Сёлета інфляцыя можа скласцi каля 14 працэнтаў
Сёлета інфляцыя можа скласцi каля 14 працэнтаў
Аб гэтым учора на прэс-канферэнцыi паведамiла намеснiк мiнiстра эканомiкi Таццяна Старчанка. Намеснiк мiнiстра нагадала, што за першае паўгоддзе iнфляцыя ў Беларусi склала 7,3 працэнта. Цяпер перад эканамiстамi краiны пастаўлена задача захаваць узровень гэтага паказчыка i ў другiм паўгоддзi, у вынiку, iнфляцыя за год складзе каля 14 працэнтаў. Павелiчэнне ўзроўню iнфляцыi звязана галоўным чынам са знешнiмi фактарамi, падаражаннем харчавання, энерганосьбiтаў i iншай сыравiны на сусветных рынках. Разам з тым у комплексе антыiнфляцыйных мераў будзе заставацца дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на паслугi жыллёва-камунальнай гаспадаркi i сацыяльна значных тавараў. Таццяна Старчанка адзначыла, што асноўныя вынiкi народнай гаспадаркi сведчаць аб станоўчай дынамiцы развiцця эканомiкi краiны. Так, да 6 месяцаў года было ўведзена ў эксплуатацыю 2 мiльёны 722,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 52,4 працэнта ад запланаванага задання на год. У параўнаннi з першым паўгоддзем мiнулага года тэмпы будаўнiцтва жылля павялiчылiся сёлета на 15,2 працэнта. У вёсках i малых гарадах за гэты час было пабудавана 1 мiльён 88,7 тысячы квадратных метраў жылля, што на 6 працэнтаў больш, чым за мiнулагоднi перыяд. Асноўнымi крынiцамi фiнансавання жыллёвага будаўнiцтва ў краiне застаюцца ўласныя сродкi насельнiцтва i крэдыты банкаў, за якiя было пабудавана адпаведна 48,6 i 41,6 працэнта жылля.Т. Старчанка ўпэўнена, што дзякуючы актыўнай дзяржаўнай палiтыцы па стварэннi новых працоўных месцаў у малых гарадах, сёлета адзначаецца тэндэнцыя па знiжэннi ўзроўню беспрацоўя ў гэтых населеных пунктах. Зараз у малых гарадах Брэсцкай i Вiцебскай абласцях узровень беспрацоўя складае адпаведна 1,7 i 1,3 працэнта, што прыкладна на 0,2 пункта нiжэй за прагнозныя паказчыкi. Спецыялiст Мiнэканомiкi паведамiла, што сёння ва Ўрадзе Беларусi рыхтуецца праект прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2009 год, дзе будзе прадугледжвацца магчымае падаражанне расiйскага газу. У праекце разглядаюцца розныя варыянты развiцця падзей. Разам з тым укараненне новых тэхналогiй i сучасных вытворчасцяў дазволяць краiне ў наступным годзе пазбегнуць крытычнай сiтуацыi ў эканомiцы, удакладнiла Таццяна Старчанка. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым учора на прэс-канферэнцыi паведамiла намеснiк мiнiстра эканомiкi Таццяна Старчанка. Намеснiк мiнiстра нагадала, што за першае паўгоддзе iнфля
|
|