У Беларусі названы лаўрэаты конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2007 года"
У Беларусі названы лаўрэаты конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2007 года"
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 21 лiпеня ўказ "Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2007 года". Конкурс праводзiўся па 16 намiнацыях. Па яго вынiках у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў" перамагло СТАА "ЗОВ-ЛёнЕўрамэбля" (Гродна). У намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання" перамогу атрымала ААТ "Малочны Свет" (Гродна). У будаўнiчай галiне лепшай прызнана iндывiдуальны прадпрымальнiк Лiлiя Жадан з Капыля. У галiне медыцынскай дзейнасцi — навукова-вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства "Аданi", а ў сферы турызму перамога дасталася iндывiдуальнаму прадпрымальнiку Сяргею Кучаравенку з Мiнска. Лепшай арганiзацыяй з замежнымi iнвестыцыямi названа гродзенскае СТАА "ЗОВ-Плiта". Лепшым прадпрымальнiкам-экспарцёрам стала ЗАТ "Беларуская суднаходная кампанiя". У намiнацыi "Лепшы банк па аказанні паслуг прадпрымальнiкам" перамогу атрымала сумеснае беларуска-расiйскае ААТ "Белгазпрамбанк". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 21 лiпеня ўказ "Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 20
|
|