Зянон Ломаць: "Кожны павінен займацца сваёй справай — тады будзе больш парадку!"
Зянон Ломаць: "Кожны павінен займацца сваёй справай — тады будзе больш парадку!"
Больш за 13 тысяч спробаў датэлефанавацца зафiксавалi аператары "прамой лiнii", якую з жыхарамi Магiлёўскай вобласцi правёў 23 лiпеня старшыня Камiтэта Дзяржаўнага кантролю Беларусi Зянон Ломаць. "Такая колькасць тэлефанаванняў сведчыць пра тое, што нам ёсць над чым працаваць", — зазначыў ён. З больш чым паўсотняй скаржнiкаў Зянон Ломаць пагутарыў асабiста. Значная частка зваротаў паступiла з Бабруйска. Большасць з iх датычыцца жыллёвага будаўнiцтва: людзi абураюцца дрэннай якасцю будучага жылля i зрывам тэрмiнаў здачы. Напрыклад, жанчына расказала, што забудоўшчыкi аднаго з кааператываў сталi скардзiцца на брак i недапрацоўкi, у вынiку чаго... будаўнiкi ўвогуле сышлi з пляцоўкi i "замарозiлi" будаўнiцтва. Сем’i ахапiла панiка, бо дом абяцалi здаць улетку, а таму ўсiх дзяцей перавялi ў дзiцячыя садкi i школы гэтага раёна. Толькi на "прамой лiнii" высветлiлася, што будаўнiкi тэрмiнова перакiнутыя на важны аб’ект, а будаўнiцтва жылога дома абяцаюць-такi завяршыць у жнiўнi. Пытаннi магiляўчан датычылiся ў асноўным праблем добраўпарадкавання дваровых тэрыторый i капiтальнага рамонту дамоў. Жыхары аднаго дома скардзяцца, што пасярод гразi ўжо проста няма дарогi, па якой можна пад’ехаць у iх двор на аўтамабiлi. Іншыя незадаволеныя павольнымi тэмпамi работ па капрамонце iх дома: паводле слоў жыхаркi, рабочыя п’янствуюць, будаўнiчых матэрыялаў не хапае. "Куды iдуць нашы камунальныя плацяжы?" — пыталiся людзi, якiя месяцамi i нават гадамi не могуць дачакацца ад жыллёва-камунальнай сферы выканання просьбаў па рамонце i добраўпарадкаваннi. Справа дайшла да таго, што на "прамую лiнiю" тэлефануюць магiляўчане, якiя не могуць справiцца са смуродам ад няспраўнай каналiзацыi, а таксама жыхары кватэры на першым паверсе дома ў Бабруйску, дзе развялiся блохi ад пастаянна затопленага падвала. Звароты да мясцовых уладаў плёну не далi, сцвярджаюць суразмоўнiцы старшынi КДК. — Мяне насцярожвае, што просьбы i праблемы, з якiмi звяртаюцца людзi, нараджаюцца ад нядобрасумленнага стаўлення службовых асобаў да выканання сваiх абавязкаў, — сказаў Зянон Ломаць. Кiраўнiк Камiтэта дзяржкантролю мае намер разабрацца з сiтуацыяй, якая склалася ў вёсцы Сласцёны Дрыбiнскага раёна. Ад iмя 17 пенсiянераў, якiя жывуць там, жыхары звярнулiся з просьбай адрамантаваць дарогу ў вёсцы. Гавораць, што па тых калдобiнах старыя з кiямi не могуць дайсцi на край вёскi да аўтакрамы. Незадаволенасць выклiкала ў Зянона Ломаця паўторнае тэлефанаванне з Бабруйска: жанчына, якая мае дзiця-iнвалiда i жыве ў кватэры, што ўсiмi вокнамi выходзiць на шумную i пыльную аўтадарогу, просiць пасадзейнiчаць у абмене жылой плошчы. Разгледзець сiтуацыю заяўнiцы ўжо абяцалi, але мясцовыя ўлады пакуль не паклапацiлiся выканаць даручэнне. — Вынiкi зносiнаў з людзьмi такiя: трэба кiраўнiкам мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў улады больш патрабаваць ад сваiх падначаленых, — сказаў журналiстам Зянон Ломаць. — Службовым асобам дзяржава плацiць грошы за працу, i трэба выконваць яе належным чынам. Калi кожны будзе займацца сваёй справай — будзе больш парадку. Старшыня КДК прывёў прыклад: у адным з раёнаў Магiлёўскай вобласцi на прыём прыйшла 78-гадовая бабуля, якая паскардзiлася на дрэнную дарогу. Сказала, што каго толькi нi прасiлi вяскоўцы — але плёну няма. У гэты ж дзень супрацоўнiкi дзяржкантролю паехалi з бабуляй на месца: жанчына ледзь прытомнасць не страцiла, калi ўбачыла, што ўсё ўжо зроблена! Казала, што ранiцай такога яшчэ не было, i дзякавала за дапамогу. Выявiлася, што праблему падсыпкi дарогi можна было вырашыць за адзiн дзень. Зянон Ломаць заклiкаў рабiць усё магчымае для людзей, каб усё было справядлiва i прыстойна. Iлона Iванова
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 13 тысяч спробаў датэлефанавацца зафiксавалi аператары "прамой лiнii", якую з жыхарамi Магiлёўскай вобласцi правёў 23 лiпеня старшы
|
|