21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь Аб выкарыстаннi атамнай энергii

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

Глава 1 Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi

Для мэтаў гэтага Закона прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

аварыйная гатоўнасць — здольнасць аператыўна прымаць меры, якiя эфектыўна, надзейна i своечасова перашкаджаюць або знiжаюць верагоднасць узнiкнення радыяцыйнай аварыi пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;

аварыйнае рэагаванне — выкананне мераў, накiраваных на лiквiдацыю, абмежаванне або знiжэнне наступстваў радыяцыйнай аварыi, якая ўзнiкла пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;

атамная электрастанцыя — ядзерная ўстаноўка для вытворчасцi электрычнай i цеплавой энергii ў зададзеных рэжымах i ўмовах прымянення, якая размяшчаецца ў межах пэўнай тэрыторыi, на якой для ажыццяўлення гэтай мэты выкарыстоўваюцца ядзерны рэактар (рэактары) i комплекс неабходных для яго функцыянавання сiстэм, устройстваў, абсталявання i збудаванняў;

атамная энергiя — энергiя, якая вызваляецца ў ядзерных рэакцыях i пры радыеактыўным распадзе, а таксама энергiя генерыруемых iанiзуючых выпраменьванняў;

блок атамнай электрастанцыi — частка атамнай электрастанцыi, якая з’яўляецца ядзерным рэактарам з генерыруючым i iншым абсталяваннем i забяспечвае функцыi атамнай электрастанцыi ў вызначаным яе праектам аб’ёме;

вывад з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання — працэс, у час якога сiстэмы i кампаненты пабудаваных ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання прыво- дзяцца ў працаздольны стан i ацэньваецца iх адпаведнасць праекту ўказаных аб’ектаў;

увод у эксплуатацыю ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання — працэс, накiраваны на спыненне далейшага выкарыстання па назначэннi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, пры якiм забяспечваецца бяспека работнiкаў (персаналу) эксплуатуючай арганiзацыi, грамадзян i навакольнага асяроддзя;

дзейнасць па выкарыстаннi атамнай энергii — абгрунтаваная дзейнасць асобаў, звязаная з размяшчэннем, праектаваннем, будаваннем, уводам у эксплуатацыю, эксплуатацыяй, абмежаваннем эксплуатацыйных характарыстык, прадаўжэннем тэрмiну эксплуатацыi, вывадам з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, а таксама з абыходжаннем з ядзернымi матэрыяламi, адпрацаваўшымi ядзернымi матэрыяламi i (або) эксплуатацыйнымi радыеактыўнымi адходамi;

аб’екты выкарыстання атамнай энергii — ядзерная ўстаноўка, пункт захоўвання, ядзерныя матэрыялы, адпрацаваўшыя ядзерныя матэрыялы, эксплуатацыйныя радыеактыўныя адходы;

адпрацаваны ядзерны матэрыял — ядзерны матэрыял, абпраменены ў актыўнай зоне рэактара i канчаткова выдалены з яе;

праект на ядзерную ўстаноўку i (або) пункт захоўвання — праектная i тэхнiчная дакументацыя, якая ўключае абгрунтаванне iнвестыцый, ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, абгрунтаванне бяспекi, архiтэктурны i будаўнiчы праекты i iншую дакументацыю ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства, у тым лiку тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi, неабходную для размяшчэння, пабудовы, уводу ў эксплуатацыю, эксплуатацыi i вываду з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання;

пункт захоўвання — стацыянарныя аб’екты i (або) збудаваннi, прызначаныя для захоўвання ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў i (або) эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

размяшчэнне ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання — выбар месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, уключаючы адпаведную ацэнку i азначэнне крытэрыяў, якiя закладваюцца ў аснову праекта на ядзерную ўстаноўку i (або) пункт захоўвання;

будаўнiцтва ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання — выраб i зборка вузлоў ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, будаўнiцтва i ўзвядзенне збудаванняў i камунiкацый, устаноўка вузлоў i абсталявання, правядзенне адпаведных выпрабаванняў;

фiзiчная абарона — комплекс тэхнiчных, арганiзацыйных i iншых мераў, накiраваных на захаванасць аб’ектаў выкарыстання атамнай энергii i прадухiленне несанкцыянаванага доступу да iх;

эксплуатацыйныя радыеактыўныя адходы — радыеактыўныя адходы, якiя ўтвараюцца ў вынiку эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання;

эксплуатуючая арганiзацыя — арганiзацыя, якая ажыццяўляе ўласнымi сiламi або з прыцягненнем iншых арганiзацый дзейнасць па размяшчэннi, будаўнiцтве, уводзе ў эксплуатацыю, эксплуатацыi, абмежаваннi эксплуатацыйных характарыстык, прадаўжэннi тэрмiну эксплуатацыi i вывадзе эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, а таксама дзейнасць па абыходжаннi з ядзернымi матэрыяламi, адпрацаванымi ядзернымi матэрыяламi i (або) эксплуатацыйнымi радыеактыўнымi адходамi;

ядзерная бяспека — стан абароненасцi грамадзян i навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння iанiзуючага выпраменьвання ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, забяспечанае дасягненнем належных умоў iх эксплуатацыi, а таксама належным абыходжаннем з ядзернымi матэрыяламi, адпрацаванымi ядзернымi матэрыяламi i (або) эксплуатацыйнымi радыеактыўнымi адходамi;

ядзерная ўстаноўка — збудаваннi i комплексы з ядзерным рэактарам (рэактарамi), у тым лiку збудаваннi i комплексы з прамысловымi, эксперыментальнымi i даследчымi ядзернымi рэактарамi, крытычнымi i падкрытычнымi ядзернымi стэндамi (зборкамi);

ядзерны матэрыял — матэрыял, якi ўтрымлiвае i здольны ўзнавiць матэрыялы (рэчывы), якiя дзеляцца;

ядзерны рэактар — устройства для ажыццяўлення кiруемай ланцуговай ядзернай рэакцыi.

Артыкул 2. Прававое рэгуляванне дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii

Гэты Закон рэгулюе адносiны, звязаныя з размяшчэннем, праектаваннем, будаўнiцтвам, уводам у эксплуатацыю, эксплуатацыяй, абмежаваннем эксплуатацыйных характарыстык, прадаўжэннем тэрмiну эксплуатацыi i вывадам з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, а таксама адносiны, звязаныя з абыходжаннем з ядзернымi матэрыяламi пры эксплуатацыi ядзернай устаноўкi i (або) пункту захоўвання, адпрацаванымi ядзернымi матэрыяламi i (або) эксплуатацыйнымi радыеактыўнымi адходамi, i iншыя адносiны ў галiне выкарыстання ядзернай энергii.

Адносiны, звязаныя з абыходжаннем з ядзернымi матэрыяламi, адпрацаваўшымi ядзернымi матэрыяламi i (або) эксплуатацыйнымi радыеактыўнымi адходамi, не ўрэгуляваныя гэтым Законам, рэгулююцца заканадаўствам аб радыяцыйнай бяспецы i iншым заканадаўствам.

Заканадаўства ў галiне выкарыстання атамнай энергii грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона, iншых актаў заканадаўства i мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 3. Прынцыпы ажыццяўлення дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii

Дзейнасць па выкарыстаннi атамнай энергii грунтуецца на прынцыпах:

прыярытэту абароны жыцця i здароўя сучаснага i будучых пакаленняў грамадзян, аховы навакольнага асяроддзя перад усiмi iншымi аспектамi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;

забеспячэння перавышэння выгод для грамадзян i грамадства ад выкарыстання атамнай энергii над шкодай, якая можа быць прычынена дзейнасцю па выкарыстаннi атамнай энергii;

забеспячэння ядзернай i радыяцыйнай бяспекi;

кампенсацыi шкоды, нанесенай шкодным уздзеяннем iанiзуючага выпраменьвання або дзейнасцю па выкарыстаннi атамнай энергii;

прадастаўлення поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, звязанай з дзейнасцю па выкарыстаннi атамнай энергii, калi гэта iнфармацыя не ўтрымлiвае звестак, якiя складаюць дзяржаўныя сакрэты, або не адносiцца да iнфармацыi, распаўсюджанне i (або) прадастаўленне якой абмежавана;

забароны на вытворчасць ядзернай зброi i iншых ядзерных выбуховых устройстваў.

(Працяг будзе.)

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб выкарыстаннi атамнай энергii (Частка 1-я. Працяг будзе.)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика