Галоўнае для нас — якасныя веды
Галоўнае для нас — якасныя веды
У Мiнску адбылася прэс-канферэнцыя "Аб Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
"Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi"
У Беларусi не плануецца скарачэння колькасцi настаўнiкаў пасля пераходу на 11-гадовую
сярэднюю адукацыю. Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi ў Мiнску першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Анатоль Рубiнаў.
Ён растлумачыў, што колькасць гадзiн у школьнай праграме скарачацца не будзе, але некаторыя паняццi з абавязковай школьнай праграмы будуць перанесены на факультатывы. Паводле слоў Анатоля Рубiнава, факультатывы будуць тарыфiкавацца i аплачвацца гэтак жа, як гадзiны абавязковай праграмы. "Нiхто не забярэ сродкi ў Мiнiстэрства адукацыi, наадварот, тое, што прадугледжана на 12-ы клас, будзе накiравана на павышэнне зарплат настаўнiкаў", — дадаў першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Выпускнiкi школ 2009 года, якiя навучаюцца па 11- i 12-гадовай сiстэме сярэдняй адукацыi, пры паступленнi ў ВНУ будуць мець роўныя ўмовы, заявiў Анатоль Рубiнаў. Паводле яго слоў, Мiнiстэрства адукацыi распрацуе школьныя вучэбныя праграмы такiм чынам, "каб абодва патокi да заканчэння школы выраўнялiся". Анатоль Рубiнаў удакладнiў таксама, што ў дэкрэце "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi" для вучняў, якiя займалiся па 12-гадовай праграме, прадугледжана арганiзацыя школьных заняткаў у суботу. Ён таксама адзначыў, што з тэстаў цэнтралiзаванага тэсцiравання будуць зняты звышскладаныя заданнi. "Яны павiнны адпавядаць праграмам навучання", — сказаў першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Летам 2009 года 11-гадовую сярэднюю агульнаадукацыйную школу закончаць 106 тыс. 958 выпускнiкоў. Адзначым, што сёлета колькасць юнакоў i дзяўчат, якiя атрымалi атэстаты аб сярэдняй адукацыi, дасягнула 89 тыс. 782 чалавекi. Так што павелiчэнне колькасцi выпускнiкоў у два разы — гэта неабгрунтаваныя домыслы, падкрэслiў Анатоль Рубiнаў. 10 гадоў таму пры пераходзе на 12-гадовае навучанне дзецi шасцi гадоў былi падзелены на два патокi — адны з iх павiнны былi скончыць школу праз 11 гадоў, другiя — праз 12. Наступным летам гэтыя дзецi адначасова закончаць 11-гадовую агульнаадукацыйную школу. Для будучых выпускнiкоў падрыхтаваны ўжо вучэбныя праграмы, якiя дадуць iм магчымасць сёлета завяршыць навучанне ў сярэдняй школе, здаць летнiя экзамены i атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыi. Навучанне ў гэтым годзе ва ўсiх школах Беларусi будзе праводзiцца па адзiнай, унiверсальнай праграме, пасля праходжання якой выпускнiк атрымае атэстат аб сярэдняй адукацыi. Вучнi пачатковай, базавай i старэйшай ступеняў школы будуць вучыцца пяць дзён, а ў шосты школьны дзень будуць наведваць гурткi, спартыўныя секцыi, грамадскiя мерапрыемствы. Адзiная абавязковая праграма будзе ўмяшчацца ў 5-6 урокаў у дзень. Пры гэтым у 2008/2009 навучальным годзе для вучняў выпускных класаў базавай i сярэдняй школы будзе ўведзены 6-дзённы вучэбны тыдзень. Гiмназii i лiцэi прадоўжаць функцыянаваць, але ў рамках пяцiдзёнкi. Для iх вырашана захаваць навучанне па напрамках — фiзiка-матэматычным, хiмiка-бiялагiчным, фiлалагiчным i грамадазнаўчым. Узровень школьнай падрыхтоўкi i тэставыя заданнi для паступлення ў ВНУ не павiнны быць такiя, каб для паступлення абiтурыентаў абавязкова патрабаваўся рэпетытар, сказаў Анатоль Рубiнаў. "Рэпетытары не знiкнуць нiколi. Нехта не паспявае па школьнай праграме, нехта хоча большага. Але наша задача зрабiць так, каб рэпетытар не быў абавязковым", — дадаў Анатоль Рубiнаў. На яго думку, недапушчальная такая сiтуацыя, калi дзiця нармальна вучыцца, атрымлiвае добрыя адзнакi, але пры паступленнi ў ВНУ не можа выканаць заданне, бо неабходныя веды яму можа даць толькi рэпетытар. У сваю чаргу мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў адзначыў, што рэпетытары могуць працаваць са школьнiкамi, абiтурыентамi на законных падставах, пры наяўнасцi лiцэнзii i дагавора аб аказаннi паслуг. Мiнадукацыi падрыхтавала праекты адзiных тыпавых вучэбных планаў для школ на 2008/2009 навучальны год. У сувязi з пераходам на дзевяцiгадовую базавую i адзiнаццацiгадовую агульную сярэднюю адукацыю ў iх прадугледжаны некалькi ключавых новаўвядзенняў, расказаў на прэс-канферэнцыi мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр Радзькоў. Навучанне будзе пачынацца з 6 гадоў або пазней i будзе ў пачатковай школе 4-гадовае. Атэстат аб базавай адукацыi вучань будзе атрымлiваць пасля здачы экзаменаў за 9-ы клас. Тым з юнакоў i дзяўчат, якiя захочуць прадоўжыць навучанне ў агульнаадукацыйнай школе, трэба будзе вучыцца яшчэ 2 гады i здаць экзамены за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы пасля 11-га класа. Такiм чынам, падкрэслiў Аляксандр Радзькоў, з 1 верасня вучнi IХ—ХI класаў пачнуць вывучаць "Грамадазнаўства" замест вучэбнага курсу "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", якi раней вывучаўся ў VII — ХII класах. З 1 верасня ў агульнаадукацыйных школах адбудзецца знiжэнне агульнага аб’ёму гадзiн на вывучэнне замежнай мовы з 21 да 18 гадзiн. Вучнi пачатковых класаў будуць вывучаць замежную мову пачынаючы з трэцяга класа — 2 гадзiны ў тыдзень. Калi ж дзiця паступiць пасля заканчэння пачатковай школы ў гiмназiю, то тут яму будзе прапанавана вывучаць замежную мову па 4 гадзiны ў тыдзень. Ва ўсiх школах будзе ўведзены iнтэграваны курс "Гiсторыя" замест вучэбных прадметаў "Сусветная гiсторыя" i "Гiсторыя Беларусi". Вучням IХ класа трэба будзе вывучаць новы вучэбны прадмет "Чарчэнне". Аляксандр Радзькоў адзначыў, што гэты прадмет неабходны школьнiкам. Вывучаючы "Чарчэнне" ў сумежных курсах матэматыкi, фiзiкi i iнш., вучнi не атрымлiвалi неабходных ведаў. Курс "Сусветная мастацкая культура" вывучацца не будзе, яго змест плануецца рэалiзаваць пры вывучэннi iншых прадметаў, такiх як лiтаратура, гiсторыя i iнш. Змест вучэбных праграм перагледжаны па кожнаму прадмету. Гэта дало магчымасць аптымiзаваць вучэбную нагрузку вучняў. Ва ўсiх агульнаадукацыйных школах прадугледжваецца ажыццяўляць адукацыйны працэс з вывучэннем вучэбных прадметаў толькi на базавым узроўнi. Для гiмназiй, лiцэяў уводзяцца адзiныя тыпавыя вучэбныя планы, якiя прадугледжваюць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi. У гiмназiях i лiцэях прадугледжваюцца асобныя напрамкi навучання на трэцяй ступенi агульнай сярэдняй адукацыi — фiзiка-матэматычны, хiмiка-бiялагiчны, фiлалагiчны i грамадазнаўчы. У I—IХ класах агульнаадукацыйных школ на факультатыўных занятках могуць рэалiзоўвацца тэатральны, музычны, харэаграфiчны, мастацкi напрамкi, а ў I—ХI класах, акрамя гэтага i спартыўны напрамак. Аляксандр Радзькоў таксама ўдакладнiў, што мiнiмальнай нормай для факультатыўных заняткаў у сельскiх школах будзе 3 чалавекi, у гарадскiх — 5. Колькасць гадзiн на вывучэнне рускай i беларускай моў у пачатковай школе павялiчыцца, паведамiў Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, з 1 верасня 2008 года адукацыйны працэс у пачатковай школе будзе арганiзаваны з улiкам патрабаванняў новых вучэбных планаў i праграм. Першая ступень школы будзе, як i раней, з першага па чацвёрты клас. У першы клас дзецi пойдуць у шасцiгадовым узросце. Агульная колькасць вучэбных гадзiн (у тыдзень) у пачатковай школе змянiлася: 1-ы клас — 18 гадзiн, 2-i клас — 19, 3-i клас — 21, 4-ы — 21 гадзiна. На вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання i рускай мовы ў школах з беларускай мовай навучання ў другiм класе адводзiцца дзве гадзiны ў тыдзень (раней — адна гадзiна). Замежную мову школьнiкi будуць вывучаць толькi з трэцяга класа (дзве гадзiны ў тыдзень). Прадмет "Мая Радзiма — Беларусь" не выдзелены ў вучэбным плане як асобная дысцыплiна. Ён стане часткай прадмета "Чалавек i свет" i будзе вывучацца, як i раней, у чацвёртым класе (адна гадзiна ў тыдзень). Фiзкультурай школьнiкi малодшых класаў будуць займацца дзве гадзiны ў тыдзень. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што ў першым—чацвёртым класах могуць быць арганiзаваны факультатыўныя заняткi па розных прадметах, але толькi па заявах бацькоў або iншых законных прадстаўнiкоў вучняў. (Заканчэнне на 2-й стар.)
Бюджэт Мiнадукацыi дае магчымасць стварыць новыя вучэбныя праграмы для пераходу на 11-гадовую сiстэму агульнай сярэдняй адукацыi, паведамiў Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, у гэтым годзе расходная частка бюджэту мiнiстэрства павышана на 35 працэнтаў, у той час як у мiнулым годзе павелiчэнне было на 26 працэнтаў. Мiнiстр растлумачыў, што дадатковыя сродкi выдзеляць на аплату працы спецыялiстаў, якiя будуць ствараць новыя вучэбныя праграмы, а таксама на кнiгавыданне. "Той бюджэт, якi закладзены, грунтоўна забяспечвае вырашэнне задач, прапiсаных у дэкрэце Прэзiдэнта "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi", — адзначыў Аляксандр Радзькоў. Ён дадаў, што Мiнадукацыi мае запас сродкаў для кнiгавыдання ў памеры Br13 млрд. "Вучэбна-метадычнае забеспячэнне школ да 1 верасня будзе ў поўным аб’ёме", — рэзюмаваў мiнiстр. Гiмназiчныя i лiцэйскiя класы ў агульнаадукацыйных школах Беларусi захаваны не будуць, расказаў міністр. "У краiне будуць функцыянаваць каля 40 лiцэяў i 200 гiмназiй, якiя ў стане даць больш глыбокiя веды самым таленавiтым i адораным вучням", — падкрэслiў ён. Лiцэi i гiмназii, якiя атрымалi лiцэнзii на адукацыйную дзейнасць, адпавядаюць свайму высокаму статусу, падкрэслiў Аляксандр Радзькоў. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе ў гэтыя ўстановы адукацыi былi даволi высокiя конкурсы, якiя сведчаць аб запатрабаванасцi такiх навучальных устаноў. I ў наступным годзе конкурсы чакаюцца не нiжэйшыя, чым у гэтым годзе, дадаў мiнiстр. Паводле слоў Анатоля Рубiнава, "беларуская сiстэма школьнай адукацыi лепшая сярод краiн СНД, яна дае якасныя i паглыбленыя веды, галоўнае — данесцi iх да школьнiкаў у поўным аб’ёме". Факультатыўныя заняткi для вучняў у школах, гiмназiях i лiцэях будуць бясплатныя, сказаў, адказваючы на пытаннi журналiстаў першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Анатоль Рубiнаў. Ён падкрэслiў, "што для настаўнiкаў прадугледжана аплата гадзiн факультатыўных заняткаў, а для вучняў, якiя выберуць той або iншы прадмет у якасцi факультатыўнага, гэтыя заняткi будуць бясплатныя". Паводле яго слоў, перад настаўнiкам стаiць задача — падрыхтавацца да правядзення факультатыўных заняткаў на самым вышэйшым узроўнi. "Бо вучань, якi выбера матэматыку, павiнен атрымаць на факультатыўных занятках якасную i карысную iнфармацыю, iнакш ён проста не будзе наведваць факультатыў. А калi праз паўгода ад настаўнiка пойдуць школьнiкi, гэта будзе азначаць, што яго заняткi нецiкавыя", — адзначыў першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi. У Беларусi павышэнне заработнай платы настаўнiкам складзе 20—25 працэнтаў, заявiў мiнiстр адукацыi. Пры гэтым ён удакладнiў, што нагрузка на адну настаўнiцкую стаўку складзе 18 вучэбных гадзiн у тыдзень. Мiнiстр таксама адзначыў, што дэкрэт № 15 "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi" палепшыць становiшча кiраўнiкоў навучальных устаноў. Ён растлумачыў, што раней настаўнiк, напрыклад, вышэйшай катэгорыi, пры назначэннi яго на пасаду дырэктара школы пераставаў атрымлiваць надбаўку на сваю катэгорыю. Цяпер гэта праблема вырашана. Паводле iнфармацыi Аляксандра Радзькова, цяпер сярэдняя нагрузка на настаўнiка складае 1,2 стаўкi. Белта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адбылася прэс-канферэнцыя "Аб Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi"
|
|