Прызы і падаткi
Прызы і падаткi
Рэгулярна ўдзельнiчаю ў рэкламнай гульнi "Падпiшыся на "Звязду". Пакуль што нiчога не выйграў, але надзеi не пакiдаю. Мяне цiкавiць вось што. Калi я што-небудзь выйграю, цi патрэбна мне будзе потым здаваць дэкларацыю ў падатковую iнспекцыю? Акрамя пенсii, iншых даходаў не маю, нiдзе не працую. Паўлаў Д.М., г. Маладзечна Пунктам 1 артыкула 12 Закона ўстаноўлена, што не падлягаюць падаткаабкладанню (вызваляюцца ад падаткаабкладання) пенсii (падпункт 1.2), а таксама даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннямi за выкананне працоўных i iншых абавязкаў, атрыманыя ад арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у тым лiку ў выглядзе прызоў, у межах ста пяцiдзесяцi базавых велiчынь у суме ад усiх крынiц на працягу падатковага перыяду (падпункт 1.17). Падатковым перыядам, згодна з артыкулам 11 Закона, прызнаецца каляндарны год. Базавая велiчыня на цяперашнi час складае 35 000 рублёў (пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.11.2007 г. № 1446). Адпаведна сто пяцьдзесят базавых велiчынь складаюць суму 5 250 000 рублёў. Кошт такога, напрыклад, прыза, як халадзiльнiк, складае, згодна з апошнiмi Правiламi рэкламнай гульнi "Падпiшыся на "Звязду", 873 580 рублёў, што адпавядае амаль 25 базавым велiчыням. Такiм чынам даходы, якiя вы можаце атрымаць ў выглядзе прыза па вынiках гэтай рэкламнай гульнi, дэклараванню не падлягаюць, паколькi пенсiя вызваляецца ад падаткаабкладання поўнасцю, а кошт прыза не перавышае ста пяцiдзесяцi базавых велiчынь. Аднак, калi на працягу года вы яшчэ атрымаеце ад iншых арганiзацый цi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў прызы або даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннямi за выкананне працоўных i iншых абавязкаў, i iх агульная сума перавысiць сто пяцьдзесят базавых велiчынь, то дэклараваць даходы будзе патрэбна. Для заспакаення вы можаце атрымаць кансультацыю па пытаннi дэкларавання атрыманых даходаў у падатковай iнспекцыi па месцы свайго жыхарства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгулярна ўдзельнiчаю ў рэкламнай гульнi "Падпiшыся на "Звязду". Калi я што-небудзь выйграю, цi патрэбна мне будзе потым здаваць дэклар
|
|