Не хапае газона-касільшчыкаў
Не хапае газона-касільшчыкаў
Раённыя падраздзяленнi ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскзелянбуд" адчуваюць дэфiцыт
рабочых па скошваннi травы.
Так, у штаце УП "Зелянбуд Савецкага раёна" налiчваецца ўсяго 15 касцоў. Гэтыя
ж спецыялiсты паралельна займаюцца ўстройствам i рамонтам газонаў, высечкай аварыйных
дрэў, укладкай плiткi на пешаходных дарожках. Сёлета на сезонную работу па скошваннi
травы прадпрыемства прыцягнула яшчэ 7 студэнтаў.
"Мы абслугоўваем 400 гектараў зялёных зонаў, — паведамiў галоўны iнжынер УП "Зелянбуд Савецкага раёна" Дзмiтрый Гарыльскi. — Каб своечасова скошваць раслiнны дыван на ўсёй замацаванай тэрыторыi, неабходна ўдвая больш газонакасiльшчыкаў — 65 чалавек. Таму прыходзiцца працаваць звышурочна, у тым лiку i па выхадных днях". Дарэчы, нормы выпрацоўкi на аднаго рабочага такiя: з выкарыстаннем трымера за дзень трэба скасiць 35 сотак, з выкарыстаннем мотаблока — 65. Аляксандр ФІЛIПОВIЧ, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённыя падраздзяленнi ўнiтарнага прадпрыемства "Мiнскзелянбуд" адчуваюць дэфiцыт рабочых па скошваннi травы.
|
|