Сродкі ад суботнiка пойдуць на набыццё рэанiмабiляў i медабсталявання
Сродкі ад суботнiка пойдуць на набыццё рэанiмабiляў i медабсталявання
Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi накiруе Мiнiстэрству аховы здароўя сродкi ў аб’ёме Br7,5 млрд, атрыманыя ад правядзення 19 красавiка 2008 года рэспублiканскага суботнiка. Такое рашэнне ўтрымлiваецца ў пастанове Савета Мiнiстраў ад 14 лiпеня 2008 года № 1019. Грошы пойдуць на набыццё рэанiмабiляў з поўнай камплектацыяй iх медыцынскай тэхнiкай i iншым неабходным абсталяваннем для дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр "Мацi i дзiця" i iншых дзяржарганiзацый аховы здароўя, якiя падпарадкаваны Мiнiстэрству аховы здароўя, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму i аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям. Дакумент устанаўлiвае персанальную адказнасць мiнiстра аховы здароўя за мэтавае выкарыстанне грошай. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi накiруе Мiнiстэрству аховы здароўя сродкi ў аб’ёме Br7,5 млрд, атрыманыя ад правядзення 19 красавiка 2008 года рэспублi |
|