21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нафта патаннела амаль на шэсць долараў

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нафта патаннела амаль на шэсць долараў Па вынiках апошнiх таргоў кошт на нафту iстотна знiзiўся. Барэль амерыканскай нафты WTІ з пастаўкай у жнiўнi патаннеў на 6,44 долара да 138,74 долара, а еўрапейскай Brеnt — на 5,17 долара да 138,75 долара.

Са студзеня 1991 года гэта самае рэзкае падзенне цаны на нафту за гандлёвую сесiю. Паводле меркавання аналiтыкаў, знiжэнне кошту абумоўлена запаволеннем эканомiкi найбуйнейшага пакупнiка нафты — ЗША.

Ва Ўкраiне з-за "няправiльнага" асвятлення вучэнняў НАТА закрылi расiйскiя i прарасiйскiя тэлеканалы З серады ў сетцы вяшчання кабельных аператараў гарадоў Адэса i Паўднёвы знiклi расiйскiя i прарасiйскiя тэлеканалы.   У Паўднёвым знятыя з сеткi вяшчання нават такiя адэскiя тэлеканалы, як АТВ, "Акадэмiя", 31 канал, якiя лiчацца прарасiйскiмi. Абласная i гарадская адмiнiстрацыi адмаўляюцца ад каментарыяў. Спажыўцы кабельнага тэлебачання не былi папярэджаныя аб адключэннi шэрагу тэлеканалаў. Аналiтыкi лiчаць, што забарона звязана з правядзеннем мiжнародных натаўскiх вучэнняў Sеа Brееzе 2008 у Адэскай вобласцi. Менавiта гэтыя тэлеканалы аб’ектыўна асвятлялi сiтуацыю вакол вучэнняў. У тым лiку i масавыя пратэсты супраць уцягвання Ўкраiны ў НАТА. За новы дом Лужкова ў Лондане большы толькi палац каралевы Самы вялiкi пасля Букiнгемскага палаца прыватны дом ў Лондане знайшоў пакупнiка. 50 млн фунтаў (прыкладна 100 млн долараў) за яго выклала жонка мэра Масквы Алена Батурына, найбагацейшая жанчына Расii: яе багацце складае больш за тры мiльярды долараў.

Уiтанхерст, 90-пакаёвы асабняк у Хайгейт, стаў яе апошняй iнвестыцыяй, пiша брытанская Thе Dаilу Mаil. Цяпер дом знаходзiцца ў паўразбураным стане. Аднак у 45-гадовай Батурынай з яе кампанiяй "Iнтэка", самым паспяховым будаўнiчым кангламератам постсавецкай эпохi, не павiнна паўстаць праблем з рамонтам.

Уiтанхерст займае сем акраў у запаведнай зоне на Хайгейт Вест Хiл. Галоўны будынак вядзе сваю гiсторыю з пачатку ХVIII стагоддзя. На трох паверхах дома размяшчаюцца 90 пакояў, уключаючы 25 спальняў. Адно з самых вялiкiх памяшканняў — бальная зала плошчай 70 футаў. У доме — дубовы паркет i сценавыя панэлi з арэхавага дрэва, а разьбяныя карнiзы ўпрыгожаныя сусальным золатам.

Сямейнаму жыццю Буша прадказваюць крах. Прычына — Кандалiза Райс Прэзiдэнцтва Джорджа Буша заканчваецца, i "суперпапулярныя" амерыканскiя выданнi накрыла хваля некантралюемых чутак. Апошняя з iх — аб маючым адбыцца скасаваннi шлюбу памiж Джорджам i Лорай. Аб гэтым пiша Nаtiоnаl Ехаminеr.

Бушы, сцвярджае таблоiд, чакаюць толькi завяршэннi прэзiдэнцкага мандата ў 2009 годзе, каб афiцыйна абвясцiць аб разводзе. Для Лоры, як пiшуць газеты, нiбыта ўжо прыгатавана "выхадная дапамога" — чэк на суму 20 млн долараў. Ад расстання пару пакуль утрымлiвае шлюбны дагавор, якi згубiць сiлу пасля заканчэння прэзiдэнцкага мандата. Гаворачы аб прычынах, якiя маглi прывесцi да разводу, Nаtiоnаl выказвае версiю аб захапленнi прэзiдэнта. Як адзначае выданне, iснуе падазрэнне аб сувязi памiж прэзiдэнтам i дзяржсакратаром ЗША Кандалiзай Райс. Гэта ўжо не першы выпадак, калi амерыканскiя таблоiды пiшуць аб рамане гэтай пары. Два гады таму таксама ў лiпенi дзяржсакратар ЗША трапляла пад "абстрэл" амерыканскiх СМI, якiя запэўнiвалi, што ў Кондзi "службовы раман" з самiм гаспадаром Белага дома. Буш быццам бы прызнаўся падчас сеанса з псiхааналiтыкам, што яго "цягне да iншых жанчын". Адзiн з аб’ектаў яго фантазiй — дзяржсакратар. Чуткi аб гэтым дайшлi да Лоры Буш. Пасля гэтай навiны абураная першая лэдзi правяла ноч у знакамiтым вашынгтонскiм гатэлi Mау Flоwеr.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках апошнiх таргоў кошт на нафту iстотна знiзiўся. Барэль амерыканскай нафты WTІ з пастаўкай у жнiўнi патаннеў на 6,44 долара да 138,74 долара,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика