На памідоры i лiмоны — самыя нiзкiя цэны
На памідоры i лiмоны — самыя нiзкiя цэны
На сталiчным Камароўскiм рынку цэны на памiдоры нарэшце сталi меншымi, чым на агуркi. І хатнiмi, i прывазнымi таматамi прылаўкi на гандлёвых радах лiтаральна завалены. Першыя прадаюць за 2—2,5 тысячы рублёў за кiлаграм, другiя — да 3 тысяч. А "Бычынае сэрца" — па 8 тысяч рублёў за кiлаграм. Што да агуркоў, дык пры не меншым выбары цана на iх усталявалася ў памеры 2,5 тысячы, хоць пры жаданнi можна знайсцi i на паўтысячы таннейшыя. Айчынная бульба прадаецца па 850—1000 рублёў за кiлаграм, морква па 1,5—2 тысячы, цыбуля — па 1,8—2 тысячы. Зрэшты, была заўважана i паўднёвая фiялетавая цыбуля па нейкай не зусiм зразумелай цане — 15 тысяч за кiлаграм. Баклажаны на рынку зараз iдуць па 3,5 тысячы, перац з поўдня — ад 3,5 да 6 тысяч. Апельсiнамi гандлююць па 4,5 тысячы рублёў, лiмонамi — па 5,5 тысячы (на сёння гэта самая нiзкая цана за ўвесь год). Зразумела, рынак лiтаральна завалены i сезоннай садавiной. У прыватнасцi, грэчаскi i iтальянскi вiнаград прапануюць пакупнiкам па 5—6,5 тысячы рублёў, малдаўскi — па 5—5,5 тысячы. Персiкi i нектарыны каштуюць аднолькава — ад 4,5 да 6,5 тысячы. Абрыкосы можна набыць за 5,5 тысячы. Кавуны на сёння прадаюць на Камароўцы па 1,2 тысячы за кiлаграм. Той жа кiлаграм дыняў "Калгаснiца" будзе каштаваць 2,6—2,8 тысячы, "Тарпеда" — 5 тысяч рублёў. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сталiчным Камароўскiм рынку цэны на памiдоры нарэшце сталi меншымi, чым на агуркi. І хатнiмi, i прывазнымi таматамi прылаўкi на гандлёвых радах лiт
|
|