Гомельскіх мытнiкаў iнтуiцыя не падводзiць
Гомельскіх мытнiкаў iнтуiцыя не падводзiць
Так было i на гэты раз, калi супрацоўнiкi аддзела Церуха мытнага паста "Гомель-пасажырскi" вырашылi праверыць мiжстолевую прастору аднаго з вагонаў цягнiка, якi браў курс з Адэсы на Мiнск. Памылкi не было: там знаходзiлася кантрабанда — 21 манета розных краiн i 136 нагрудных знакаў агульным коштам звыш дзесяцi мiльёнаў рублёў. Нiхто з апытаных пасажыраў не прызнаўся, каму належала гэта калекцыя, якая зойме сваё месца ў музеi гiсторыi Гомельскай мытнi. А наогул, як паведамiла нам прэс-група гэтай арганiзацыi, сёлета за паўгоддзе гомельскiя мытнiкi выявiлi 589 выпадкаў незаконнага вывазу i ўвозу тавараў на амаль тры з паловай мiльярды рублёў. Кантрабандысты спрабавалi выгадна прадаць у Расii каляровы метал на суму ў 12 мiльёнаў рублёў, завезцi ў Беларусь сотнi мабiльных тэлефонаў без адпаведных дакументаў i г.д., але гэта iм не ўдалося. Як не ўдалося атруцiць здароўе беларусам 351 лiтрам алкагольных напояў i чатырма тысячамi пачкаў цыгарэт, якiя былi затрыманы на мытнi. І яшчэ адна лiчба. Канфiскаваны тавар быў рэалiзаваны, i ў вынiку бюджэт папоўнiўся 1302 мiльёнамi рублёў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так было i на гэты раз, калi супрацоўнiкi аддзела Церуха мытнага паста "Гомель-пасажырскi" вырашылi праверыць мiжстолевую прастору аднаго з |
|