21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пагадзіўся "замяць"? Развiтайся з гарантыяй

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пагадзіўся "замяць"? Развiтайся з гарантыяй

Статыстыка сведчыць, што лiтаральна кожны год у Беларусi адзначаецца каля 3,5 тысячы выпадкаў вытворчага траўматызму, прычым, да прыкладу, летась пры непасрэдным выкананнi сваiх прафесiйных абавязкаў загiнулi 229 i атрымалi цяжкiя траўмы 257 чалавек. Мiж тым, кожны з такiх iнцыдэнтаў — гэта пытанне кампенсацый. Такiм чынам, на што могуць разлiчваць усе тыя, хто пацярпеў на рабоце, хто зараз робiць выплаты i цi варта пагаджацца на прапанову кiраўнiка не "выносiць" няшчасныя здарэннi за сцены арганiзацыi, а цiха "замяць" справу? Каб адказаць на гэтыя пытаннi, карэспандэнт "Звязды" звярнуўся да першага намеснiка дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Семiча.

Абяцанка-цацанка?

Варта адзначыць, што пры любым няшчасным здарэннi на вытворчасцi работадаўца абавязаны тэрмiнова правесцi расследаванне. Аднак, на жаль, так бывае не заўсёды. Пасля iнцыдэнту некаторыя кiраўнiкi i перш-наперш прыватных арганiзацый iмкнуцца "дамовiцца". Прапануецца своеасаблiвая здзелка. Работнiк мусiць паведамiць, што траўма была атрымана па-за працоўным месцам, скажам, дома. А ўзамен даюцца абяцаннi — аплацiць бальнiчны, павысiць зарплату, выдаць буйную прэмiю, працягнуць на максiмальны тэрмiн кантракт. І ўсё ж, наколькi прымальны такi варыянт?

— Вядома, кожны чалавек павiнен думаць сам, аднак трэба памятаць, што ў выпадку падобнага "пагаднення" з наймальнiкам работнiк па сутнасцi сам сябе пазбаўляе сацыяльнай абароны, — кажа Аляксандр Семiч. — Калi ўзамен на пэўныя бонусы працоўная траўма будзе афiцыйна прызнана бытавой, то няма нiякiх гарантый, што ўсе абяцаннi наймальнiк сапраўды выканае. Да таго ж няма гарантый, што з цягам часу чалавека проста не звольняць, што ў арганiзацыю не прыйдзе новы кiраўнiк, якi проста нiчога не ведае аб "дамоўленасцi", у рэшце рэшт, нiхто не можа быць упэўненым, што фiрма будзе iснаваць праз 5 цi 10 гадоў.

Iншая справа — прызнанне траўмы менавiта вытворчай. У такiм выпадку з’яўляецца права на кампенсацыi. Спынiмся на iх падрабязней. Работнiку, якi атрымаў вытворчую траўму, аплата бальнiчнага будзе рабiцца ў памеры 100 працэнтаў сярэдняга заробку ўжо з 1 дня. Па-другое, калi ўрачы прызнаюць, што пасля няшчаснага здарэння чалавеку патрэбна больш лёгкая работа, стане рабiцца даплата да ранейшай сярэдняй зарплаты. Па-трэцяе, калi медыка-рэабiлiтацыйная экспертная камiсiя вызначыць, што неабходныя дадатковыя вiды дапамогi, то можна разлiчваць на аплату выдаткаў на лячэнне, на набыццё лекаў, на наведванне санаторыя, на пратэзаванне, на навучанне новай спецыяльнасцi i г.д. I ў чацвёртых, пацярпелы на вытворчасцi мае магчымасць атрымаць як аднаразовую, так i штомесячныя выплаты. А памер гэтых выплат будзе залежаць ад ступенi страты працаздольнасцi.

— Варта таксама заўважыць, што з 2004 года, пасля ўвядзення абавязковага страхавання ад няшчасных здарэнняў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў, усе кампенсацыi прадастаўляе "Белдзяржстрах", — працягвае Аляксандр Семiч. — Словам, атрыманне гэтых кампенсацый ужо не залежыць нi ад фiнансавага стану арганiзацыi зараз, нi ад яе магчымай лiквiдацыi ў будучынi.

Маральны ўрон ацэняць у судзе

У выпадку вытворчых няшчасных здарэнняў непасрэдна ў калектыўных дагаворах многiх арганiзацый прадугледжаныя дадатковыя, апроч выплат "Белдзяржстраха", кампенсацыi. Прычым адна з iх нават вызначана ў Генеральным пагадненнi памiж урадам, прафсаюзамi i аб’яднаннямi наймальнiкаў — сям’i чалавека, якi загiнуў пры выкананнi працоўных абавязкаў, павiнна быць выплачана яго дзесяць сярэднегадавых заробкаў. Тым часам, гарантыi ў калдагаворах ёсць не паўсюль. Цi можа ў выпадку iх адсутнасцi пацярпелы або яго сям’я патрабаваць ад арганiзацыi дадатковай дапамогi або, скажам, кампенсацыi маральнага ўрону?

— Патрабаваць ад арганiзацыi тую ж кампенсацыю маральнага ўрону нiхто не забараняе, гэта можна рабiць праз суд, — кажа Аляксандр Семiч. — Праўда, падаваць iск у суд магчыма толькi па iнцыдэнтах, якiя здарылiся пасля 1 студзеня 1992 года — з даты пачатку дзеяння Закона "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў".

Чым раней, тым лепш

Напэўна, самае складанае пытанне — што рабiць, калi афiшаваць няшчаснае здарэнне наймальнiк не хоча? Адказ на яго просты. Спачатку трэба напiсаць пiсьмовую заяву свайму кiраўнiку i папрасiць яго правесцi расследаванне iнцыдэнту. Калi ж такi зварот не падзейнiчае, жыхарам рэгiёнаў неабходна напiсаць заяву ў мiжраённую iнспекцыю працы, а жыхарам сталiцы — у Мiнскае гарадское ўпраўленне дэпартамента дзяржiнспекцыi працы. Прычым у гэтай заяве варта ўказаць не толькi ўласныя iмя i прозвiшча, акалiчнасцi справы i назву арганiзацыi, але i пажадана — яе дакладны адрас.

— Ёсць выпадкi, калi работнiк спачатку паддаецца на ўгаворы кiраўнiцтва, але потым, спахапiўшыся, вырашае расказаць праўду, — кажа Аляксандр Семiч. — Таму тут трэба падкрэслiць: тэрмiну даўнасцi звароту ў дзяржаўную iнспекцыю працы не iснуе, тэарэтычна напiсаць заяву можна нават праз 15—20 гадоў. I ўсё ж лепш за ўсё зрабiць гэта як мага хутчэй. Бо дзяржiнспектар будзе праводзiць расследаванне. А вызначыць рэальны малюнак праз вялiкi адрэзак часу, калi часта на месцы здарэння ўжо няма ранейшай абстаноўкi, калi ўжо не засталося сведак, вельмi праблематычна.

Вытворчая цi не?

Нельга не адзначыць, што правы на ўсе выплаты i кампенсацыi як ад "Белдзяржстраха", так i па калектыўным дагаворы ў выпадку няшчаснага здарэння з’яўляюцца толькi тады, калi сама траўма прызнаецца вытворчай. Iнакш кажучы, калi iнцыдэнт здараецца з работнiкам у працоўны час i на працоўным месцы. Разам з тым у гэтых умовах бываюць свае выключэннi. Так, траўма можа лiчыцца вытворчай, калi яна здарылася падчас неафiцыйных звышурочных, падчас работы ў выхадныя цi святочныя днi, падчас рэгламентаваных перапынкаў. А "прывязка" да працоўнага месца зусiм не абавязковая, калi прафесiйная дзейнасць звязана з перасоўваннем памiж аб’ектамi абслугоўвання (у прыватнасцi, гэта датычыцца таго ж паштальёна, вадзiцеля, участковага ўрача, слесара-сантэхнiка i г.д.) або калi работнiк пакiнуў тэрыторыю арганiзацыi для выканання аднаразовага даручэння наймальнiка.

— Зрэшты, трэба падкрэслiць, што ў любым выпадку рашэнне аб тым, з’яўляецца траўма вытворчай або невытворчай, прымаецца толькi пасля расследавання няшчаснага здарэння з улiкам усiх яго акалiчнасцяў, — заўважае Аляксандр Семiч. — Скажу толькi, што траўмы прызнаюцца невытворчымi i кампенсацыi не прызначаюцца ў выпадках, калi падчас расследавання высвятляецца — прычынай iнцыдэнту стаў выключна стан здароўя пацярпелага (той жа iнфаркт цi iнсульт), наўмыснае пашкоджанне свайго здароўя або здзяйсненне самiм пацярпелым супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым усе гэтыя прычыны павiнны быць пацверджаныя заключэннямi кампетэнтных органаў.

Дарэчы, вынiкi расследавання няшчаснага здарэння магчыма абскардзiць. У прыватнасцi, для перагляду рашэння iнспектара трэба звяртацца ў мiжраённую iнспекцыю, змянiць вердыкт мiжраённай iнспекцыi мае права iнспекцыя абласная, а з заключэннем апошняй можна паспрачацца ў Дэпартаменце дзяржаўнай iнспекцыi працы. У рэшце рэшт, у выпадку нязгоды з дэпар- таментам нельга забывацца пра суд. Прычым тэрмiну даўнасцi па абскарджаннi тут зноў-такi не iснуе.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статыстыка сведчыць, што лiтаральна кожны год у Беларусi адзначаецца каля 3,5 тысячы выпадкаў вытворчага траўматызму, прычым, да прыкладу, летась пры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика