21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь і Венесуэлу звязваюць не толькі ўзаемныя інтарэсы, але і сапраўдная дружба

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Венесуэлу звязваюць не толькі ўзаемныя інтарэсы, але і сапраўдная дружба

Беларусь i Венесуэлу звязваюць не толькi ўзаемныя iнтарэсы, але i сапраўдная дружба. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы ў Мiнску з Прэзiдэнтам Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавесам.

"Вядома, мы прагматыкi, i ўсе свае дзеяннi пралiчваем, — сказаў беларускi лiдар, звяртаючыся да Уга Чавеса. — Але вы павiнны ведаць, што акрамя гэтага ў вас тут, у Беларусi, ёсць сапраўдныя сябры".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уга Чавесу за тое, што пры ўсёй занятасцi ён знайшоў час прыехаць да сваiх лепшых сяброў. "Гэтаксама, як вы ставiцеся да нас, i мы тут можам вырашыць любыя пытаннi для Венесуэлы", — запэўнiў Прэзiдэнт Беларусi венесуэльскага калегу.

Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес у час гэтага вiзiту ў Беларусь хацеў бы праверыць выкананне двухбаковых праектаў i раней дасягнутых дамоўленасцяў. Аб гэтым венесуэльскi лiдар заявiў на перагаворах з кiраўнiком беларускай дзяржавы ў фармаце "сам-насам".

Прэзiдэнт Венесуэлы таксама перадаў Аляксандру Лукашэнку прывiтанне ад расiйскага калегi Дзмiтрыя Мядзведзева.

У Маскве дасягнуты дамоўленасцi аб супрацоўнiцтве Расii i Венесуэлы ў сферы авiяцыi i па развiццi чыгуначнай сеткi ў Венесуэле, сказаў Прэзiдэнт Венесуэлы.

Заключэнне ў ходзе вiзiту ў Маскву кантракта на супрацоўнiцтва з РФ у ваеннай сферы на $30 млрд — гэта чуткi, падкрэслiў Уга Чавес, дадаўшы, што гэта "надзвычайная" сума. "Я не збiраюся займацца ўсялякiмi ненармальнасцямi, якiя распаўсюджваюць розныя агенцтвы", — адзначыў венесуэльскi лiдар.

Беларуска-венесуэльскае супрацоўнiцтва развiваецца хуткiмi тэмпамi, ужо абмяркоўваецца стварэнне сумесных прадпрыемстваў, паведамiў Уга Чавес.

Ён адзначыў, што прабураны свiдравiны для здабычы беларускiм бокам нафты на тэрыторыi Венесуэлы. Магчыма, у Венесуэле будзе наладжана сумесная вытворчасць абсталявання i машын.

Развiццё шматпланавых адносiнаў з Венесуэлай з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палiтыкi Беларусi, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з венесуэльскiм калегам Уга Чавесам у пашыраным складзе.

"Ваша рашэнне наведаць з рабочым вiзiтам Беларусь сведчыць аб рэальнай зацiкаўленасцi ў развiццi стратэгiчнага альянсу памiж нашымi краiнамi, — падкрэслiў беларускi лiдар, звяртаючыся да Уга Чавеса. — Высокi ўзровень мiждзяржаўнага палiтычнага дыялогу суправаджаецца карпатлiвай работай па стварэннi надзейнага эканамiчнага фундаменту двухбаковых адносiнаў, аб чым мы толькi што гаварылi сам-насам".

У Беларусi, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, з асаблiвай сiмпатыяй ставяцца да народа Венесуэлы i з павагай сочаць за ўмацаваннем аўтарытэту краiны ў лацiнаамерыканскiм рэгiёне i на мiжнароднай арэне ў цэлым.

Паводле ацэнкi Прэзiдэнта Беларусi, за кароткi перыяд часу ў двухбаковых адносiнах зроблена вельмi многае. "Але трэба зрабiць значна больш для паглыблення ўсебаковых мiждзяржаўных сувязяў", — перакананы ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што дзякуючы цяперашняму вiзiту Уга Чавеса ў Мiнск кiраўнiкi дзвюх дзяржаў атрымалi магчымасць пракантраляваць выкананне сумесных праектаў i раней прынятых рашэнняў i пры неабходнасцi падкарэктаваць iх.

Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес перакананы, што гегеманiсцкiя прэтэнзii iмперыялiзму пацярпелi крах.

"Свет сёння хутка змяняецца, развiваецца. На шчасце, гегеманiсцкiя прэтэнзii iмперыялiзму правалiлiся. Амерыканская iмперыя прадаўжае сваё падзенне, насупраць уздымаецца свет, якi наш сябар Мядзведзеў (Прэзiдэнт Расii) называе полiцэнтрычным светам", — падкрэслiў Уга Чавес на перагаворах з Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам.

Уга Чавес падзякаваў беларускаму лiдару за цёплы прыём, аказаны яму ў Мiнску. "Заўсёды, калi я прыязджаю ў Мiнск, я адчуваю спакой i супакаенне, пачуццё сяброўства", — прызнаўся венесуэльскi лiдар. Ён таксама назваў незабыўным вiзiт Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ў Венесуэлу, якi адбыўся ў 2007 годзе.

Кiраўнiк беларускай дзяржавы ўручыў прэзiдэнту Венесуэлы ордэн Дружбы народаў.

Паводле слоў беларускага лiдара, гэта ўзнагарода сведчыць аб прызнаннi Беларуссю асаблiвых заслуг прэзiдэнта Венесуэлы ў пашырэннi дружалюбных адносiнаў памiж дзвюма дзяржавамi. Цырымонiя ўзнагароджання прайшла ў мiнскiм скверы iмя Сiмона Балiвара.

Аляксандр Лукашэнка i Уга Чавес усклалi кветкi да памятнага знака ў гонар нацыянальнага героя Венесуэлы.

Беларускi лiдар нагадаў, што сёння ў Венесуэле Беларусь ажыццяўляе буйнамаштабныя шматмiльярдныя праекты: ад здабычы i распрацоўкi карысных выкапняў, перш за ўсё нафты, да будаўнiцтва новых сучасных заводаў. Прэзiдэнт Беларусi адзначыў вялiкую асабiстую заслугу Уга Чавеса ў рэалiзацыi гэтых праектаў.

"У Беларусi вельмi добра ведаюць такую далёкую i такую блiзкую для нас краiну, як Венесуэла", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падзякаваў прэзiдэнту Венесуэлы за запрашэнне беларускiх спецыялiстаў для рэалiзацыi планаў забеспячэння незалежнасцi Балiварыянскай Рэспублiкi.

Прэзiдэнт Беларусi таксама паведамiў, што прынята рашэнне на месцы цяперашняга памятнага знака ў скверы Сiмона Балiвара ўстанавiць пастамент з яго бюстам. Беларускi бок будзе вiтаць удзел венесуэльскага скульптара ў рабоце над помнiкам Сiмону Балiвару, 225-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца 24 лiпеня.

Паводле слоў Уга Чавеса, беларускi i венесуэльскi народы аб’ядноўвае барацьба за незалежнасць. Прэзiдэнт Венесуэлы выказаў захапленне гераiзмам беларускага народа, якi мужна адстойваў свабоду ў барацьбе супраць фашызму ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Цяпер беларускi народ — таксама як i венесуэльскi — адстойвае прынцыпы незалежнасцi i суверэнiтэту.

Прэзiдэнт Венесуэлы выказаў таксама захапленне прыгажосцю беларускай сталiцы. "Я ўлюбёны ў Беларусь i беларускi народ", — сказаў ён.

Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж РУП "ВА "Беларуснафта" i АТ "Венесуэльская нафтавая карпарацыя" аб далучэннi плошчаў для СП "Петралера БелаВенесалана" падпiсаны ў Мiнску ў час вiзiту ў Беларусь Прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

У час перагавораў прадстаўнiкоў беларускай i венесуэльскай дэлегацый першы вiцэ-прэм’ер Беларусi Уладзiмiр Сямашка адзначыў, што бакi дамаўляюцца аб пашырэннi дзейнасцi сумеснага прадпрыемства шляхам далучэння да яго трох новых радовiшчаў. Падпiсаны мемарандум прадугледжвае, што праз два месяцы будуць вырашаны неабходныя арганiзацыйныя пытаннi, а новыя радовiшчы дадуць магчымасць СП па- двоiць магутнасцi. "Мы маем патэнцыял у наступным годзе здабыць 2 млн тон нафты", — дадаў першы вiцэ-прэм’ер.

Уладзiмiр Сямашка даў пазiтыўную ацэнку супрацоўнiцтву дзвюх краiн у нафтавай сферы. У частцы ўзаемадзеяння ў рамках сумеснага прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" бакi вядуць работы з апярэджаннем графiка. "Мы планавалi ў гэтым годзе здабыць 640 тыс. тон нафты, але ўжо за першыя пяць месяцаў здабыта i рэалiзавана 370 тыс. тон чорнага золата", — сказаў ён. Пры гэтым Уладзiмiр Сямашка асаблiва падкрэслiў, што памiж партнёрамi iснуе абсалютны давер адзiн да аднаго.

Беларусь i Венесуэла маюць намер паглыбляць супрацоўнiцтва ў энергетычнай сферы i развiваць праекты, што рэалiзуюцца сумесным прадпрыемствам "Петралера БелаВенесалана". Адпаведнае рашэнне прэзiдэнтаў дзвюх краiн зафiксавана ў сумесным камюнiке па вынiках сустрэчы ў Мiнску.

На думку бакоў, перагаворы яшчэ раз прадэманстравалi супадзенне поглядаў на вырашэнне праблем i выклiкаў, з якiмi сутыкаюцца Беларусь i Венесуэла ў сваiм iмкненнi да стварэння шматпалярнага свету на аснове такiх прынцыпаў, як салiдарнасць, супрацоўнiцтва i ўзаемапавага.

Як адзначаецца ў камюнiке, у час сустрэчы, якая праходзiла ў дружалюбнай i шчырай атмасферы, адбыўся паглыблены абмен думкамi па шырокiм спектры мiжнародных праблем, а таксама па пытаннях узаемавыгаднага двухбаковага i шматбаковага супрацоўнiцтва. Прэзiдэнты ўдзялiлi асаблiвую ўвагу праблематыцы энергетычнага, фiнансавага i харчовага крызiсаў, якiя ўяўляюць вялiкую пагрозу стабiльнасцi i развiццю народаў.

Аляксандр Лукашэнка i Уга Чавес з задавальненнем адзначылi намаганнi ўрадаў дзвюх краiн, накiраваныя на абарону суверэнiтэту i забеспячэнне сацыяльнай справядлiвасцi на карысць сваіх народаў.

Бакi былi аднадушныя ў тым, што ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў, навязванне звонку сацыяльна-палiтычных мадэляў развiцця насуперак волi народаў, выкарыстанне палiтыкi двайных стандартаў уяўляюць вiдавочную пагрозу бяспецы любой нацыi.

У сувязi з гэтым кiраўнiкi дзяржаў адзначылi, што залогам сацыяльнай справядлiвасцi з’яўляюцца шматпалярнасць i прызнанне права народаў самастойна вызначаць сваю сацыяльна-палiтычную сiстэму. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка i Уга Чавес асаблiва падкрэслiлi неабходнасць паважання суверэнiтэту дзяржаў, забароны прымянення сiлы або пагрозы сiлай, накiраванай супраць тэрытарыяльнай цэласнасцi, а таксама неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы ў Мiнску з Прэзiдэнтам Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавесам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика