Абзац
Абзац
У Мiнску на базе 2-га гарадскога радзiльнага дома пачаў работу гарадскi цэнтр дачасных родаў — аддзяленне рэанiмацыi i iнтэнсiўнай тэрапii нованароджаных. У iм будуць прымаць жанчын сталiцы з дачаснымi родамi, у якiх тэрмiн цяжарнасцi складае ад 22 да 37 тыдняў. У Беларусi прыняты Тыпавыя правiлы ўнутранага распарадку садоўнiцкiх таварыстваў. Яны зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў ад 21 лiпеня 2008 года №1048. Акрамя таго, дакументам зацверджана форма членскай кнiжкi члена садоўнiцкага таварыства. Тыпавыя правiлы ўнутранага распарадку садоўнiцкiх таварыстваў прымаюцца ў рэспублiцы ўпершыню. Яны ўключаюць процiпажарныя, санiтарныя i прыродаахоўныя патрабаваннi, парадак карыстання дарогамi, водаправодам i iншымi аб’ектамi агульнага карыстання таварыства. Устаноўлены таксама нормы размяшчэння садовых домiкаў, гаспадарчых будынкаў i збудаванняў. Прыняты i iншыя палажэннi, неабходныя для ажыццяўлення таварыствамi iх дзейнасцi. Пастанова ўрада, як i ўказ, уступае ў сiлу з 7 жнiўня 2008 года. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, каля дзесяцi гадзiн ранiцы ля дома па вулiцы Іскалiева крымiнальнiк ударыў 49-гадовага дырэктара сталiчнага таварыства з дадатковай адказнасцю палкай па галаве i забраў партфель, у якiм знаходзiлiся дакументы i тры мiльёны рублёў. Пацярпелы з ЧМТ сярэдняй ступенi, страсеннем галаўнога мозга змешчаны ў бальнiцу. Тралейбусныя маршруты ў перспектыве плануецца прадоўжыць па вулiцы Калеснiкава да гандлёвага дома "Ждановiчы". Будаўнiцтва ўчастка тралейбуснай лiнii па вулiцы Калеснiкава ад дыспетчарскай станцыi "Кунцаўшчына" да прыпыначнага пункта электрацягнiкоў "Лебядзiны" ўнесена ў пералiк мерапрыемстваў КУП "Мiнсктранс", якiя плануецца рэалiзаваць да 2015 года. На Валынi помнiк Ленiну пераплавяць на царкоўныя званы. Рашэнне аб гэтым прынялi днямi на пазачарговай сесii дэпутаты Новавалынскага гарадскога Савета. Дэмантаваныя кавалкi помнiка здадуць на металалом на лiцейны завод для перапрацоўкi, а на выручаныя сродкi будуць вырабленыя званы для двух мясцовых храмаў. Таямнiчая калматая iстота, якую бачылi на тэрыторыi Лiдскага раёна i пра якую шмат гавораць апошнiм часам, па некаторых звестках, перамясцiлася ў суседнi Iўеўскi раён. Там злавiць яе будзе цяжэй, бо на тэрыторыi раёна шмат лясоў. Таямнiчая калматая iстота, якую бачылi на тэрыторыi Лiдскага раёна i пра якую шмат гавораць апошнiм часам, па некаторых звестках, перамясцiлася ў суседнi Iўеўскi раён. Там злавiць яе будзе цяжэй, бо на тэрыторыi раёна шмат лясоў. Поўны абзацПажылы жыхар брытанскага графства Ланкшыр, якi валодае адной з самых незвычайных прафесiй у свеце, застрахаваў свае ягадзiцы на 1 млн фунтаў стэрлiнгаў (2 млн долараў). Ён працуе ў мэблевым магазiне, у яго абавязкi ўваходзiць падскокваць на новых ложках, вызначаючы ўзровень iх мяккасцi, якасць выкарыстаных матэрыялаў i агульныя адчуваннi ад знаходжання на iх. Па словах мужчыны, над павышэннем адчувальнасцi важнай часткi свайго цела ён працаваў працяглы час i можа адчуваць рознiцу матэрыялаў, з якiх зроблены ложак. Ён ганарыцца тым, што валодае ягадзiцамi коштам у 1 млн фунтаў стэрлiнгаў. Па словах менеджара магазiна, у якiм працуе ўладальнiк такой дарагой фiлейнай часткi, заключаная чалавекам здзелка "вартая кожнага пенса". Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таямнiчая калматая iстота, якую бачылi на тэрыторыi Лiдскага раёна i пра якую шмат гавораць апошнiм часам, па некаторых звестках, перамясцiлася ў сусе
|
|