Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь № 15 Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь № 15 Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi
У мэтах забеспячэння для ўсiх грамадзян роўных магчымасцяў атрымання агульнай сярэдняй адукацыi, якая адпавядае сучасным умовам сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь, i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь: 1. Устанавiць, што: 1.1. тэрмiн атрымання: агульнай базавай адукацыi складае 9 гадоў (для асобаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця — 9—10 гадоў); агульнай сярэдняй адукацыi — 11 гадоў (для асобаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця — 11—12 гадоў); агульнай сярэдняй адукацыi ў вячэрнiх школах, класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы, — 12 гадоў (для асобаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця — 12-13 гадоў); 1.2. тэрмiны навучання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыi складаюць: на І ступенi — 4 гады (для асобаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця — 4—5 гадоў); на II ступенi — 5 гадоў; на III ступенi — 2 гады, у вячэрнiх школах, класах, вучэбна-кансультацыйных пунктах, у якiх навучанне ажыццяўляецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы, — 3 гады; 1.3. вучэбныя заняткi ў навучальным годзе ажыццяўляюцца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калi названыя даты прыпадаюць на нерабочы дзень, то вучэбныя заняткi ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны i завяршаюцца ў папярэднi рабочы дзень; 1.4. адукацыйны працэс пры навучаннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў рэжыме шасцiдзённага школьнага тыдня, якi ўключае пяцiдзённы вучэбны тыдзень i адзiн дзень для правядзення з навучэнцамi спартыўна-масавых, фiзкультурна-аздараўленчых, iншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганiзацыi працоўнага навучання, у тым лiку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах. У IХ(Х)-ХI(ХII) класах у шосты школьны дзень могуць праводзiцца факультатыўныя заняткi; 1.5. вывучэнне вучэбных прадметаў у агульнаадукацыйных установах ажыццяўляецца на базавым узроўнi. Навучэнцы з улiкам меркавання iх бацькоў або iншых законных прадстаўнiкоў зыходзячы са схiльнасцяў, жаданняў i стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках у межах устаноўленай тыпавым вучэбным планам колькасцi вучэбных гадзiн. У агульнаадукацыйных установах могуць праводзiцца факультатыўныя заняткi прыродазнаўча-матэматычнай, гуманiтарнай, грамадазнаўчай, экалагiчнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфiчнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай i iншай накiраванасцi. Факультатыўныя заняткi, як правiла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. На I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць стварацца спецыялiзаваныя па спорце класы. На III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка навучэнцаў; 1.6. у гiмназiях i лiцэях асобныя вучэбныя прадметы вывучаюцца на павышаным узроўнi. Парадак арганiзацыi i дзейнасцi гiмназiй i лiцэяў вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi з улiкам патрабаванняў гэтага Дэкрэта i iншых заканадаўчых актаў. 2. Тэрмiн навучання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi складае адзiн год: у 2008/2009 навучальным годзе для навучэнцаў, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю ў 2007/2008 навучальным годзе; у 2009/2010 навучальным годзе для навучэнцаў, якiя ў 2007/2008 навучальным годзе вучылiся ў IХ класе. Для навучэнцаў, названых у гэтым пункце, вучэбныя заняткi могуць быць арганiзаваны ў рэжыме шасцiдзённага вучэбнага тыдня. 3. Да прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам акты заканадаўства прымяняюцца ў частцы, якая не супярэчыць гэтаму Дэкрэту. 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 4.1. з 1 студзеня 2009 г.: павысiць тарыфныя аклады (стаўкi) педагагiчным работнiкам агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыi (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў), устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што фiнансуюцца з бюджэту; устанавiць: штомесячныя даплаты маладым спецыялiстам з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з лiку педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыi (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў), устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што фiнансуюцца з бюджэту, у памеры адной тарыфнай стаўкi першага разраду, устаноўленай Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для аплаты працы работнiкаў дзяржаўных арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi; надбаўкi за наяўнасць квалiфiкацыйнай катэгорыi педагагiчнага работнiка кiраўнiкам агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыi (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў), устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што фiнансуюцца з бюджэту, iх намеснiкам па асноўнай дзейнасцi; 4.2. сумесна з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам фiнансаваць расходы, звязаныя з названым павышэннем заработнай платы педагагiчных работнiкаў, у межах сродкаў, прадугледжаных на адукацыю ў рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах; 4.3. да 1 студзеня 2009 г. забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам; 4.4. да 1 студзеня 2010 г. дапрацаваць i ўнесцi ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь праект Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi з улiкам палажэнняў гэтага Дэкрэта i практыкi яго прымянення; 4.5. прыняць iншыя меры па рэалiзацыi гэтага Дэкрэта. 5. Мiнiстэрству адукацыi: 5.1. пачынаючы з 2008/2009 навучальнага года забяспечыць пераход агульнаадукацыйных устаноў на тэрмiны атрымання агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi, прадугледжаныя ў падпунктах 1.1 i 1.2 пункта 1 гэтага Дэкрэта, i да 1 верасня 2008 г. зацвердзiць адпаведныя вучэбныя планы; 5.2. сумесна з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй стварыць камiсiю па экспертызе i дапрацоўцы вучэбных праграм для агульнаадукацыйных устаноў. 6. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем пункта 1, якi ўступае ў сiлу з 1 верасня 2008 г., з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 17 лiпеня 2008 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах забеспячэння для ўсiх грамадзян роўных магчымасцяў атрымання агульнай сярэдняй адукацыi, якая адпавядае сучасным умовам сацыяльна-эканамiчнага
|
|