21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Князёўна Марыя Сапега: "Я б з радасцю вярнулася ў Ружаны"

26.08.2009 12:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi вельмi мала вядома пра нашчадкаў гэткiх знаных родаў, як Радзiвiлы, Агiнскiя, Сапегi, Чартарыйскiя. Яны раскiданыя па ўсiм свеце, i мала хто з iх падтрымлiвае сувязi з радзiмай сваiх продкаў. Мне ж пашчасцiла знайсцi адну з прадстаўнiц роду Сапегаў — Марыю Сапега.  Касцёл "паклiкаў" князёўну Марыя Сапега — жонка Яна Анджэя Сапегi, нашчадка Льва Сапегi ў дзесятым калене. Сам Ян Анджэй памёр у 1989 годзе ў Лондане, а 96-гадовая Марыя Сапега сёння жыве ў Варшаве. Пяць гадоў таму разам з двума сынамi яна прыязджала ў Ружаны, дзе з 1937 па 1939 год знаходзiўся iх маёнтак.  Панi Марыя дапамагла айцу Янушу Пулiту, настаяцелю Ружанскага Касцёла Святой Тройцы, у рэканструкцыi святынi. Вось што распавёў мне айцец Януш пра сустрэчу з ёй: — Пазнаёмiлiся мы з ёй выпадкова. У 1997 годзе я надрукаваў у трох рэлiгiйных часопiсах Польшчы артыкул з просьбай аб дапамозе ў рэканструкцыi касцёла. Трапiўся гэты артыкул на вочы i Марыi Сапега. Вiдаць, на тое была воля Бога. I панi Марыя адгукнулася на просьбу. Яна i сама дапамагла нам з фiнансаваннем, i дамовiлася з Мiнiстэрствам культуры i мастацтва Польшчы аб выдаткаваннi сродкаў на рамонт касцёла. Калi б не яна, наўрад цi касцёл быў бы гэткiм, якiм ён стаў сёння. Панi Марыя са сваiмi сынамi была ў Беларусi тры днi. Яна з'ездзiла ў Ружанскую пушчу, дзе стаяў калiсьцi яе маёнтак. Наведала Наваградак. Магчыма, калi б не наш касцёл, Марыя Сапега ўвогуле нiколi не прыехала б у Беларусь.  Ружаны — Парыж — Лондан — Варшава Пра Беларусь у князёўны засталiся не самыя прыемныя ўспамiны. Да Другой сусветнай вайны Марыя Сапега займалася дабрачыннай дзейнасцю: адкрыла дзiцячы садок i школу для дзяўчынак з бедных сем'яў у Ружанах. А пасля таго, як Чырвоная Армiя ўварвалася ў Заходнюю Беларусь, панi Марыя ледзь не загiнула ад рук сялян, якiм яшчэ ўчора дапамагала. Адурманеныя савецкай прапагандай, яны ўзброiлiся "супраць паноў". Марыя Сапега з дзецьмi ледзьве паспела пакiнуць дом, як туды ўварвалiся ашалелыя сяляне. Яны знiшчылi i разрабавалi ўсё, што было ў маёнтку. На машыне панi Марыя даехала да Лiтвы, адкуль рушыла ў Францыю. З Парыжа князi Любамiрскiя дапамаглi ёй пераправiць дзяцей у Лондан, дзе ў той час знаходзiўся яе муж Ян. А сама Марыя стала дапамагаць падпольшчыкам, за што хутка была схопленая Гестапа. У турме яна пазнаёмiлася з рускай дзяўчынай, з якой яны нiколi не бачылiся, а толькi перамаўлялiся праз сцяну. Панi Марыя нiчога не ведае пра ейны лёс. Але ў свае 93 гады здолела праспяваць песню, якой навучыла яе тая дзяўчына. Праз пэўны час панi Марыю нечакана вызвалiлi. Адзiнае, пра што яна даведалася, гэта тое, што за яе заступiўся нехта з вышэйшых чыноў у самiм Ватыкане. Панi Марыя прыехала ў Лондан, дзе жыла з сям'ёю да 1992 года. Праз тры гады пасля смерцi мужа яна пераехала ў Варшаву, у сцiплую кватэру на вулiцы Шапэна. Займаецца князёўна сёння тым жа, чым i да вайны — дабрачыннай дзейнасцю. Марыя Сапега — прэзiдэнт уласнага фонду, якi дапамагае анкалагiчна хворым дзецям.  "Палiтыкай мы не займаемся" Я патэлефанаваў Марыi Сапега ў Варшаву i спытаў, як яна ставiцца да таго, што сёння i палякi, i беларусы, i лiтоўцы лiчаць род Сапегаў сваiм. Мне складана адказаць. Сёння мы лiчым сябе палякамi. У той жа час мы ўсведамляем глыбокую повязь з продкамi нашага роду. Вы ж ведаеце, што род Сапегаў паходзiць з Вялiкага Княства Лiтоўскага. А сучасныя Сапегi — гэта палякi з каранямi ў Польшчы i Лiтве.  — Дык вы лiчыце сябе полькай?Натуральна. У мяне i польскае грамадзянства ёсць. А паходжанне, паўтараю, польска-лiтоўскае. — Цi спрабавалi прадстаўнiкi роду Сапегаў неяк паўплываць на сённяшнюю палiтычную сiтуацыю ў Беларусi?Не, мы ўжо даўно не займаемся палiтыкай. Цяпер я займаюся толькi дабрачыннасцю. У 1994 годзе разам з прафесарам Данутай Пэрэк я запачаткавала фонд EX ANIMO. Мы дапамагаем дзецям, хворым на рак. Для анкалагiчнай клiнiкi "Memorial Institute — цэнтр дзiцячага здароўя" ў Варшаве мы збiраем сродкi на медыцынскае абсталяванне i навучальныя праграмы для супрацоўнiкаў клiнiкi.Мой сын Джордж фiнансава падтрымлiвае фонд. Да таго ж ён робiць усё, што неабходна, для дзяцей у клiнiцы.  — Цi падтрымлiваеце вы кантакты са сваякамi?— Брат майго мужа Эўстахiй памёр у Кенii ў 2004 годзе. I з сям'i майго мужа засталася толькi адна яго сястра Эльжбета Руфенер-Сапега. Яна жыве ў прыгарадзе Берна ў Швейцарыi. Усе астатнiя браты i сёстры мужа памерлi. А ў Варшаве зараз жыве мой сын Джордж. — Цi хацелi б вы вярнуцца ў Беларусь?Вядома, я б хацела прыехаць яшчэ раз. Асаблiва ў Ружаны. Але сёння здароўе не дазваляе мне падарожнiчаць. Я занадта старая для паездкi. А вось сын Джордж хоча прыехаць у Ружаны яшчэ раз. I прывезцi з сабой свайго сына, якому ў траўнi споўнiлася 9 гадоў, i жонку-бразiльянку. Дый многiя iншыя нашчадкi Сапегаў ужо пабывалi ў Ружанах. — Вы 27 гадоў пражылi ў Ружанах, 55 — у Лондане, ужо 16-ы год жывеце ў Варшаве. Дзе пачуваецеся больш утульна?Па-сапраўднаму я шчаслiвая толькi ў сваёй краiне. У Польшчы. Рэплiка эксперта Уладзiмiр Арлоў, пiсьменнiк, гiсторык:— Мне цiкава, цi вядома панi Марыi тое, што яе продкi паходзяць менавiта з беларускай шляхты. Бо самы вядомы прадстаўнiк княскага роду Леў Сапега ўвёў пункт пра статус беларускай мовы як дзяржаўнай у 3-i Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага.





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi вельмi мала вядома пра нашчадкаў гэткiх знаных родаў, як Радзiвiлы, Агiнскiя, Сапегi, Чартарыйскiя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика