi калi спынiлiся перакусiць i зрабiлi па чарцы, мужчына ажыў i пачаў гаварыць, гаварыць...

У прыродзе iснуе адсеў (адбор) i самыя слабыя ў жывёльным свеце гiнуць. I ў кожным грамадстве ёсць пэўны працэнт людзей, непрыстасаваных да жыцця, да барацьбы за выжыванне, але яны нiкуды не знiкаюць, а жывуць сярод нас i часта не згодныя са сваiм становiшчам у грамадстве i прэтэндуюць на большае.

Сумнавядомы клiч "хто быў нiчым, той стане ўсiм" нарабiў бяды. Успомнiм, што ў тыя часы "адсеў" аказаўся запатрабаваным. Вось чалавек быў самым апошнiм у вёсцы, нават каня не меў, а апынуўся за сталом, у прэзiдыуме, як i той парабак, якi ўжо атрымаў права асудзiць, зганьбаваць свайго гаспадара.

Новая ўлада на пэўным этапе гэтых людзей выкарыстала, i яны сталi непатрэбнымi, бо нават брыгадзiр у калгасе павiнен умець чытаць i пiсаць. Ды i кiраўнiкамi гаспадарак i прадпрыемстваў станавiлiся людзi больш адукаваныя.

Але ўсё гэта было даўнавата, а сёння, здавалася б, у нас хапае кадраў, каб узначальваць тыя ж сельгаскааператывы, установы, аддзелы...

Пры сустрэчы адзiн кiраўнiк раёна паскардзiўся: "Вунь дзве вакантныя пасады старшынь СВК, а няма каго ставiць".

— Няўжо ва ўсiм сельгаскааператыве няма чалавека, якi хацеў бы пакiраваць гаспадаркай?

— Такiя ёсць, але што з iх толку. Заатэхнiк не супраць, ды якi сэнс яго прызначаць, калi ён не ведае, колькi кароў на ферме i чым iх кормяць. Вось старшынёй сельскага Савета паставiлi маладога. Педагог, думалася, справiцца, а ён у касцюмчыку прыходзiць на працу i сядзiць у кабiнеце. Хоць справа не ў касцюме, а ў крапiве, якая расце каля плота насупраць сельскага Савета. "А што, я павiнен яе касiць?" — кажа. А чаму б i не махнуць касой? Вярнулi з пенсii былога старшыню, i той хутка навёў парадак, — выказаў сваю пазiцыю старшыня райвыканкама.

Сёння ў нашым грамадстве з’явiлася цэлая праслойка людзей, якiя аказалiся за "бортам", як правiла, гэта беспрацоўныя.

— Няма работы, — галоўнае iх апраўданне, але ў беспрацоўныя яны трапiлi найперш з прычыны, што не прыстасавалiся да гэтага жыцця, у якiм перамагаюць больш здольныя i дзелавыя.

I трэба адзначыць, што ў гэтай праслойцы найбольш людзей, якiя асаблiва да работы не рвуцца, аматары выпiўкi, без спецыяльнасцi. Толькi нiхто з iх ва ўсiм гэтым сваёй вiны не бачыць i сваё "я" трымае высока. А тое, што ён апынуўся ў такiм становiшчы — вiнаваты начальнiк з апошняга месца работы, акружэнне, улада...

I тут да слова.

Сёння кожны мастак выжывае як можа. Многiя не здолелi выстаяць i, маючы за спiнай мастацкi iнстытут, сталi бамжамi — спiлiся. А добра знаёмы мне мастак у адной арганiзацыi стварае музей, у другой афармляе нейкую аўдыторыю, не грэбуе планшэтамi i не творчай працай, выстаўляе на продаж пейзажы i яшчэ некалькi гадзiн мае ў сярэдняй школе. Гэта — прыклад выжывання. Дарэчы, у чалавека сёлета дзве дачкi закончылi ўнiверсiтэты.

Але ж i беспрацоўны беспрацоўнаму рознiца. Вярнуўшыся да тых жа мiлiцэйскiх зводак, адзначаеш, што пераважная большасць правапарушэнняў на рахунку беспрацоўных. Толькi якая i тут разбежка!

Адны п’юць гарэлку, скандаляць i б’юцца, а другiя едуць на заробкi, перавозяць нейкi тавар, гандлююць. Часта ў гэтай групы беспрацоўных тавар канфiскуюць, бо няма адпаведных дакументаў, але нягледзячы на такiя процiзаконныя дзеяннi, гэтыя людзi не будуць iрваць на грудзях кашулю i крыўдаваць на ўвесь свет — яны стараюцца выжыць.

I калi ў горадзе такое расслаенне не так прыкметнае, то ў вёсцы ўсе людзi навiдавоку. I там "дэкласаваны элемент" асаблiва добра бачны. Сумна, што выправiць сiтуацыю амаль немагчыма. Часта ў бацькоўскую хату вяртаецца нехта з горада, ствараюцца кампанii, п’юць, бадзяюцца, крадуць па дробязi.

Сёння кожны павiнен думаць пра сябе i прыкласцi пэўныя намаганнi, каб заняць сваю нiшу ў грамадстве.

— А што гэтыя iнжынеры! Я таксама змог бы iнжынерам рабiць, — заявiў неяк сусед.

Можа i змог бы, але для гэтага трэба напачатку закончыць хоць бы дзесяць класаў.

Лозунг "Ад кожнага па магчымасцi — кожнаму па патрэбнасцi" ўжо даўно зняты з парадку дня.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння з нашага лексiкону пачало знiкаць слова "калгаснiк", а мы памятаем, што яго часта выкарыстоўвалi, каб абразiць чалавека. Гэта было звя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика