21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

Колькасць платных аўтамабiльных дарог у Беларусi можа павялiчыцца, паведамiў учора на прэс-канферэнцыi начальнiк аддзела развiцця дарожнай сеткi дэпартамента "Белаўтадар" Уладзiмiр Мардзiловiч. Па яго словах, разглядаецца пытанне аб магчымасцi ўзымання платы па некаторых участках асноўных транзiтных аўтамабiльных дарог агульнай працягласцю каля 2,5—3 тыс. км. У iх лiку, напрыклад, могуць апынуцца ўчасткi дарогi накiрункам Полацк—Вiцебск i далей у Расiю.

Рэшткi маманта выяўленыя на будпляцоўцы па вулiцы Машынабудаўнiкоў у Мiнску. Яны знаходзiлiся на глыбiнi 4—7 метраў, у зямлi яго косткi праляжалi, па сцвярджэннi навукоўцаў, 20—40 тыс. гадоў. Знаходка будзе адпраўленая на экспертызу для далейшых даследаванняў.

Адзiны ў Беларусi помнiк яйку ўпрыгожвае тэрыторыю перад Салiгорскай птушкафабрыкай, дзе занятыя вытворчасцю курыных i перапялiных яек пад брэндам "Маладзецкiя". Аўтарам праекта і скульптарам стаў малады мастак З Салiгорска Ўладзiмiр Ламейка. Надпiс на помнiку сцвярджае: усё пачынаецца з яйка. Такiм чынам аддадзена данiна павагi аднаму з прадуктаў, якiм харчавалася чалавецтва на працягу амаль усяго свайго iснавання.

Мiнскi мiжгарнiзонны суд прыгаварыў да 10 i 4 гадоў пазбаўлення волi двух былых афiцэраў Узброеных Сiлаў Беларусi за злоўжыванне ўладай. Былы начальнiк аддзела заказаў i паставак рэчавай маёмасцi адной з баз захоўвання маёмасцi падпалкоўнiк прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волi, былы начальнiк аддзела рэчавага ўпраўлення Мiнабароны палкоўнiк — да 4 гадоў. Абодва за хабар садзейнiчалi заключэнню нявыгадных для Мiнабароны дагавораў на пастаўку маёмасцi для патрэбаў армii.

На ўскраiне бразiльскага горада Санту-Антонiу-ду-Монцi сабака выратаваў кiнутае немаўля. Ён знайшоў дзiця ранiцай на гарадской пустцы. Малое ляжала ў кардоннай скрынцы. Сабака дацягнуў скрыню да тратуара i разбудзiў жыхароў прылеглых дамоў гучным трывожным брэхам. Па словах урачоў, якiя прыбылi на месца здарэння, дзiця нарадзiлася некалькi гадзiн таму, бо на iм былi яшчэ свежыя сляды крывi. Сваiмi дзеяннямi сабака выратаваў немаўляцi жыццё. Сёння стан малога стабiльны.

Першая ў свеце гасцiнiца з пяску, што размешчана ў брытанскiм графстве Дорсэт, прапануе начлег пад адкрытым небам усяго за 10 фунтаў стэрлiнгаў. На пабудову незвычайнага гатэля, якi нагадвае вялiзны палац з дзiцячых казак, пайшла тысяча тон пяску. Яго пабудавала на паўднёвым узбярэжжы адна з гасцiнiчных фiрмаў. На ўзвядзеннi гатэля працавала каманда з 4 скульптараў, якая шчыравала па 14 гадзiн у суткi на працягу тыдня. Койкi ў нумарах таксама зробленыя з пяску. Зручнасцяў не прадугледжана, даху таксама няма. Але затое можна прачнуцца ноччу i глядзець на зоркi. Калi, вядома ж, не iдзе дождж.

Таямнiчая валасатая iстота, якую бачылi ў Лiдскiм раёне i якую да гэтага часу не ўдалося злавiць цi хоць бы добра пабачыць, можа аказацца, на думку некаторых бiёлагаў, звычайным маладым мядзведзем. Падчас лiнькi малады мядзведзь можа выглядаць менавiта так: брудна-рудая шэрсць, доўгiя пярэднiя лапы, рост у паўтара метра, а таксама манера лазiць па яблынях па плады. Але ўсё гэта, вядома, толькi меркаваннi.

Поўны абзац

У Бразiлii 11-гадовы хлопчык укусiў сабаку пароды пiтбуль, што напаў на яго. Хлопчык схапiў сабаку, што накiнуўся на яго, за шыю i ўкусiў. У паядынку з байцоўскiм сабакам дзiця зламала зуб i паранiла руку, тым не менш яно засталося жывым. Пачуўшы крыкi, на дапамогу хлопчыку прыбегла брыгада будаўнiкоў, што працавала непадалёк. Дарослыя абясшкодзiлi жывёлiну. Мужнасць, праяўленая малым, захавала яму жыццё.

Таварыства абароны жывёлы ў амерыканскiм штаце Аёва падало ў суд на мясцовую жыхарку, у доме якой было выяўлена больш за сотню кошак, а таксама янот i трус. Вобыск у яе доме быў праведзены пасля таго, як яе злавiлi на крадзяжы кацiнага корму ў мясцовай краме. Жанчына не першы раз мае непрыемнасцi з законам. Раней тое ж таварыства забiрала з яе дому каля 200 кошак. На гэты раз жанчына паспела прытулiць 117 жывёлiн.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiны ў Беларусi помнiк яйку ўпрыгожвае тэрыторыю перад Салiгорскай птушкафабрыкай, дзе занятыя вытворчасцю курыных i перапялiных яек пад брэндам &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика