У пошуках "чатырохногага сябра"
У пошуках "чатырохногага сябра"
"У мяне быў вельмi добры абаронца i адданы сябар — сабака пароды шпiц. Праслужыў мне шчыра адзiнаццаць гадоў. Нядаўна ён так моцна захварэў, што нiякiя лекi не дапамаглi. Вельмi сумую па свайму Жучку i хацеў бы набыць шчаня такой жа пароды. Хочацца даведацца, цi ёсць у Мiнску клубы альбо секцыi сабакаводаў, па рэкамендацыi якiх я мог бы купiць сапраўднага маленькага цi сярэдняга шпiца". Уладзiслаў Пiлячынскi, <І>Докшыцкi раён.
...Айда на выставу Па дапамогу звярнулася ў Беларускае кiналагiчнае аб’яднанне. Паводле слоў кiнолага Вiктара, шчаня можна набыць трыма спосабамi. Першы спосаб: праглядзець аб’явы ў газеце "Из рук в руки" (альтэрнатыва — аб’явы на спецыялiзаваных сайтах у Iнтэрнэце). Другi спосаб: паехаць на рынак (напрыклад, на сталiчны рынак "Ждановiчы"). паехаць на рынак (напрыклад, на сталiчны рынак "Ждановiчы").Трэцi спосаб: наведаць выставы сабак, якiя клубы сабакаводаў арганiзоўваюць адзiн-два разы на тыдзень (час i месца правядзення можна даведацца на сайце: httр://www.bсu-uро.оrg). наведаць выставы сабак, якiя клубы сабакаводаў арганiзоўваюць адзiн-два разы на тыдзень (час i месца правядзення можна даведацца на сайце: httр://www.bсu-uро.оrg)."Дарэчы, апошнi варыянт я рэкамендаваў бы разгледзець у першую чаргу. На выставу, як правiла, прывозяць дарослых сабак, таму там вы можаце выбраць мацi для свайго будучага шчаняцi. Акрамя таго, адразу ж на месцы ёсць цудоўная магчымасць наладзiць кантакты з уладальнiкамi сабак любой пароды. I калi ў гаспадара няма на дадзены момант патрэбнага вам шчаняцi, то як толькi малы з’явiцца на свет, ён вам паведамiць. Акрамя таго, на выставах можна пракансультавацца ў прафесiйных кiнолагаў, якiя могуць параiць, якога сабаку лепш набыць. У "сябра чалавека" павiнны быць дакументы! "Дзе i ў каго б вы нi набывалi сабаку, абавязкова праверце наяўнасць шчанячай карткi, дзе б значылася дата нараджэння шчаняцi, яго радаслоўная. Акрамя таго, шчаня, якое дасягнула 2 месяцаў, павiнна быць абавязкова прывiтае — каб пераканацца ў гэтым, патрабуйце ветэрынарны пашпарт. Лепш за ўсё набываць шчаня ва ўзросце ад 3 да 6 месяцаў (у трохмесячнага шчаняцi ўжо сфармiраваны iмунiтэт, а вось пасля 6 месяцаў яго будзе складана адабраць ад гаспадара, да якога яно паспела прывыкнуць). Увага! "Сапраўднага пародзiстага сабаку можна вызначыць, у першую чаргу, па знешнiм выглядзе. Агульны выгляд шпiца: кароткая, квадратная сабака з лiсiнай вострай мордачкай, невялiкiмi, стаячымi, востраканечнымi вушамi i моцна скручаным, закiнутым на спiну пушыстым хвастом. Шэрстка густая i пушыстая, утварае на шыi шыкоўны каўнер. Галава, вушы i лапы пакрытыя кароткай густой шэрсцю. Часта на рынках гаспадары спрабуюць збыць бракаваных шчанят: плоская цi круглая галава, вельмi вялiкiя вочы, вiсячыя, пастаўленыя далёка адно ад другога, вушы, светлыя мочкi носа, павекi i вусны. Хвост няшчыльна прылягае да спiны, вельмi доўгi, вiсячы ўбок. Хвалiстая шэрсць. Таму пры выбары шчаняцi трэба быць уважлiвым i не спяшацца. А лепш за ўсё ўзяць з сабой спецыялiста". Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У мяне быў вельмi добры абаронца i адданы сябар — сабака пароды шпiц. Праслужыў мне шчыра адзiнаццаць гадоў. Нядаўна ён так моцна захварэў, што
|
|