21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адкуль прыходзяць сны?

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкуль прыходзяць сны? Гiсторыкi сведчаць, што ў старажытныя часы кожны фараон, султан, цар альбо кароль, якi сябе паважаў, абавязкова меў асабiстага перакладчыка сноў. Яшчэ ў Егiпце каля двух тысяч гадоў да нашай эры будавалiся Храмы Сноў, дзе жрацы "спецыялiзавалiся" на iх тлумачэннi i нават лекавалi пры дапамозе начных мрояў.   У Старым Запавеце можна знайсцi шмат сноў i заснаваных на iх падзей. У даўнiну паважлiвае стаўленне да сноў дапамагала людзям абраць свой жыццёвы шлях, пазбягаць памылак, небяспекi. І як яны толькi разумелi дзiўную мову шэрагу самых розных знакаў?..

Але i сёння ёсць некаторыя людзi, якiя "з павагай" ставяцца да сваiх сноў, ёсць пэўная катэгорыя знаўцаў, якiя з ахвотай патлумачаць усё што заўгодна i нават будуць сцвярджаць, што ў соннiку праявiўся народны розум. А некаторыя, наадварот, сцвярджаюць, што ў штодзённай мiтуснi сучасны чалавек развучыўся не толькi надаваць вялiкае значэнне снам, але i запамiнаць iх.

Каму шчукi, а каму i шчупакi

Чытаць соннiкi — любiмы занятак дзяўчат на выданнi. Зрэшты, сярод людзей з вопытам таксама час ад часу зойдзе размова пра сны-вешчуны, якiя некаму загадзя прадказалi цi то багацце, цi то развiтанне. Цi бывае такое i цi варта верыць снам, у якiх мы праводзiм трэцюю частку свайго жыцця?

Спакон веку сны заставалiся загадкай для людзей. Iм надавалi мiстычнае значэнне, лiчылi, што ў спалучэннi розных сюжэтаў, якiя часта памiж сабой не звязаныя, схаваныя нейкiя прадказаннi. Гэтым тлумачыцца папулярнасць соннiкаў — кнiжак, якiя даносяць сэнс сiмвалаў, якiя чалавек бачыў ноччу.

— Наўрад цi ёсць чалавек, якi прачынаецца ранiцай i не думае пра тое, што снiў, — гаворыць этнограф Iрына Махоўская. — У народнай традыцыi ставiлiся даволi сур’ёзна да гэтага моманту. Лiчылася, што сны могуць прадказваць сур’ёзныя падзеi, нават такiя, як нараджэнне i смерць. Найбольш яркiя сюжэты сноў, паводле народнага вопыту, былi звязаныя менавiта з iмi, а яшчэ з цяжарнасцю. I цяпер часта можна пачуць прыкмету: калi сняцца пчолы, кураняты, кацяняты (нешта дробнае i многа) — то гэта да таго, каб нарадзiць дзiця. Бывае, нават робяць высновы, хто народзiцца. У адной вёсцы бабуля расказвала, як у сне бачылi два шчупакi — i нарадзiлiся два сыны. А ў другой вёсцы гаварылi, што бачылi дзве шчукi — i на свет з’явiлiся дзве дзяўчынкi. Старыя людзi расказваюць сны, у якiх прадчуваюць смерць: калi хто-небудзь з памерлых сваякоў да iх прыходзiць, кажуць, каб забраць. Кожны сон разглядаецца адпаведна сiтуацыi, якая датычыцца жыццёвага кола праблем. Напрыклад, маладой напярэдаднi вяселля снiцца зерне, якое каласiцца, то тут усё проста: да лепшага жыцця. Iншая справа, што вывучаць сёння народныя прыкметы, якiя датычацца сноў, складана i не мае асаблiвага сэнсу — бабулi самi ўжо карыстаюцца выдадзенымi соннiкамi. А там такое прачытаць можна...

Затое ў народзе знайшлi свае сродкi змагацца з дрэннымi снамi. Напрыклад, нiчога не кажучы, з ранiцы паглядзець у акно. Iрына раiць узгадваць разумную народную прыказку: "Куды ноч — туды i сон". Цi сказаць: "Няхай усё iдзе на сухi лес". I забыцца на бязглуздзiцу як мага хутчэй — не вартая яна таго, каб надаваць ёй столькi ўвагi i губляць дзень на тое, каб гадаць: а раптам спраўдзiцца?

Што б там нi казалi розныя ахвотнiкi да тлумачэнняў падзей з чужога жыцця, наўрад цi яны, не ведаючы чалавека, могуць сказаць, пусты сон ён бачыў цi з сэнсам. Любому сiмвалу цi вобразу можна надаць сэнс штучна, любым можна скарыстацца, каб уцягнуць чалавека ў мiстыку, асаблiва таго, якi ўжо сам гатовы ў нешта паверыць.

Але iснаванне сноў-вестуноў не адвяргае нават навука. Такі сон бывае вельмi ясным, што яго не трэба ўвогуле тлумачыць, а ўсе падзеi ўспрымаюцца ў iм амаль лiтаральна. Чалавек у гэты час усведамляе, што бачыць сон, у якiм яму нехта яўляецца i паведамляе адказ на пытанне, якое яго надта непакоiла.

Толькi розум

— Соннiкi нiчога i не могуць патлумачыць, — сцвярджае псiхолаг Наталля Цярпак. — Дастаткова ўзяць некалькi гэтых кнiжачак, каб зразумець, што кожная з iх тлумачыць адны i тыя ж сны па-рознаму. Гэта, хутчэй, зборнiк прыкмет, якi розны ў розных народаў, а калi i бываюць супадзеннi, то выпадковыя. А вось напалохаць цi прымусiць пра нешта думаць — могуць. I важна не забывацца, што думкi матэрыяльныя, а ў той час, калi мы думаем пра тое, што можа здарыцца ў жыццi, яно насамрэч праходзiць — без нашага ўдзелу. Iншая справа — асаблiвыя сны. Гэта нават не сны ў чыстым выглядзе, а, хутчэй, мроі. У навуцы апiсаныя шмат выпадкаў, калi чалавек трапляе ў тую ж самую сiтуацыю, якую ён перажываў у сне. Гэта дапамагае яму цi перажыць радасную падзею, цi то падрыхтаваным сустрэць небяспеку. Але за гэта мы павiнны дзякаваць уласны мозг.

Псiхолагi распавядаюць пра выпадак, якi стаў шырока вядомы. Адзiн студэнт некалькi разоў бачыў адзiн i той жа сон, калi яго абвiваў пiтон, не дазваляючы нават пашавялiцца. Медыцынскiя даследаваннi не выявiлi нiякiх хваробаў. Але праз год пасля "прарочага" сну ў яго выявiлi хваробу, якая прывяла да паралiчу. Падобныя выпадкi былi апiсаныя яшчэ ў 1791 годзе рускiм фiзiёлагам Нудавым у працы "Вопыт пабудовы тэорыi сну". Iншыя даследчыкi развiвалi тэму, iмкнучыся прасачыць сувязь сноў з рознымi хваробамi. Заўважана, што характар сноў у чалавека мяняецца прыкладна за 2-3 месяцы да выяўлення ў яго гiпертанii, за два месяцы да першых прыкмет туберкулёзу, за месяц — да гастрыту. А па выявах у снах можна зразумець, дзе хвароба вылезе.

Ёсць адна прыкмета, якая ў гiсторыi была праверана шматразова. Калi нейкi сон паўтараецца тры разы запар, ён амаль верагодна спраўдзiцца. У жыццi лiчыцца, што сон неабходны чалавеку не толькi для адпачынку арганiзму, але ў тым лiку мозгу. Але даказана, што ў сне мозг працуе нават больш актыўна. Распаўсюджана меркаванне, што ўначы адна палова мозгу адпачывае, а другая працуе, а потым яны мяняюцца. Але працуюць абодва паўшар’i, аднаўляючы тое, што было ў пражытым дне, аналiзуючы падзеi i робячы высновы: цi ўсё было зроблена правiльна за дзень, цi не было ўчынку, з-за якога потым могуць напаткаць непрыемнасцi. Выбiраюцца варыянты вырашэння iх наступстваў. Гэтыя варыянты, кароткiя, нелагiчныя, неверагодныя, мы i бачым у нашых начных мроях. I немагчыма iм знайсцi рацыянальнае тлумачэнне. Але часам гэтыя ўрыўкi ствараюць цэльную карцiнку, якая цалкам кладзецца на рэальнае жыццё. Гэта i ёсць сны-вестуны, якiя могуць перавярнуць жыццё не аднаго чалавека, а нават чалавецтва. Памятаеце Мендзялеева з яго мудрагелiстай таблiцай?

Сiмвалы для вернiкаў

Сапраўды, што толькi нi выплыве са свядомасцi, якая перагружана iнфармацыяй самага рознага кшталту! Розум сучаснага чалавека можа нараджаць такiх пачвараў i правакаваць жахi, і хочацца хутчэй выкiнуць з галавы тое, што бачыў ноччу. Куды там звяртаць увагу на рознае глупства... Але раптам прыснiцца такое, пасля чаго хочацца змянiць усё сваё жыццё.

Аднойчы мне патэлефанаваў сябра Анатоль, ён быў вельмi ўзрушаны. Увечары жонку забралi ў радзiльню, ён так перажываў за яе, што першы раз у жыццi ўпаў на каленi перад абразамi, якiя былi падораны кiмсьцi iм на вяселле. А ноччу яму прыснiўся сiвы барадаты стары i сказаў, у якi час народзiцца дачка, тварам яна будзе падобная на тату. Якое ж было здзiўленне, калi ранiцой у радзiльнi яму паведамiлi час з’яўлення на свет дачкi — дакладна да хвiлiны. Калi шчаслiвыя бацькi вырашылi хрысцiць немаўля, у царкве iх чакала яшчэ адно адкрыццё: тата лiтаральна знямеў, убачыўшы выяву святога, якi прынёс яму радасную навiну. З таго часу ў сям’i асаблiва любяць Мiкалая Цудатворцу. Так завуць старэйшага з трох сыноў, якiя нарадзiлiся пасля дачкi ў сям’i, якая з Божай ласкi стала шматдзетнай. Гэта быў сон, якi адкрыў шлях да цудаў не толькi iм, але многiм блiзкiм i знаёмым. Як ў такое паверыць? Сон-вяшчун не можа быць даказаны як факт. Але асобны чалавек, якi супастаўляе факты свайго ўнутранага жыцця i рэальнасцi, можа ўпэўнiцца ў тым, што бачыў менавiта яго. Пераканаць у гэтым астатнiх будзе вельмi складана. Хiба што сапраўды прыкладам уласных перамен, якiя проста так наўрад цi адбылiся б.

I як не зразумець тых людзей, якiя падобныя сны лiчаць часткай свайго асабiстага духоўнага вопыту? Нiбыта iнфармацыя прыходзiць з будучынi, якая пакуль што не iснуе i не акрэслiлася, але ўжо заяўляе пра сябе i дае падставы разважаць пра сведчанне нематэрыяльнай сутнасцi чалавека. Нехта дорыць нам гэтыя маленькiя цуды, каб мы не патанулi ў адчаi.

Доўгi час пакутуючы на бяссоннiцу, я лiчыла, што расказы пра сны-вестуны ды i проста пра сны — нейкi здзек. Сны чалавека — адлюстраванне гэтага свету, якi часта выглядае як блазан. Як вынiк — хаос, бессэнсовасць i нават камiчнасць вобразаў, якiя знiкаюць з розуму ранiцай. Але ж ёсць навука, якая вывучае гэты феномен, нездарма ж псiхолагi сцвярджаюць, што дзевяноста дзевяць працэнтаў сну — вобразы мiнулага вопыту i ўласнай фантазii.

"Усё проста: ты вельмi доўга пра гэта думала, доўга хадзiла i глядзела розныя кватэры, каб набыць сабе жыллё, — тлумачыла мой дзiўны сон псiхолаг Наталля. — Вось падсвядомасць i зрабiла сваю справу". Нават большую, чым на той час маглi ўявiць. Пасля некалькiх месяцаў пошуку кватэры, мы ўжо спынiлiся на адным варыянце, падпiсалi пагадненне з рыэлтарам i аддалi грашовы заклад. Ранiцой я прачнулася ў шоку i расказала мужу, што бачыла ў сне, як у новай кватэры мяне забiваюць. Праз знаёмых, якiя звязаныя з мiлiцыяй, мы высветлiлi, што дом i сапраўды з крымiналам... Нiбыта нехта папярэдзiў.

А пра адзiн сон я адразу вырашыла распавесцi свайму сябру, якi абраў шлях веры. Мне снiўся вялiкi суд. Той самы, пра якi хоць аднойчы задумваецца кожны. "На споведзi даўно была?" — пачулася пытанне. — Мы, грэшныя, праз сны найчасцей спакусу атрымаць можам — што глядзiм, што слухаем? Чаго ж тут дзiвiцца?.."

Ды цi сапраўды людзi гатовыя да папярэджанняў? Зрэшты, павiнны быць гатовыя — уся гiсторыя чалавецтва вяла да гэтага: здаўна лiчыцца, што сны з’яўляюцца найбольш распаўсюджанай формай размовы чалавека з Богам.

Прарокi i iх мроi

У Бiблii паўсюль ад самага пачатку да Адкравення Яна Багаслова сны выступаюць пасярэднiкам памiж Богам i чалавекам. У сне Iосiф, хаваючы сына i жонку, атрымлiвае папярэджанне пра небяспеку вяртання да Iрада i неабходнасць пайсцi ў Егiпет , а потым — iнфармацыю пра вяртанне ў Iзраiль.

Гiсторыя будызму пачынаецца са сну мацi Буды, у якiм яна зразумела, што зацяжарала чалавекам, якi будзе кiраваць вернiкамi i стане Настаўнiкам.

У Новым Запавеце Iосiф праз сон атрымаў навiну пра цяжарнасць Марыi i нараджэнне сына Божага, якога ён павiнен прыняць як свайго.

Першыя пасланнi Мухамеду, з якiх ён даведаўся пра сваё наканаванне, прыйшлi менавiта ў сне, якi вядомы як "Начное падарожжа": прыбыўшы ў Iерусалiм на дзiўнай жывёлiне, якая напалову была чалавекам, напалову кабылай, ён сустрэўся са сваiмi папярэднiкамi — Аўрамам, Маiсеем, Iсусам.

Пра адзiн з самых дзiўных сноў Новага Запавета распавядае Евангелле ад Матфея. Жонка Понцiя Пiлата пераконвала мужа вызвалiць Хрыста, а не Вараву: "Бо я сёння ў сне шмат пацярпела за яго". У большасцi падзеi, пра якiя паведамляецца ў снах бiблейскiх герояў, увасабляюцца ў рэальнасць, аднак у гэтым выпадку Пiлат не скарыстаў парады i Хрыстос быў распяты...

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гiсторыкi сведчаць, што ў старажытныя часы кожны фараон, султан, цар альбо кароль, якi сябе паважаў, абавязкова меў асабiстага перакладчыка сноў. Яшчэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика