Першы камбайнер-трохтысячнік з’явiўся ў Гродзенскай вобласцi
Першы камбайнер-трохтысячнік з’явiўся ў Гродзенскай вобласцi
Экiпаж Паўла Цяслоўскага з СВК iмя Адама Мiцкевiча (Мастоўскi раён) на камбайне "Лексiён-580" убраў каласавыя культуры на 392 га i намалацiў 3006 тон збожжа, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА старшыня райкама прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу Мастоўскага раёна Павел Булак. Паводле яго слоў, экiпаж-трохтысячнiк прадаўжае жнiво ў гаспадарцы, дзе ўбрана 87 працэнтаў запланаванай плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць тут самая высокая ў Мастоўскiм раёне — 90,3 ц/га. Таму ўжо 27 камбайнавых экiпажаў СВК перасягнулi тысячны рубеж па зборы збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 64,6 ц/га. Упершыню мастаўчане плануюць атрымаць валавы збор збожжа ў аб’ёме 100 тыс. тон. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экiпаж Паўла Цяслоўскага з СВК iмя Адама Мiцкевiча (Мастоўскi раён) на камбайне "Лексiён-580" убраў каласавыя культуры на 392 га i намалацiў
|
|