Абама вучыць адказы
Абама вучыць адказы
Эстонскiя вучоныя:
"рускага духу" не iснуе
Аб гэтым сведчыць даследаванне Тартускага ўнiверсiтэта. Навукоўцы высветлiлi,
што стэрэатып асаблiвага рускага чалавека — такi ж мiф, як i "рускi дух" i "асаблiвая
стаць" Расii.
Вынiкi даследавання былi прадстаўлены ў Тарту на 14-й Еўрапейскай канферэнцыi псiхалогii асобы. У ёй удзельнiчаюць каля 300 вучоных з 41 краiны свету. Падчас даследаванняў, у якiх узялi ўдзел 40 расiйскiх ВНУ, былi атрыманы звесткi аб 11 000 чалавек — ад Камчаткi да Карэлii. Паводле слоў прафесара Тартускага ўнiверсiтэта Юры Алiка, даследаваннi паказалi, што рускi чалавек як на генетычным, так i на асабовым узроўнi вельмi падобны да iншых народнасцяў свету, хоць Дастаеўскi i Салжанiцын, напрыклад, лiчылi рускую нацыю ўнiкальнай. Як кажа прафесар, даследаванне аспрэчыла мiф аб выключнасцi рускай душы. Прычым усе апытаныя па нацыянальнасцi былi рускiмi. Тэрмiнатара ў новай трылогii сыграе аўстрыйскi бодзiбiлдар Роля тэрмiнатара T-800 у фiльме "Тэрмiнатар: Выратаванне" — першай часткi новай трылогii — дасталася аўстрыйскаму бодзiбiлдару i акцёру Роланду Кiкiнгеру.У першых трох "Тэрмiнатарах" роля T-800 выконваў цяперашнi губернатар Калiфорнii, знакамiты Арнольд Шварцэнегер, з якiм Кiкiнгер калiсьцi трэнiраваўся разам. Дзеянне ў фiльме адбываецца ў будучынi, дзе супрацiўленне пад кiраўнiцтвам Джона Конара вядзе барацьбу супраць камп’ютарнай сеткi "Скайнет", якая спрабуе знiшчыць чалавецтва. у Сеуле забаранiлi рэкламу японскiх прэзерватываў Улады Паўднёвай Карэi былi вымушаныя зняць рэкламу японскiх прэзерватываў у сеульскiм метро пасля таго, як памiж краiнамi зноў разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка з-за двух астравоў пад агульнай назвай Такесiма ў Японскiм моры.Рэкламу ўбралi пасля таго, як ад пасажыраў сталi паступаць шматлiкiя скаргi. "Калi б не новы ўсплеск тэрытарыяльных спрэчак з Японiяй, нам бы наўрад цi сталi на яе скардзiцца", — адзначылi ў прэс-службе сеульскага метро. У сераду пратэстанты ўвогуле закiдалi памiдорамi i тухлымi яйкамi будынак японскага пасольства ў Сеуле.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны дзень кандыдата на пасаду кiраўнiка ЗША пачынаецца ў 8 ранiцы, калi з галаўнога офiса ў Чыкага яму дасылаюць два электронныя лiсты: адзiн з пера
|
|