21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Слонiммэбля": дасканаласцi няма межаў

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкрытае акцыянернае таварыства "Слонiммэбля": дасканаласцi няма межаў

Гiстарычныя старонкi слонiмскага прадпрыемства па выпуску мэблi мала чым адрознiваюцца ад сваiх калег па цэху. Усё пачыналася з элементарнай i надзвычай простай вытворчасцi. Напрыклад, бiяграфiя сённяшнiх слонiмскiх мэбельшчыкаў непарыўна звязана ўжо з далёкiм 1939 годам, калi на базе завода па перапрацоўцы скур была ўтворана арцель пад няхiтрай назвай "Чырвоны столяр", пад дахам якой сабралася паўсотнi столяраў-прыватнiкаў. Напачатку асартымент не вызначаўся адмысловасцю — уручную выраблялiся фарбаваныя шафы, кухонныя сталы, тапчаны, клешнi да хамутоў. Толькi ў пасляваенныя гады арцель пачала iнтэнсiўна развiвацца. Тут з’явiлiся паравая машына, фуганак, фрэзер, вiнтавы прэс. На канвееры асартымент стаў значна больш багатым. Сярод нешматлiкiх вырабаў выдзялялiся шафы для сукенак i бялiзны, аблiцаваныя шпонам. Набыла папулярнасць заказная мэбля, што сведчыла аб з’яўленнi ў людзей цягi да прыгожага. Далейшае развiццё было звязана з пабудовай новага вытворчага корпуса, закупка новага абсталявання i ўкараненнем перадавых тэхналогiй. Як жыццё кожнага з нас складаецца з чорных i белых палос, такiм жа паласатым можна лiчыць бiяграфiю слонiмскай мэблевай фабрыкi. На фоне росту вытворчых паказчыкаў адбывалiся падзеi, што ў першую чаргу было звязана з пераломнымi падзеямi ў грамадска-палiтычным жыццi дзяржавы.

Прамень сонца зазiрнуў на прадпрыемства ў 1998 годзе, калi яно было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства i справы быццам бы пайшлi на лад. Праўда, некалькiмi гадамi пазней зноў адбыўся глыбокi эканамiчны спад, якi быў выклiканы рэзкiм падзеннем попыту на прадукцыю, што выпускалася на прадпрыемстве. Неабходна было тэрмiнова выпрацоўваць новую стратэгiю развiцця, арыентаваную выключна на рынак. Пераломны момант у жыццi прадпрыемства — жнiвень 2001 года, калi працоўны калектыў узначалiў Анатоль ЖУК, якi змог не толькi вывесцi фабрыку з крызiсу, але i надаць ёй станоўчую дынамiку ў развiццi.

Пастаянны пошук новых дызайнерскiх i канструктыўных рашэнняў робiць слонiмскую мэблю актуальнай i запатрабаванай.   У вытворчасцi мэблi выкарыстоўваецца як натуральная драўнiна, так i розныя плiтныя матэрыялы (ДСП, ДВП, МДФ), якiя аблiцоўваюцца натуральным альбо сiнтэтычным шпонам. Дэкаратыўная асаблiвасць набораў мэблi гандлёвай маркi "Слонiммэбля" — прымяненне драўнiнна-валакнiстых плiт сярэдняй шчыльнасцi (МДФ) пры вырабе фасада з яго мастацкiм афармленнем паверхнi.

Для аддзелкi мэблi прымяняюцца як шырока распаўсюджаныя нiтрацэлюлозныя лакафарбавыя матэрыялы, так i полiўрэтанавыя лакi. Магчымасць калеравання паверхневых фарбаў i выбар аддзелачных матэрыялаў з рознымi ступенямi глянцу дазваляюць атрымаць разнастайную аддзелку.

Сярод навiнак прадпрыемства — наборы мэблi для спальнi "Вікторыя-3Д1", "Сабрына-1Д1", "Караліна-2Д2", наборы корпуснай мэблi "Слонiм-5Д1", якiя маюць адносна невысокую цану, дэмакратычныя ў сваiм выкананнi i арыентаваныя на масавага пакупнiка.

Наборы мэблi для спальнi "Камелiя-9Д1", "Марыяна-32Д4", наборы корпуснай мэблi "Альтаiр" утрымлiваюць дэмакратычныя i канструктыўныя элементы з мастацкiм афармленнем паверхнi. Таксама ўлiчаны густы i спажыўцоў, для якiх стыль, форма, эстэтычныя вартасцi адыгрываюць першародную ролю i цэняцца даволi высока. Да такой прадукцыi адносiцца мэбля для спальнi "Іяланта-1Д1", "Патрысiя-1Д1", "Шчара-21Д1", а таксама серыя вырабаў для агульнага пакоя "Оскар-1Д2".

За апошнi час на прадпрыемстве праведзена шмат работы па павышэннi тэхнiчнага ўзроўню вытворчасцi, укараненнi прагрэсiўных i рэсурсазберагальных тэхналогiй, у тым лiку i ў рамках праграмы якасцi "Таварыства".

Праведзены шэраг мерапрыемстваў па энергазберажэннi.

Сёлета ў жыццядзейнасцi прадпрыемства ў рамках праграмы энергазберажэння адбылася вельмi важная для фабрыкi падзея — у строй быў уведзены вадагрэйны кацёл магутнасцю 3 МВт на мясцовых вiдах палiва ўзамен паравых катлоў на прыродным газе. Гэтыя i iншыя захады дазволiлi значна знiзiць долю цеплаэнергетычных рэсурсаў у сабекошце прадукцыi.

Важны фактар у канкурэнтнай барацьбе — пастаяннае абнаўленне асартыменту з улiкам сучасных тэндэнцый у вытворчасцi мэблi.

ААТ "Слонiммэбля" звыш 50 працэнтаў сваёй прадукцыi пастаўляе на экспарт. Сярод пакупнiкоў — Расiя, Казахстан, Украiна, Латвiя, Эстонiя, Узбекiстан.

ААТ "Слонiммэбля — гэта:

звыш 50 найменняў самых разнастайных вырабаў.

наборы мэблi для спальнi (звыш 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму);

наборы корпуснай мэблi;

наборы мэблi для прыхожай;

малагабарытная мэбля;

мэбля пад заказ

наборы мэблi для спальнi (звыш 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму);

наборы корпуснай мэблi;

наборы мэблi для прыхожай;

малагабарытная мэбля;

мэбля пад заказ

 

наборы мэблi для спальнi (звыш 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму);

наборы корпуснай мэблi;

наборы мэблi для прыхожай;

малагабарытная мэбля;

мэбля пад заказ

Нашы рэквiзiты:

Рэспублiка Беларусь, 231800, Гродзенская вобласць, г. Слонiм, вул. Гандлёвая, 9.

Аддзел маркетынгу i збыту:тэл. 8 (01562) 2 58 89, 2 38 27, 2 48 28;е-mаil: slоnimmеbеl@list.ru

www.slоnimmеbеl.ru   УНП 500523227 Матэрыялы падрыхтавалі Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з архіва прадпрыемства.<І>

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Важны фактар у канкурэнтнай барацьбе — пастаяннае абнаўленне асартыменту з улiкам сучасных тэндэнцый у вытворчасцi мэблi. ААТ "Слонiммэбля"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика