21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без цырозу i гастрыту, язвы i панкрэатыту

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без цырозу i гастрыту, язвы i панкрэатыту

На пытаннi чытачоў адказвае дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Мiкалай КАПРАЛАЎ. 

(Працяг. Пачатак у нумарах за 5, 8 ліпеня.)

— Дзень добры! Турбуе Ала Iванаўна з Мiнска. Дазвольце распытаць вас аб цырозе печанi. Мая сяброўка памерла нядаўна ад гэтага захворвання, ёй было 58 гадоў... Цела, ногi нiбы набрынялi вадой, але ў бальнiцу яе класцi не хацелi, блiзкiм нiчога дакладна не патлумачылi... Вядома, што цыроз — сур’ёзнае захворванне, якое звязана з ўжываннем алкаголю, але пасля гiбелi знаёмага чалавека засталося шмат пытанняў...

— У апошнiя гады назiраецца iстотны рост хваробаў печанi, i ў першую чаргу, выпадкаў цырозу, што пагражае не толькi працаздольнасцi, але i жыццю хворых. Лiтаральна за дзесяцiгоддзе колькасць хворых на цыроз печанi вырасла ў 1,5—2 разы. Прычына цырозу вядомая — празмернае ўжыванне алкаголю. Не сакрэт, што некаторымi мiжнароднымi iнстытутамi ўстаноўлены максiмальна дапушчальныя нормы ўжывання алкаголю, або, як мы кажам, этанолу — спiрту, i яны досыць малыя: для мужчын гэта 40-60 г, для жанчын — 20-30 г у суткi. Большая колькасць выклiкае пашкоджанне пячонкавай тканкi, а ў далейшым — i яе гiбель. У нашай краiне паказчыкi колькасцi алкаголю, якi ўжывае насельнiцтва, iмклiва растуць, а значыць, расце i колькасць выпадкаў алкагольнага гепатыту, якi папярэднiчае цырозу, i ўласна цырозу. Падчас апошняга захворвання печань перараджаецца, замяшчаецца грубай, фiбрознай тканкай, страчвае сваю функцыю. Дарэчы, клетка печанi — унiкальная, у здаровага чалавека ў ёй адбываецца звыш тысячы складаных хiмiчных рэакцый. Падчас цырозу клетка страчвае сувязь з сасудам, i печань губляе сваю функцыю. Захворванне праяўляецца, бадай, адным, даволi познiм сiмптомам — жаўтухай склер або яшчэ пазней — скуры. Толькi на гэтым этапе пацыент, як правiла, i звяртаецца да ўрача. На больш раннiя сiмптомы — дыскамфорт у правым падрабрыннi, зоне лакалiзацыi пячоначнай тканкi, горыч у роце, парушэнне стрававання, схiльнасць да расстройства кiшэчнiка, хворыя проста не звяртаюць увагi, яны праходзяць незаўважна для таго, хто злоўжывае алкаголем.

— Марына, Брэст. Скажыце, якiм чынам перадаюцца гепатыты? Цi не з’явiлiся яшчэ прышчэпкi ад iх?

— Апiсана некалькi вiдаў гепатытаў — А, В, С, Д, Е, F, G. Заражэнне вiрусам гепатыту А адбываецца, галоўным чынам, праз прадукты харчавання, i дарэчы, гэты вiд гепатыту сустракаецца цяпер радзей. Разам з тым гэта самы бяспечны вiрус, паколькi такое захворванне заканчваецца звычайна выздараўленнем. А вось iнфiцыраванне вiрусам гепатыту В i асаблiва С фармiруе хранiчны працэс. Звыш 20 працэнтаў хворых на гепатыт С хварэюць на цыроз.

Так званая актыўная iмунiзацыя — прышчэплiванне, ажыццяўляецца сёння, на жаль, у дачыненнi толькi да гепатыту В. Вакцына для папярэджвання пранiкнення i развiцця ў арганiзме вiруса гепатыту С пакуль не распрацавана. А гэты вiрус, як было заўважана, найбольш каварны. Яго яшчэ называюць "ласкавым забойцам", таму што за кароткi час ён прыводзiць да развiцця цырозу.

Гепатыты перадаюцца, напрыклад, палавым шляхам, асаблiва вiрус гепатыту В, радзей такiм чынам перадаецца вiрус гепатыту С, яго асноўны шлях перадачы — праз кроў. Тэарэтычна заражэнне магчымае нават у цырульнi, аднак санiтарна-гiгiенiчныя нормы цяпер досыць жорсткiя. Што датычыцца медустаноў, то абсалютнай бяспекi ў гэтым сэнсе там няма, паколькi аднаразовым з’яўляецца далёка не ўвесь iнструментарый. Дарэчы, мне давялося папрацаваць у час выкарыстання шматразовых шпрыцаў, i я павiнен заўважыць, што гэта была прымiтыўная сiстэма "абароны", паколькi вiрус гепатыту В гiне толькi пасля кiпячэння на працягу ад 45 хвiлiн да 1 гадзiны.

Большасць вiрусаносьбiтаў гепатытаў — гэта шпрыцавыя нарказалежныя. Важна яшчэ заўважыць, што колькасць iнфiцыраваных гепатытамi ў нашай краiне высокая, але хварэюць далёка не ўсе яны: адзiн з чатырох, калi гаварыць пра носьбiтаў вiрусу С. Праўда, вiрус здольны пачаць iмклiвае размнажэнне ў любы момант. Гэта можа справакаваць i ўжыванне алкаголю, i пераахалоджванне, i стрэс. Вось у гэты востры перыяд чалавек найбольш небяспечны для навакольных, паколькi вiрус можа вылучацца з любым бiялагiчным кампанентам — кроўю, слiнай, слязамi, спермай, мачой.

— А сам iнфiцыраваны цi хворы адчувае што-небудзь?

— Можа адчуваць пэўнае недамаганне.

— У нас можна выявiць захворванне на любой стадыi?

— Можна, з дапамогай сералагiчнай маркёрнай дыягностыкi. Гэта вялiкае дасягненне ў сусветнай практыцы. У нашай краiне яна таксама праводзiцца.

— А наколькi паспяхова лечацца гепатыты?

— У iнфекцыйных клiнiках ёсць антывiрусныя сучасныя прэпараты, якiя здольны прыпынiць размнажэнне вiруса, нiвелiраваць яго паталагiчнае ўздзеянне. Аднак поўны працэс вывядзення вiруса з арганiзма нават з iх дапамогай праблематычны.

— Аляксандр з Мiнскага раёна непакоiць. У мяне часта бывае дыскамфорт у кiшэчнiку. Што б нi з’еў — жывот успушваецца. Як пазбавiцца непрыемных адчуванняў?

— Усе прадукты, якiя вы ўжылi, рыхтуюцца ў арганiзме да ўсмоктвання. Спрыяюць гэтаму спецыяльныя ферменты. Калi ў чалавека паўнацэннае ўтварэнне ферментаў, то, як правiла, усё адбываецца без газаўтварэння i бурчання. Каб парэкамендаваць вам штосьцi канкрэтнае, неабходна дакладна ўстанавiць прычыну такога вашага стану — даследаваць функцыю падстраўнiкавай залозы з дапамогай ультрагуку або лабараторнай дыягностыкi — бiяхiмiчнага аналiзу крывi. Важна даследаваць i капраграму, што вось ужо некалькi гадоў як выдалена з рэестра абавязковых даследаванняў i робiцца толькi па паказаннях. Падчас капраграмы даследуецца кроў, слiзь, ператраўлiванне клятчаткi i iншыя кампаненты. Непасрэдна лячэнне такiх станаў адбываецца з дапамогай адпаведных лекавых прэпаратаў — панкрэатыну, крыёну, якiя варта прымаць падчас ежы.

— Скажыце, а па якой прычыне кажуць, што печань можа аднаўляцца?

— Гэта здольнасць — рэгенерацыi, вырастання да свайго ранейшага аб’ёму — праяўляецца пасля ранення, аперацыйнага ўмяшання. Печань рэгенеруе i падчас цырозу, але ў "няправiльным", паталагiчным выглядзе. I гэта вельмi небяспечна, паколькi орган разрастаецца проста да гiганцкiх памераў.

— Тамара Васiльеўна, з Мiнскага раёна непакою. У мужа была анкалогiя, поўнасцю выдалiлi страўнiк. Цяпер у яго — пастаянная пякотка. Раней прымалi венiлiн, але ён знiк з аптэчнай сеткi. Парэкамендуйце, калi ласка, чым яго замянiць.

— Страўнiк, вядома ж, патрэбны чалавеку. У гэтым органе адбываецца першапачатковы працэс стрававання. Уявiце сабе, што гэта страваванне выпадае з працэсу перапрацоўкi ежы, i ўся яна са стрававода трапляе ў тонкi кiшэчнiк, дзе павiнна быць гатовая да ўсмоктвання. Саляная кiслата, якая непакоiць людзей з гастрытам, язвай, выпрацоўваецца ў страўнiку... А ў вашага мужа iдзе закiд не салянай кiслаты ў стрававод, а жоўцi з тонкай кiшкi. Гэта не кiслы, а шчолачны рэфлюкс. Таму звычайныя прэпараты, якiя перамагаюць пякотку, напрыклад, алмагель, будуць неэфектыўнымi. Мы павiнны змагацца з самiм закiдам — рэфлюксам, накiраваць жоўць у тонкую кiшку. У адваротным жа выпадку можа нават развiцца эзафагiт — запаленне стрававода. Вашаму мужу трэба прыстасоўвацца да той сiтуацыi, у якой ён апынуўся. Харчавацца трэба дробнымi порцыямi i часцей. Нi ў якiм разе не пераядаць. Што датычыцца прэпаратаў, то можна прыбегнуць да пракiнетыкаў — метаклапрамiду, мацiлiўму, мозаксу. Любы з iх валодае добрым антырэфлюксным дзеяннем.

— Алiна, Старыя Дарогi. Мне зрабiлi фiбрагастраскапiю. Выявiлi дэфармаваную лукавiцу 12-перснай кiшкi з канвергенцыяй складак. Цi можна ў вас пракансультавацца?

— Паспрабуйце ўзяць па месцы жыхарства накiраванне ў 9-ю клiнiчную бальнiцу, гастраэнтэралагiчнае аддзяленне.

— Калiнкавiчы на провадзе, Валянцiна. Дыягназ — постхалецыстэктамiчны сiндром, хранiчны бiлiярны панкрэатыт са знешнесакраторнай недастатковасцю, рэфлюксная хвароба з дыярэяй. Пастаянна пакутую ад апошняй. Прымаю крыён-25 тройчы ў дзень падчас яды. Без прэпарата — не магу. Як доўга яго трэба прымаць?

— Такая хвароба нярэдка ўзнiкае пасля выдалення жоўцевага пухiра, калi ўзнiкае так званы постхалецыстэктамiчны сiндром, калi парушаны пасаж натуральнай жоўцi. Ранняе выдаленне жоўцевага пухіра дазваляе пазбегнуць горшых ускладненняў. Але развiлася рэфлюксная хвароба i вышэйпамянёны сiндром, бо жоўць аддзяляецца цяпер няроўнымi порцыямi i закiдваецца пры гэтым у стрававод, дасягае ротавай поласцi. Але ёсць пэўныя рэгулятары для паляпшэння аддзялення жоўцi, напрыклад, адэстон — па 1 таблетцы на працягу 2—4 тыдняў у залежнасцi ад самаадчування. Патрэбны i антырэфлюксны прэпарат. Я параiў бы матылiўм. Яго эфектыўнасць вышэйшая ў параўнаннi з метаклапрамiдам. Таксама варта прымаць з месяц. З улiкам дыярэi, высокай нагрузкi, абумоўленай ужываннем медпрэпаратаў, варта паспрабаваць аднавiць кiшэчную мiкрафлору, напрыклад, лiнэксам — бiяпрэпаратам, якi можна прымаць таксама на працягу месяца. Мяркую, што гэта дасць свой станоўчы эфект. Надзвычай важная пры гэтым дыета — харчавацца трэба дробнымi порцыямi. У вашым рацыёне не павiнна быць тлушчу, iнакш жоўць актыўна будзе закiдвацца ў стрававод. I ежа не павiнна быць сакагоннай — выдалiце з рацыёну вострае, салёнае. Пазбягайце i цэльных малочных прадуктаў, ужывайце толькi кiсламалочныя.

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Мiкала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика