Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
У Паўднёвую Асецiю вярнулiся 12 тысяч бежанцаў Жыхары Паўднёвай Асецii, якiя пакiнулi Цхiнвалi ў вынiку ўзброенага канфлiкту, пачынаюць вяртацца ў свае дамы. Паводле звестак iнфармацыйнага бюлетэня федэральнага аператыўнага штаба па лiквiдацыi наступстваў узброенага канфлiкту на тэрыторыi Паўднёвай Асецii, учора ў рэспублiку вярнулiся больш за 12 тысяч чалавек. Людзi спадзяюцца зберагчы дабро ад марадзёраў, з якiмi мясцовыя праваахоўныя органы змагаюцца па законах ваеннага часу — расстрэламi. Абхазiя назвала ўмовы магчымых перамоваў з Грузiяй У чацвер МЗС непрызнанай рэспублiкi заявiла, што перамовы пачнуцца пасля прызнання Грузiяй незалежнасцi Абхазii. Праўда, пра што пасля гэтага размаўляць з Грузiяй — незразумела. Акрамя таго, Абхазiя настойвае на прысутнасцi на сваёй тэрыторыi расiйскiх мiратворцаў. НАТА забаранiла расiйскаму караблю ўдзельнiчаць у сумесных вучэннях НАТА забаранiла расiйскаму караблю браць удзел у мiжнародных антытэрарыстычных вучэннях у Мiжземным моры з-за дзеянняў РФ у адносiнах да Грузii, паведамiў прадстаўнiк паўночнаатлантычнага альянсу. СМІ ЗША прыдумалi, як "паставiць на месца" Расiю Амерыканская Thе Nеw Yоrk Timеs прапануе шэраг неваенных мераў i санкцый, пры дапамозе якiх Расiю можна прымусiць падпарадкавацца. Па-першае, выданне прапаноўвае прыпынiць працу Савета Расiя—НАТА, створанага ў 2002 годзе, з тым, каб зблiзiць Расiю з Захадам. Пры гэтым Расii неабходна выразна даць зразумець, што за прыпыненнем працы рушыць услед i роспуск. Савет дае Расii месца за сталом НАТА, якога ў выпадку непадпарадкавання ЗША краiна можа пазбавiцца. Па-другое, Thе Nеw Yоrk Timеs раiць забаранiць уступленне Расii ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю. Трэцяй мерай з’яўляецца роспуск G8. З арганiзацыi павiнны выйсцi 7 дэмакратый. Затым варта неадкладна абвясцiць аб узнаўленнi першапачатковай "вялiкай сямёркi". Па-чацвёртае, адзначае аўтар артыкула, варта абвясцiць аб амерыкана-еўрапейскiм байкоце зiмовай Алiмпiяды 2014 года ў Сочы, паколькi горад знаходзiцца недалёка ад Абхазii, дзе таксама iшлi ваенныя дзеяннi. Самая рашучая мера — iзноў агучыць падтрымку ўраду Саакашвiлi i абвясцiць, што яго адстараненне рускiмi прывядзе да прызнання ўрада ў выгнаннi. Гэта будзе неадкладна зразумета як фармiраванне легальнай асновы для падтрымкi грузiнскага супрацiўлення любому створанаму Расiяй на тэрыторыi Грузii рэжыму. Лаўроў прапанаваў забыцца пра тэрытарыяльную цэласнасць Грузii Мiнiстр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявiў, што цэласнасць Грузii "дэ-факта абмежаваная" з-за канфлiктаў у непрызнаных рэспублiках. "Можна забыцца на размовы аб тэрытарыяльнай цэласнасцi Грузii, паколькi прымусiць Абхазiю i Паўднёвую Асецiю пагадзiцца з гвалтоўным вяртаннем у грузiнскую дзяржаву, думаю, немагчыма", — заявiў Лаўроў. Мядзведзеў: Масква падтрымае любое рашэнне непрызнаных рэспублiк Дзмiтрый Мядзведзеў учора сустрэўся з прэзiдэнтам Паўднёвай Асецii Эдуардам Какойты i прэзiдэнтам Абхазii Сяргеем Багапшам. Падчас сустрэч прэзiдэнты непрызнаных рэспублiк падпiсалi шэсць прынцыпаў урэгулявання грузiна-паўднёваасецiнскага i грузiна-абхазскага канфлiктаў, выпрацаваных 12 жнiўня падчас сустрэч з прэзiдэнтам Францыi. Грузiя таксама далучылася да дакумента з карэкцiроўкай па шостым пункце, якi датычыцца мiжнароднага статусу Паўднёвай Асецii i Абхазii. Прэзiдэнт Расii, гаворачы пра будучы статус непрызнаных рэспублiк, заявiў : "Мы падтрымаем любое рашэнне, якое прымуць народы Паўднёвай Асецii i Абхазii, у адпаведнасцi са Статусам Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, мiжнароднымi канвенцыямi 1966 года i Хельсiнкскiм актам па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе". Паводле паведамленняў Прайм-ТАСС, Мядзведзеў падкрэслiў, што Расiя "не толькi падтрымае, але i будзе iх (рашэннi) гарантаваць як на Каўказе, так i ў цэлым у свеце".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Паўднёвай Асецii, якiя пакiнулi Цхiнвалi ў вынiку ўзброенага канфлiкту, пачынаюць вяртацца ў свае дамы. Паводле звестак iнфармацыйнага бюлетэня
|
|