Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Расiя прыдумала адказ на ПРА: балiстычныя ракеты прыляцяць
у Штаты праз Паўднёвы полюс
Расiя ў адказ на размяшчэнне ЗША трэцяга пазiцыйнага раёна супрацьракетнай абароны (ПРА) ва Ўсходняй Еўропе можа рэалiзаваць праграму па стварэннi арбiтальных балiстычных ракет, цытуюць СМІ былога начальнiка Галоўнага штаба Ракетных войскаў стратэгiчнага прызначэння РФ, вiцэ-прэзiдэнта Акадэмii праблем бяспекi, абароны i правапарадку, генерал-палкоўнiка Вiктара Есiна. Паводле яго слоў, у адказ на дзеяннi ЗША па размяшчэннi элементаў ПРА ва Ўсходняй Еўропе Расiя можа распачаць тэхнiчныя i ваенныя меры. "Напрыклад, можа быць рэалiзаваная праграма па стварэннi арбiтальных балiстычных ракет, здольных дасягаць тэрыторыi ЗША праз Паўднёвы полюс у абыход амерыканскiх баз ПРА", — сказаў Есiн. Ад такiх ракет у свой час Савецкi Саюз адмовiўся па Дамове СНВ-1. Дэманстранты закiдалi камянямi натаўскi дэсант у КрымеНе менш за трыста чалавек правялi акцыю пратэсту падчас аднаго з этапаў вучэнняў "Сi Брыз 2008" у Крыме. Працiўнiкi правядзення вучэнняў, у якiх удзельнiчаюць вайсковыя падраздзяленнi краiн НАТА i Ўкраiны, спрабавалi сарваць высаджванне дэсанта ў раёне возера Данузлаў на заходнiм беразе Крыма. Яны зрабiлi спробу абысцi ачапленне па мелкаводдзi i пракрасцiся ў раён вучэнняў. Пратэстанты кiдалi ў вайскоўцаў камянi, у адказ на гэта быў адкрыты агонь у паветра. Паводле слоў кiраўнiка прэс-службы МУС Аляксандра Дамброўскага, нi пацярпелых, нi затрыманых няма. Лiдар аднаго з казачых аб’яднанняў Крыма Сяргей Юрчанка, якi браў удзел у акцыi пратэсту, сцвярджае, што вайскоўцы ўжывалi супраць пратэстантаў шумавыя гранаты, а мiлiцыянеры збiвалi жанчын, якiя ўдзельнiчалi ў акцыi. 77-гадовы астранаўт: людзi ўступалi ў кантакт з прышэльцамi, але замоўчвалi гэта 60 гадоўIншапланецяне некалькi разоў уступалi ў кантакт з людзьмi, але ўрады хавалi праўду аб гэтым 60 гадоў, заявiў Эдгар Мiтчал, шосты астранаўт, якi высадзiўся на Месяц, паведамляе Thе Dаilу Mаil. Нагадаем, у маi гэтага года Мiнiстэрства абароны Вялiкабрытанii заявiла, што ўпершыню пера- дасць 160 дакументаў, у якiх распавядаюцца выпадкi кантактаў з НЛА, у Нацыянальны архiў. Такiм чынам доступ да "сакрэтных матэрыялаў", у якiх паказаныя "рандэву" брытанцаў з НЛА, абяцалi адкрыць. У радыёiнтэрв’ю Мiтчал, якому цяпер 77 гадоў, паведамiў, што супрацоўнiкi NАSА, якiя ўступалi ў кантакт з прышэльцамi, апiсвалi iх як "маленькiх людзей, да дзiвацтва падобных да нас".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiя ў адказ на размяшчэнне ЗША трэцяга пазiцыйнага раёна супрацьракетнай абароны (ПРА) ва Ўсходняй Еўропе можа рэалiзаваць праграму па стварэннi арб
|
|