21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

Больш за 700 чалавек працуюць на лiквiдацыi наступстваў урагану ў Бярэзiнскiм раёне — энергетыкi, дарожнiкi, будаўнiкi, леснiкi з пяцi раёнаў Мiнскай вобласцi. У ноч на 15 лiпеня на раён абрушыўся шквалiсты вецер, хуткасць якога дасягала 18 метраў у секунду. Пацярпелi 381 жылы дом, 443 гаспадарчыя пабудовы ў прыватным сектары. Вялiкi ўрон нанесены таксама 60 вытворчым будынкам. На 13 фермах на канец наступнага дня адсутнiчала электрычнасць. Выведзена са строю 9 АТС, без тэлефоннай сувязi засталiся 43 населеныя пункты. Пашкоджана 50 км лiнiй электраперадач. Моцны вецер вывеў таксама са строю 222 трансфарматарныя падстанцыi ў Столiнскiм i Лунiнецкiм раёнах. Ад пападання маланкi ў гэтых раёнах зафiксаваныя 4 пажары.

Участковы iнспектар мiлiцыi Бярозаўскага РАУС прымянiў табельную зброю, каб абаранiць педагогаў ад няўдалых бацькоў. Мiлiцыянер зрабiў 5 стрэлаў з пiсталета ў паветра, калi члены камiсii па справах няпоўнагадовых прыйшлi забраць 3-гадовае дзiця ў няўдалых бацькоў. П’яныя бацькi сталi пагражаць членам камiсii сякерай i нажом, але пасля стрэлаў яны спынiлi супрацьпраўныя дзеяннi. Праверку праводзiць пракуратура.

На станцыi метро "Інстытут культуры" затрыманы мiнчанiн, у якога выяўлены гашыш i амфетамiн. Узбуджана крымiнальная справа.

У нядзелю, 13 лiпеня, у кiеўскiм раддоме адбылася ўнiкальная падзея — 57-гадовая жанчына нарадзiла хлопчыка. Галоўурач бальнiцы асабiста прымала роды, прайшлi яны паспяхова. Мама адчувае сябе выдатна, а яе сын Андрэй (вага 3900) абсалютна здаровы i моцны хлопчык. Жанчына спакойна, без ускладненняў i "захаванняў" данасiла дзiця, сама прыйшла ў канцы тыдня ў раддом. Самая старэйшая парадзiха Ўкраiны займаецца спортам, не п’е i не курыць. I ўсё ж урачы падкрэслiваюць, што роды ў такiм узросце — вялiкая рызыка.

У нядзелю, 13 лiпеня, у кiеўскiм раддоме адбылася ўнiкальная падзея — 57-гадовая жанчына нарадзiла хлопчыка. Галоўурач бальнiцы асабiста прымала роды, прайшлi яны паспяхова. Мама адчувае сябе выдатна, а яе сын Андрэй (вага 3900) абсалютна здаровы i моцны хлопчык. Жанчына спакойна, без ускладненняў i "захаванняў" данасiла дзiця, сама прыйшла ў канцы тыдня ў раддом. Самая старэйшая парадзiха Ўкраiны займаецца спортам, не п’е i не курыць. I ўсё ж урачы падкрэслiваюць, што роды ў такiм узросце — вялiкая рызыка.

У Вiсконсiне пiлот разбiў свой верталёт пасля ўкусу пчалы. Ён апырскваў з паветра плантацыю журавiн. Для апылення журавiн на плантацыi стаяла некалькi пчалiных вулляў, i адну пчалу зацягнула патокам паветра ў кабiну 65-гадовага пiлота. Насякомае ўджалiла яго, i на секунду згублены кантроль прывёў да таго, што хваставы вiнт машыны, якая знаходзiлася за паўтара метра ад зямлi, урэзаўся ў яе. У вынiку верталёт быў сур’ёзна пашкоджаны. Аднак пiлот выжыў.

Госцi на вяселлях у Тэль-Авiве могуць вельмi проста зрабiць дастойны падарунак жанiху i нявесце — там, дзе праходзяць гэтыя ўрачыстасцi, дадумалiся паставiць банкаматы. Дастаткова ўставiць крэдытную картку ў аўтамат i падарыць маладым грашовую суму ў электронным выглядзе. Гэта першыя падобныя машыны ў Iзраiлi i ў свеце. Гэта вельмi зручна, лiчаць арганiзатары паслугi, бо госць можа зрабiць падарунак нават тады, калi ён забыў дома чэкавую кнiжку. За новаўвядзенне, праўда, давядзецца заплацiць — арэнда аўтамата абыдзецца шлюбнiкам у 500 шэкеляў, але затое яны пазбаўленыя нуднай неабходнасцi падлiку грошай i доўгiх чэргаў да касы банкаў.

Госцi на вяселлях у Тэль-Авiве могуць вельмi проста зрабiць дастойны падарунак жанiху i нявесце — там, дзе праходзяць гэтыя ўрачыстасцi, дадумалiся паставiць банкаматы. Дастаткова ўставiць крэдытную картку ў аўтамат i падарыць маладым грашовую суму ў электронным выглядзе. Гэта першыя падобныя машыны ў Iзраiлi i ў свеце. Гэта вельмi зручна, лiчаць арганiзатары паслугi, бо госць можа зрабiць падарунак нават тады, калi ён забыў дома чэкавую кнiжку. За новаўвядзенне, праўда, давядзецца заплацiць — арэнда аўтамата абыдзецца шлюбнiкам у 500 шэкеляў, але затое яны пазбаўленыя нуднай неабходнасцi падлiку грошай i доўгiх чэргаў да касы банкаў. Поўны абзац

У Еўрасаюзе пачалi барацьбу з кур’ёзнымi нормамi i прадпiсаннямi, якiя еўрачыноўнiкi самi i ўстанавiлi. Аказалася, што ў Бруселi iснуюць нормы, якiя рэгулююць даўжыню агуркоў i прэзерватываў, крывiзну бананаў, акругласць яблыкаў. Эксперты мяркуюць, што чыноўнiкi праяўляюць празмерную актыўнасць у зусiм непрадукцыйных пытаннях i ствараюць у зоне ЕС атмасферу бюракратызацыi, якая адштурхоўвае многiх, у тым лiку i ў краiнах-удзельнiцах. Еўрачыноўнiкi дабралiся нават да iнтымнай сферы, прызнаўшы прэзерватыў медыцынскiм прыстасаваннем i распаўсюдзiўшы на яго строгiя правiлы: "Даўжыня павiнна складаць не менш за 160 мм, а шырыня не павiнна адрознiвацца ад намiнальнай больш чым на 2 мм".

Аўстралiйскi суд прыгаварыў жыхара Сiднэя, аматара пiва, якi ў сёмы раз затрыманы палiцэйскiмi пры ваджэннi аўтамабiля ў нецвярозым стане, да ўстрымання ва ўжываннi i нават набыццi любiмага напою на тэрмiн 12 месяцаў. Будаўнiк Майкл Лiры прызвычаiўся да празмернага ўжывання пiва пяць гадоў таму, пасля таго, як яго пакiнула сяброўка. Няшчасны будаўнiк трацiў каля тысячы долараў у тыдзень. Суд не прыгаварыў Майкла да турэмнага зняволення, спаслаўшыся на той факт, што ён — бацька чацвярых дзяцей i практычна пазбавiўся прывычкi празмерна ўжываць пiва з моманту апошняга затрымання. Замест гэтага суд пазбавiў яго права ўжываць, купляць i нават трымаць у руках пiва.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 700 чалавек працуюць на лiквiдацыi наступстваў урагану ў Бярэзiнскiм раёне — энергетыкi, дарожнiкi, будаўнiкi, леснiкi з пяцi раёнаў Мiнскай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика