21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не прапасці ў замежжы па адным

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не прапасці ў замежжы па адным

Нашы грамадзяне выязджаюць на заробкi, вучобу або дзеля заключэння шлюбу ў 91 краiну свету, у тым лiку ў такiя, як Йемен, Буркiна-Фасо, Малi, Перу, Аман, аднак у лiдарах па-ранейшаму застаюцца Германiя, Расiя, Вялiкабрытанiя, ЗША i Італiя. Не заўсёды заробкi "на выездзе" заканчваюцца хэпi-эндам — вяртаннем дадому з чамаданам грошай i ўсмешкай на вуснах. Гастарбайтарам часам хоць бы ўратаваць жыццё...

Нашы грамадзяне выязджаюць на заробкi, вучобу або дзеля заключэння шлюбу ў 91 краiну свету, у тым лiку ў такiя, як Йемен, Буркiна-Фасо, Малi, Перу, Аман, аднак у лiдарах па-ранейшаму застаюцца Германiя, Расiя, Вялiкабрытанiя, ЗША i Італiя. Не заўсёды заробкi "на выездзе" заканчваюцца хэпi-эндам — вяртаннем дадому з чамаданам грошай i ўсмешкай на вуснах. Гастарбайтарам часам хоць бы ўратаваць жыццё...

...Марына паехала за мяжу, каб пракармiць сына. Як яна цяпер кажа, гэта была спроба, i яна аказалася няўдалай. З мужам разышлiся адразу пасля нараджэння сына, мацi — на пенсii, бацька памёр колькi гадоў таму, старэйшая сястра жыве з сям’ёй ва Ўкраiне. Работу з добрай аплатай прапанавала, як кажуць, знаёмая знаёмых. Марыне нават не было з кiм параiцца. Вырашыла рызыкнуць. "Мне даводзiлася шыць у дрэнна асветленым халодным падвале 14 гадзiн у дзень. Кармiлi, у асноўным, хлебам з бульбай. Так працягвалася амаль год, пакуль мне не ўдалося збегчы. Грошай практычна не зарабiла, але амаль аслепла i атрымала вострую форму артрыту. Мне 27, а я адчуваю сябе знясiленай i хворай...".

"Пазнаёмiлася, закахалася i выйшла замуж... Праз нейкi час мы паехалi жыць да яго за мяжу. Неяк мы пайшлi ў кафэ, якое належала яго сябру. Як толькi я там апынулася, адразу зразумела, якога кшталту гэта ўстанова... Мой муж проста кiнуў мяне там i пайшоў. Ён прадаў мяне ў бардэль...". Гэта гiсторыя яшчэ адной жанчыны, якую на дадзены момант "вызвалiла" галандская палiцыя i дэпартавала на радзiму.

Дарэчы, ужо сёлета Дэпартаментам па грамадзянстве i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь выяўлены цэлы шэраг спроб незаконнага садзейнiчання нашых грамадзян у працаўладкаваннi за мяжой суайчыннiкаў. Так, у Мiнску ТАА "Белбудзабеспячэнне" хоць i не мела лiцэнзii на дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем беларусаў за мяжой, але ж накiроўвала апошнiх на работу ў Польшчу, за што з дырэктара прадпрыемства спагнаны штраф на суму 1,75 мiльёна рублёў. 50 базавых велiчынь павiнен выплацiць i жыхар Магiлёва, якi садзейнiчаў працаўладкаванню аднаго грамадзянiна рабочым на будоўлi ў Санкт-Пецярбургу. 100 базавых велiчынь суд абавязаў выплацiць вiцябчанiна, якi заняўся ўладкаваннем у горад Мыцiшчы Маскоўскай вобласцi...

Усякi, хто збiраецца мiграваць за мяжу дзеля работы, навучання цi ў пошуках асабiстага шчасця, — не важна, якога полу, узросту i прыродных здольнасцяў гэты чалавек, — павiнен засцерагчы сябе ад непрыемных сюрпрызаў. У прыватнасцi, ад верагоднасцi магчымай эксплуатацыi. Гэта можа быць, дарэчы, не толькi ўласна сэксуальная эксплуатацыя (порнабiзнэс, стрыптыз i г.д.), але i выкарыстанне на сельскагаспадарчых работах, хатняе рабства (выкарыстанне ў якасцi прыслугi), выкарыстанне на вытворчасцях з патагоннымi ўмовамi працы (у падпольных майстэрнях), прымушэнне да заключэння шлюбу, рэпрадуктыўнае рабства (выкарыстанне для нараджэння дзяцей), у якасцi донара для трансплантацыi органаў, папрашайнiцтва, уцягвання ў злачынную дзейнасць (крадзяжы, перавозку наркотыкаў)... Закладнiкi такiх сiтуацый, як правiла, пазбаўляюцца дакументаў, запалохваюцца, утрымлiваюцца ў iзаляцыi, не атрымлiваюць заробку або атрымлiваюць "капейкi", падсаджваюцца на моцнадзейныя прэпараты...

Наступныя парады спецыялiстаў павiнны дапамагчы мiгранту не стаць закладнiкам трагiчнай сiтуацыi.

Для тых, хто збiраецца

за мяжу дзеля працаўладкавання

l Неабходна звяртацца да паслуг тых беларускiх фiрмаў, якiя маюць спецыяльны дазвол — лiцэнзiю на працаўладкаванне за мяжой. Апошнюю выдае Дэпартамент па грамадзянстве i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi.

l Фiрма мае права супрацоўнiчаць толькi з той краiнай i па той спецыяльнасцi, якая ўказана ў лiцэнзii. Напрыклад, беларуская фiрма, якая мае лiцэнзiю на працаўладкаванне рознарабочых у Маскву, не мае права ўладкоўваць на работу ў расiйскую сталiцу спецыялiстаў ў галiне камп’ютарных тэхналогiй.

l Калi вы звяртаецеся да паслуг фiрмы, якая рэкламуе сябе ў Iнтэрнэце, пераканайцеся, што яна iснуе рэальна. На сайце павiнен быць юрыдычны адрас фiрмы, iмёны службовых асобаў, тэлефоны i iншая iнфармацыя. Ведайце, што ў краiнах СНД дзейнасць фiрмаў па працаўладкаваннi за мяжой таксама лiцэнзуецца. У Расii гэтым займаецца Федэральная мiграцыйная служба Мiнiстэрства ўнутраных спраў, ва Ўкраiне — Упраўленне занятасцi i працоўнай мiграцыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай палiтыкi.

l Заключайце з фiрмай дамоўленасць аб аказаннi паслуг, якiя падлягаюць аплаце, толькi пасля заключэння працоўнага кантракта з замежным работадаўцам. Атрымайце дакумент аб аплаце.

l Майце на ўвазе, што пасрэднiцкi дагавор заключаецца з пасрэднiкам, якi абяцае вам знайсцi працоўнае месца, а працоўны — з наймальнiкам, якi прадастаўляе вам гэта працоўнае месца.

l Кантракт заключаецца на зразумелай для клiента мове i рэгiструецца ў падраздзяленнi па грамадзянстве i мiграцыi Ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкамаў або Мiнскага гарвыканкама.

l Да выезду з Беларусi атрымайце рабочую вiзу дзяржавы працаўладкавання.

Для тых, хто збiраецца за мяжу дзеля шлюбу

l Шлюбныя агенцтвы павiнны мець лiцэнзiю Дэпартамента па грамадзянстве i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi на дазвол, звязаны са зборам i распаўсюджваннем iнфармацыi аб фiзiчных асобах з мэтай iх знаёмства.

l З агенцтвам варта заключыць дамоўленасць аб аказаннi пасрэднiцкiх паслуг па садзейнiчаннi ў знаёмстве.

l У пашпарце павiнна стаяць вiза, прадугледжаная мiграцыйным заканадаўствам той краiны, куды накiроўваецца грамадзянiн. Разабрацца з тыпам вiзы дапаможа супрацоўнiк пасольства краiны выезду.

l Фiктыўны шлюб у большасцi замежных дзяржаў — гэта злачынства, за якое, калi палiцыя дакажа гэта, прадугледжана дэпартацыя.

l Варта ўдакладнiць заканадаўства той краiны, куды едзеш, у тым лiку аб правах сумесных дзяцей i правах пры скасаваннi шлюбу.

l Шлюбнае агенцтва або агенцтва знаёмстваў, якое размяшчае свае паслугi ў Iнтэрнэце, павiнна мець лiцэнзiю МУС на сваю дзейнасць.

l Калi вы звярнулiся да паслуг Iнтэрнэт-фiрмы, то паспрабуйце ўдакладнiць, дзе яны сябе рэкламуюць. Некаторыя вiртуальныя шлюбныя агенцтвы могуць размясiць вашы даныя ў раздзеле "сэксуальныя паслугi", i вы будзеце выстаўлены на продаж у якасцi "жывога тавару" для гандляроў людзьмi.

l Пры размяшчэннi сваiх анкет у Iнтэрнэце вы не можаце застрахавацца ад сiтуацый ашуканства. Вашы асабiстыя даныя i фота могуць выкарыстоўвацца злачынцамi для знаёмстваў з мэтай выманьвання грошай у мужчын пад рознымi вiдамi (аплата дарогi, набыццё неабходных рэчаў i iнш.).

l Не перадавайце новаму знаёмаму ўсю асабiстую iнфармацыю аб сабе. Гэта можа зрабiць вас уразлiвай.

l Першую сустрэчу з патэнцыяльным жанiхом лепей правесцi ў Беларусi, калi вы збiраецеся да яго ў краiну, пражывайце асобна ў гасцiнiцы i забяспечце сабе фiнансавую незалежнасць.

Для тых, хто збiраецца за мяжу дзеля вучобы

l Установа, якая накiроўвае школьнiкаў, студэнтаў цi аспiрантаў любой установы адукацыi Беларусi за мяжу для навучання, павiнна мець спецыяльны дазвол органаў Мiнiстэрства адукацыi Беларусi.

l Фiрма, якая ажыццяўляе праграму навучання цi абмену, атрымлiвае дазвол Мiнiстэрства адукацыi на канкрэтнага студэнта.

l Дакументы на атрыманне дазволу Мiнадукацыi павiнны падавацца за месяц да даты запланаванага ад’езду.

l На падставе выдадзенага дазволу ВНУ афармляе загад аб неадлiчэннi дадзенага студэнта.

l Сам студэнт фармальна не можа аформiць дазвол на навучанне, паколькi дакументы павiнны падавацца ў Мiнадукацыi юрыдычнай асобай.

l Мадэльныя агенцтвы павiнны мець лiцэнзiю як на адукацыйную дзейнасць, так i на працаўладкаванне за мяжой, калi яны збiраюцца займацца апошнiм. Арганiзацыi, якiя займаюцца рэалiзацыяй мiжнародных студэнцкiх праграм з працаўладкаваннем студэнтаў за мяжой падчас летнiх канiкулаў, павiнны атрымаць станоўчае заключэнне такой праграмы з боку Мiнадукацыi i лiцэнзiю на працаўладкаванне беларускiх грамадзян.

l Студэнту неабходна атрымаць афiцыйнае запрашэнне ад навучальнай установы за мяжой, каб пасля атрымаць студэнцкую вiзу.

l Да ад’езду варта ўдакладнiць працоўнае заканадаўства краiны выезду аб магчымасцях працаваць для замежных студэнтаў. Правiлы розных краiн адрознiваюцца.

l Неабходна валодаць замежнай мовай на ўзроўнi, неабходным для навучання ў дадзенай краiне.

l У многiх еўрапейскiх краiнах адукацыя бясплатная (Германiя, Швецыя). Аднак пераезд, харчаванне i пражыванне, набыццё падручнiкаў павiнна ажыццяўляцца за ваш кошт. Па гэтай прычыне пасольства некаторых замежных дзяржаў пры афармленнi студэнцкай вiзы патрабуюць пацвярджэння фiнансавай заможнасцi.

l Да ад’езду неабходна валодаць поўнай iнфармацыяй аб месцы i ўмовах пражывання падчас вучобы.

l Студэнцкая вiза ў адных краiнах дазваляе працаваць у вольны час, а ў iншых — не. Напрыклад, у ЗША студэнты могуць легальна працаваць толькi на тэрыторыi кампуса той навучальнай установы, у якой яны вучацца.

Р.S. Тэлефоны "гарачай лiнii" па пытаннях бяспечнага выезду i знаходжання за мяжой: у Мiнску — (017) 295 31 67 i Брэсце — (0162) 21 88 88.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы грамадзяне выязджаюць на заробкi, вучобу або дзеля заключэння шлюбу ў 91 краiну свету, у тым лiку ў такiя, як Йемен, Буркiна-Фасо, Малi, Перу, Ам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика