21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiцебск не спiць

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiцебск не спiць

Ва ўсякiм выпадку, такое адчуванне ўзнiкае, калi глядзець на афiшу мерапрыемстваў ХVІI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску". А сёлета гэтых мерапрыемстваў — больш як 80 на 10 пляцоўках. Насельнiцтва горада на Дзвiне прырасло ў фестывальныя днi прыкладна на 5,5 тысячы чалавек — гасцей i ўдзельнiкаў фестывалю з 34 краiн свет (з усiх кантынентаў!).

Агульнаму святочнаму настрою, здаецца, паддалося нават надвор’е — замест звыклых ужо дажджоў Вiцебску дасталося лiпеньскае сонейка. Да начных канцэртаў, праўда, усё адно халадае — але вопытныя, загартаваныя заўсёднiкi канцэртаў загадзя ўцяпляюцца i без асаблiвых цяжкасцяў даседжваюць у амфiтэатры амаль да ранiцы. Прынамсi першы фестывальны дзень фiнiшаваў з канцэртам "ЕўраФэст прадстаўляе: Зоркi "Еўрабачання" толькi а 4-й гадзiне. Пераможцу "Еўрабачання-2008" Дзiму Бiлана дзявочы фан-клуб лiтаральна засыпаў кветкамi, узнагародзiўшы сябе за доўгае чаканне аўтограф-сесiяй i магчымасцю дакрануцца да кумiра. Мужчынскую частку аўдыторыi больш уразiлi, зразумела, прыгажунi-спявачкi Сiрушо, Наталля Падольская, Анi Лорак. А "Марскiм пiратам" з Латвii апладзiравалi ўсе — нездарма ж прыбалтыйскiя госцi так старалiся, напярэдаднi развучыўшы народны хiт "Ты ж мяне падманула". Не менш гарачы прыём чакаў "йеменскага салаўя з Iзраiля" Боаза — адкуль у хударлявым хлопцу такая галасiна бярэцца, звычайнаму гледачу незразумела, але вельмi, вельмi прыемна...

Але гэта ўсё ж была толькi размiнка. Учора, 11 лiпеня, адбылося афiцыйнае ўрачыстае адкрыццё "Славянскага базару-2008". Па традыцыi, на канцэрце адкрыцця прысутнiчаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Менавiта з яго рук атрымалi прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва сёлетнiя лаўрэаты — народны артыст Расii рэжысёр Сяргей Арцыбашаў, знакамiты акцёр, народны артыст Беларусi Уладзiмiр Гасцюхiн, i народны артыст Беларусi, дырыжор i мастацкi кiраўнiк Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi Мiхаiл Фiнберг. (Нагадаем, прэмii Саюзнай дзяржавы ўручаюцца сёлета ў чацвёрты раз.) Таксама па традыцыi была ўручана спецыяльная прэмiя "Праз мастацтва — да мiру i ўзаемаразумення", прысуджаная ў гэтым годзе народнай артыстцы СССР, кампазiтару Аляксандры Пахмутавай.

Што датычыцца непасрэдна канцэртнай праграмы адкрыцця, напэўна, не мае сэнсу пералiчваць дзесяткi яе ўдзельнiкаў: канцэрт трансляваўся ў прамым эфiры. Як заўважыў мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Мацвяйчук, галоўная праблема на фестывалi толькi адна — ён не можа ўмясцiць у праграму ўсiх ахвотнiкаў выступiць. А такiх з кожным годам робiцца ўсё больш. Не змянiлi сiтуацыi нават перасцярогi, звязаныя з павышанымi мерамi бяспекi. Яны вельмi сур’ёзныя — па дарозе да амфiтэатра трэба праходзiць як мiнiмум чатыры мiлiцэйскiя кардоны з аглядамi, там-сям на дарозе заўважныя машыны службы размiнiравання, а пасля 16 гадзiн у радыусе кiламетра ад фестывальных пляцовак не прадаецца нiякага алкаголю, уключаючы пiва. Але разам з тым клопат пра бяспеку вельмi тактоўны i не напружвае нi гасцей, нi гледачоў: працэс стопрацэнтнага запаўнення амфiтэатра падоўжыўся ўсяго на 20—30 хвiлiн. I гэта, безумоўна, у плюс арганiзатарам.

Аднак не толькi павышанай бяспекай характарызуецца "Славянскi базар-2008". Напрыклад, сёлета ўпершыню — i, як сцвярджаюць у дырэкцыi фестывалю, магчыма назаўжды — змянiў сваю "прапiску" любiмы гасцямi фестывальнага Вiцебска "Горад майстроў". Часовы вытворча-гандлёвы комплекс ганчароў, кавалёў, ткачоў i iншых "залатых рук" майстроў цяпер знаходзiцца на "Саляных складах" — гэта помнiк архiтэктуры ХVIII стагоддзя, добра бачны з Кiраўскага моста над Заходняй Дзвiной. Дарэчы, у Горадзе майстроў сёлета вiруе сваё насычанае жыццё: хутка тут пройдзе конкурс вышывальшчыц i майстрыц карункаў, традыцыйныя майстар-класы кавалёў i ганчароў.

Але асноўную ўвагу на фестывалi, як заўжды, прыцягваюць музычныя конкурсы — мiжнародны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песнi i мiжнародны дзiцячы музычны конкурс "Вiцебск-2008". Сёння ў юных канкурсантаў, сярод якiх i нашы Раман Валазнёў i Алiна Молаш, — адказны першы дзень творчага спаборнiцтва. За Вiталя Гардзея, якi прадставiць Беларусь у конкурсе выканаўцаў эстраднай песнi, пакуль што можна не хвалявацца. Сёння пройдзе толькi адборачны паўфiнал. А Вiталь, гэтаксама як расiянка Лена Валеўская i ўкраiнец Уладзiслаў, выступiць адразу ў фiнале. Як паабяцаў старшыня журы маладзёжнага конкурсу, французскi кампазiтар i колiшнi спявак Рыкарда Качыянтэ (менавiта ён напiсаў музыку да славутага мюзiкла "Нотр-Дам дэ Пары"), судзiць ён будзе не столькi вакал, колькi ўменне канкурсантаў раскрыць голасам прыгажосць сваёй душы. "Голас — гэта ўнiкальны i найлепшы iнструмент, варта толькi ўмець iм карыстацца", — перакананы маэстра. А яму варта верыць хоць бы з той прычыны, што сiньёр — цi правiльней усё ж месье? — Качыянтэ ў свiй час узяў галоўны прыз на песенным фестывалi ў Сан-Рэма. Цi дапаможа ягоная парада ўдзельнiкам? Не ведаю. Убачым у нядзелю i панядзелак, па вынiках абодвух конкурсных дзён.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Вiцебск.

Вiцебск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсякiм выпадку, такое адчуванне ўзнiкае, калi глядзець на афiшу мерапрыемстваў ХVІI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцеб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика