21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя людзі

26.08.2009 10:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрыя людзі Лiтаратары А. i Б.

Зрабiцца лiтаратарам дастаткова проста, бо трэба мець усяго дзве рэчы: уласную гiсторыю i ўменне пiсаць. Што можа быць прасцей? Толькi шмат у каго нiчога не атрымлiваецца. Возьмем спадара А., у яго ёсць гiсторыя з рэвалюцыяй, турмою i ўцёкамi ў эмiграцыю, але выкласцi сваю гiсторыю ён не можа, пiша-пiша i нiяк не напiша. А. — нелiтаратар. Глянем на таварыша Б., у якога выдатна атрымлiваюцца складаназалежныя сказы, а гiсторыi пшык, дый светагляд ягоны вузенькi, як карэньчык графаманскага зборнiчка, выдадзенага саматугам. Б. — непiсьменнiк. А здавалася ж, усё так проста i ясна.

Харошыя мясцiны

Найлепшае, з напiсанага i намаляванага мною, прыйшло да мяне перад сном. Ёсць некалькi iмгненняў, калi ты знаходзiшся памiж рэальнасцю i сном; для мяне яны самыя каштоўныя i самыя творчыя. Тваё цела ўжо амаль адсутнiчае, а розум яшчэ не прыняў знiкненне намацальнай рэчаiснасцi, ён яшчэ тут, ён яшчэ малюе апошнюю харошую мясцiну, апiсвае астатнi найкаштоўнейшы фрагмент з усяго перажытага. Далей — небыццё сноў. Яшчэ далей — ранiца з цялеснымi практыкаваннямi, дзень з працаю ды вечар з адпачынкам. А перад сном, перад самым сном трэба знайсцi апошнiя сiлы ды на маленькiм кавалку паперы напiсаць слова цi некалькi словаў пра найлюбiмейшае ў тваiм свеце. Трэба накрэмзаць кароткi лiст самому сабе, каб ранiцай ведаць пра сваё найлепшае, каб удзень помнiць i каб вечарам не забыць.

Дзверы i вера

Зiрнi ў мiнулае i ўбачыш, як з каталiцкiх кляштараў выходзяць самыя апантаныя атэiсты. У сучаснасцi наадварот: былыя атэiсты вышнуроўваюцца ў пакорлiвую чаргу да царкоўнай брамы. Такое ўражанне, што для большасцi людзей самай важнай дэталлю ў саборы з’яўляюцца дзверы. Выйшаў, i ты — атэiст; зайшоў, i ты — вернiк...

Рэкламшчыкi i рэчы

Вока бачыць абрыс рэчы i яе вобраз, а не саму рэч; так i наш розум больш хвалюе меркаванне пра рэч, а не сама рэч. Лепш за ўсё гэта выкарыстоўваюць рэкламшчыкi, якiя запаўняюць розумы абрысамi i меркаваннямi пра малапатрэбныя i нават зусiм непатрэбныя рэчы... "Купi лядоўню, i атрымаеш прас бясплатна!" Ты папаўся... Ты думаеш, што добра было б наадварот: набыць прас i атрымаць бясплатную лядоўню. Ты думаеш пра прас i лядоўню, пра лёд i полымя, пра полымя i лёд, пра лядоўню i прас, а самi рэчы табе зусiм непатрэбныя, бо яны ж у цябе даўно ёсць. Таму я, гледзячы на рэкламу, навучыўся думаць i разважаць пра якасць самой рэкламы i таленты рэкламшчыкаў, а не пра рэчы, якiя яны спрабуюць мне прарэкламаваць.

Рывароль i кот

Французскiя маралiсты, пiшучы пра чалавека, часам натавалi i назiраннi за жывёламi. У iх, як i ў людзях, яны шукалi розныя характары... "Жывёл можна падзялiць на разумных i адораных: сабака i слон разумныя, салавей i шаўкавiчны чарвяк таленавiтыя," — напiсаў маралiст Рывароль. Прачытаўшы такое, я паглядзеў на свайго старога ката. Сярод разумных кот таленавiты, а сярод адораных ён разумны.

Карцiны i перспектывы

Куды падзець кепскiя карцiны? Сяджу ў майстэрнi i сам сябе мучаю пытаннем. З добрымi карцiнамi ўсё проста i ясна, iх можна прадаць, занесцi на выставу, падарыць, на сцяну павесiць... Яны радуюць вока i цешаць самалюбства. Яны ж у нас добрыя. З дрэннымi карцiнамi ўсё складаней i цяжэй. Іх нельга перапiсаць, бо палатно перагружана фарбамi, iх нельга выкiнуць цi спалiць, бо знiчтажэнне нават сваiх палотнаў — вандалiзм. Кепскiя карцiны можна паставiць на палiцу тварам да сцяны, але ў свядомасцi яны паварочваюцца выяваю да маiх вачэй. Яны нiбыта здзекваюцца з мяне, насмiхаюцца над маёю няздатнасцю рабiць добра. А самае дрэннае, гэтых кепскiх карцiн усё больш i больш. Перспектывы вымалёўваюцца зусiм кепскiя: добрыя карцiны пацiху-патроху пакiнуць маю студыю, i я застануся сам-насам з карцiнамi кепскiмi, i буду так сядзець i паўтараць пытанне... Што рабiць з кепскiмi карцiнамi?

Адам ГЛОБУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрабiцца лiтаратарам дастаткова проста, бо трэба мець усяго дзве рэчы: уласную гiсторыю i ўменне пiсаць. Што можа быць прасцей? Толькi шмат у каго нiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика