Аляксандр Лукашэнка даручыў у максімальна сцiслыя тэрмiны лiквiдаваць усе наступствы ўрагану
Аляксандр Лукашэнка даручыў у максімальна сцiслыя тэрмiны лiквiдаваць усе наступствы ўрагану
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў у максiмальна сцiслыя тэрмiны лiквiдаваць усе наступствы ўрагану. Такую задачу ён паставiў у час справаздачы прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага. Аляксандру Лукашэнку даложана аб вынiках работы ўрада па ўстараненнi наступстваў урагану, якi прайшоў па тэрыторыi рэспублiкi 13 i 15 лiпеня. У вынiку стыхii пацярпелi Мiнская вобласць, адзiн раён у Магiлёўскай i два раёны ў Брэсцкай вобласцi, пашкоджана больш за 800 дамоў, грамадскiх будынкаў, школ, бальнiц, ФАПаў. Найбольшую страту ўраган нанёс Бярэзiнскаму раёну Мiнскай вобласцi. Як паведамiў Сяргей Сiдорскi, на працягу сутак была адноўлена сувязь памiж раёнамi, пададзены часовыя крынiцы сiлкавання, якiя забяспечылi бесперапынную работу аб’ектаў народнай гаспадаркi.Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу ўрада на тое, што неабходна ў максiмальна сцiслыя тэрмiны аднавiць пацярпелыя ад разгулу стыхii жылыя дамы. На сёння ў аднаўленнi маюць патрэбу 254 пабудовы. Значна пацярпелi ад урагану i лясныя масiвы — больш як 2 тыс.га, прычым на 1,5 тыс.га лесу патрабуюцца суцэльныя санiтарныя высечкi. Для прыбiрання лесу плануецца ў дапамогу МНС i Мiнiстэрству лясной гаспадаркi накiраваць дадатковыя рэзервы. Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу на працягу 2-3 месяцаў прыбраць павалены лес, накiраваць дзелавую драўнiну на прадпрыемствы i перапрацаваць на другасную сыравiну. Кiраўнiку дзяржавы таксама даложана аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны i бюджэту на 2009 год. Як паведамiў Сяргей Сiдорскi, урад падрыхтаваў ужо гэтыя дакументы. Так, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту на будучы год павiнен скласцi не менш як 110—112 працэнтаў. У гэтым годзе ВУП чакаецца ў аб’ёме Br123 трлн. Прэзiдэнт чарговы раз падкрэслiў, што бюджэт павiнен мець сацыяльны характар. У новым бюджэце акцэнт будзе зроблены на развiццё аховы здароўя, сацыяльнай iнфраструктуры i сферы адукацыi. Расходы на гэтыя артыкулы бюджэту ў 2009 годзе будуць значна павялiчаны. Прычым асноўныя затраты плануюцца на медыцынскую тэхнiку i матэрыялы, высокатэхналагiчную вытворчасць па выпуску медтэхнiкi ў Беларусi, а таксама прадпрыемствы сацыяльнай сферы. Праектам бюджэту на канец 2009 года закладваецца сярэдняя заработная плата ў бюджэтнай сферы ў памеры $560. Прадугледжваецца таксама знiжэнне падатковай нагрузкi, дзякуючы якой у рэальным сектары эканомiкi застанецца Br2 трлн. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб ходзе ўборачнай кампанii. Пачалася ўборка збожжавых у Брэсцкай i Гомельскай абласцях. Як падкрэслiў Сяргей Сiдорскi, у гэтым годзе назiраецца добрая гатоўнасць гаспадарак, што дасць магчымасць выйсцi на вельмi высокiя аб’ёмы ўборкi ўраджаю збожжавых. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу ў сцiслыя тэрмiны забяспечыць на месцах уборку ўраджаю пры максiмальным выкарыстаннi ўсёй сельгастэхнiкi. Кiраўнiку дзяржавы даложана аб развiццi эканомiкi за першае паўгоддзе 2008 года. На думку прэм’ер-мiнiстра, стабiльная работа эканомiкi i напаўненне бюджэту даюць упэўненасць, што ў гэтым годзе ў параўнаннi з мiнулым будуць значна павялiчаны многiя паказчыкi. З пачатку года тэмп росту прамысловасцi ў рэспублiцы складае 113 працэнтаў. Добры тэмп дэманструюць высокатэхналагiчныя галiны краiны, асаблiва ў параўнаннi з суседнiмi краiнамi, дзе прырост прамысловай вытворчасцi складае 3-4 працэнты. Адзначаецца сур’ёзны рост iнвестыцый (больш як на 23 працэнты да ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года), а таксама ў жыллёвым будаўнiцтве, дзе пры намечаным на год уводзе 5,2—5,7 млн кв.м жылля ўжо ўведзена 2,7 млн кв.м. Узровень рэнтабельнасцi ў бягучым годзе складзе больш за 17 працэнтаў. Гэта, паводле слоў Сяргея Сiдорскага, абумоўлена высокiм узроўнем выпускаемай прадукцыi, запатрабаванай у тым лiку i за межамi краiны. Тэмп росту экспарту ў гэтым годзе складае каля 160 працэнтаў. Прэзiдэнт чарговы раз звярнуў увагу, што ў рэспублiцы павiнны стварацца новыя прадпрыемствы i вытворчасцi па выпуску запатрабаваных на знешнiх рынках тавараў беларускiх вытворцаў. Што датычыцца ўзроўню iнфляцыi ў краiне за паўгоддзе, то гэты паказчык выходзiць за запланаваныя параметры i складае 7,3 працэнта. Як адзначыў прэм’ер-мiнiстр, прычынай з’яўляецца ўплыў знешнiх сусветных фiнансавых фактараў. Ён запэўнiў, што ўрад прымае ўсе неабходныя меры, каб забяспечыць стабiльнасць беларускай эканомiкi i мiнiмiзаваць узровень iнфляцыi ў краiне. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў у максiмальна сцiслыя тэрмiны лiквiдаваць усе наступствы ўрагану. Такую задачу ён паставiў у час справа
|
|