«Калi не вяселле, то дуэт — дакладна будзе»
«Калi не вяселле, то дуэт — дакладна будзе»
Расiянка Алена Валеўская i беларус Вiталь Гардзей падзялiлi па-братэрску не толькi першую прэмiю ў памеры 6 тысяч долараў ЗША, але i сiмпатыi публiкi. "Вы добра глядзiцеся разам, — ухвалiў нехта. — А Вiталь ужо прапанаваў мне выйсцi за яго замуж! — рассмяялася Лена. — Жарт. А калi сур’ёзна, то мы прыгледзелiся адно да аднаго i дамовiлiся налета зрабiць дуэт". — Ужо вядома, аб чым будзе сумесная песня? — спыталi мы ў Лены пасля цырымонii ўзнагароджання. — Яшчэ не, ёсць толькi намёткi. Але дакладна магу сказаць, што яе аўтарам буду я — сама пiшу словы i музыку. Думаю, нават прывязём паказаць гэту кампазiцыю на наступны "Славянскi базар у Вiцебску". — У вас ужо ёсць першы сольны альбом "11 песень аб Iм". Тады на што выкарыстаеце падораны сертыфiкат? — Я думаю, трэба дапрацаваць гэты альбом, зрабiць iншыя аранжыроўкi, дадаць некалькi новых песень — i перавыдаць яго з лепшай палiграфiяй i лепшай якасцю гуку. — Iншыя канкурсанты сцвярджаюць, што ў выступленнi не спадзявалiся нi на якiя талiсманы, а вы? — Кулон, якi блiшчыць на мне, — гэта мой галоўны талiсман, як сублiмацыя любовi i падтрымкi майго каханага чалавека. Дарэчы, практычна адначасова патэлефанавалi i павiншавалi з перамогай ён i мая мама. Але галоўнай перамогай для мяне быў цёплы прыём гледачоў — я ў шоку, праўда! Вiталь Гардзей, наадварот, сцвярджае, што пра грошы яшчэ ўвогуле не думаў: наадварот, сцвярджае, што пра грошы яшчэ ўвогуле не думаў:— Для мяне больш важна не грашовае ўзнагароджанне, а занятае першае месца i цудоўная статуэтка. Толькi цяпер, калi ў мяне аб гэтым пытаюцца, я ўзгадваю, што праўда, яшчэ ж грошай далi... — Наколькi ты сам задаволены сваiм выступленнем? — У прынцыпе, задаволены. Але разам з мамай, разам з Iрынай Дарафеевай i яе прадзюсарам Юрыем Савашам яшчэ будзем абмяркоўваць конкурс, праглядзiм запiс майго выступлення. Я ведаю, дзе быў не вельмi ўпэўнены ў сабе — трэба прааналiзаваць памылкi. — У нас традыцыйная схема — пасля "Славянскага базару" чалавек накiроўваецца на штурм "Еўрабачання"... — Ведаеш, гэта не маё. Я спявак iншага фармарту, у мяне такi голас i рэпертуар, што наўрад цi падыходзяць для гэтага конкурсу. Не хочацца рабiць тое, чаго я не ўмею рабiць добра i якасна, не хочацца падманваць гледачоў. Таму я буду проста спяваць песнi, толькi вось адпачну крыху... — Падалей ад Беларусi? — Наадварот. Пад Бабруйскам ёсць аздараўленчы дзiцячы летнiк, я там працую звычайна кожны год, i мяне заўжды чакаюць дзеткi — звычайна гэта iнтэрнатаўцы. На некалькi дзён абавязкова паеду туды, у лес, да свежага паветра i цiшынi... Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiянка Алена Валеўская i беларус Вiталь Гардзей падзялiлi па-братэрску не толькi першую прэмiю ў памеры 6 тысяч долараў ЗША, але i сiмпатыi публiкi. |
|