21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пляменніца

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пляменніца Хваёвы куток Панямоння. Хата, пуня, студня-журавель, дзве ліпы. Спадарожная, нічым не парушаная цішыня, пах скошанай травы, пакалыхванне старых антонавак. Гэта — Смольня — астравок памяці, ўспамінаў, для некага — натхнення. Паэтава зямля. А яшчэ і месца першай сустрэчы Купалы і Коласа. Цяпер — філіял дзяржаўнага літаратурнага музея. І разам з тым — колішняя сядзіба малодшага брата Якуба Коласа — Юзіка Міцкевіча, вобраз якога з пяшчотаю і любоўю намаляваны ў паэме "Новая зямля".   Шмат чаго памятае і ўмее красамоўна распавесці пра сваю славутую радню і колішняе жыццё цяперашняя гаспадыня – сярэдняя дачка Юзіка (у Юзіка было восем дзяцей), Коласава пляменніца Соф’я Іосіфаўна Міцкевіч. У гэтай хаце, якую купілі ў вёсцы Яршы на Уздзеншчыне, перавезлі і склалі наноў, Соф’і выпаў лёс нарадзіцца, правесці маленства, адсюль паехала вучыцца на настаўніцу. Дарэчы, як і Якуб Колас, яна скончыла Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Адсюль 40 гадоў хадзіла на працу ў Мікалаеўшчынскую школу, дзе выкладала беларускую і рускую мовы, бата-ніку, вяла драмгурток.

Магчыма, Соф’я ведае на памяць увесь твор, які называюць энцыклапедыяй народнага жыцця. Але памяць жа ў яе, безумоўна, выключная. Соф’я любіць кожны радок "Новай зямлі" і заўсёды ў свае ўспаміны тонка і дасціпна ўплятае цытаты з дзядзькавай паэзіі.

Кожны раз, наведваючы Смольню, малюся, каб выйшла гаспадыня, каб была здаровая, каб "пачаставала" смакатою коласавага слова. Яна адчыніць хату-музей, падыдзе да покуці, гляне ў акенца. Заўсёды лаўлю сябе на думцы, што ў гэтым прынёманскім куточку (хочацца сказаць — у гэтым свеце), не існуе больш каштоўнага за гэтую яе прысутнасць, ціхія крокі і рухі, жывыя вочы і памяць. Ведаеце, як называў яе паэт? Зосяй. Яна звярталася да яго — дзядзька Костусь. Нібыта нічога асаблівага. А мне ў радасць было пачуць гэта ад яе самой.

Анатоль Кляшчук,

фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хваёвы куток Панямоння. Хата, пуня, студня-журавель, дзве ліпы. Спадарожная, нічым не парушаная цішыня, пах скошанай травы, пакалыхванне старых антона
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика