Дзень — без аўтамабiля!
Дзень — без аўтамабiля!
Па iнiцыятыве Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый нашай краiны 22 верасня ў Беларусi ўпершыню пройдзе маштабная акцыя "Дзень без аўтамабiля". Як лiчаць спецыялiсты гэтага ведамства, акцыя паспрыяе знiжэнню ўзроўню шкоднага ўздзеяння транспарту на прыроду, паляпшэнню ўмоў пражывання насельнiцтва гарадоў, дарожнаму руху i проста — здароваму ладу жыцця. Акцыя "Дзень без аўтамабiля" традыцыйна не першы год праходзiць у многiх краiнах свету менавiта 22 верасня, а ўпершыню яна адбылася ў 1997 годзе ў французскiм горадзе Ла Рашэль. Праз год мерапрыемства ахапiла ўсю Францыю, а затым — і ўсю Еўропу. Летась у акцыi ўдзельнiчалi 1353 гарады з 37 еўрапейскiх краiн. Самае простае, што можа даказаць мерапрыемства, — гэта тое, што паветра можа быць чыстым, а дабрацца да работы на тралейбусе можна хутчэй, чым на асабiстым аўтамабiлi. Ул. інф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнiцыятыве Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый нашай краiны 22 верасня ў Беларусi ўпершыню пройдзе маштабная акцыя "Дзень без аўтамабiля&quo
|
|