21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лучыць сёняшнясць з мінулым паўнаводны Енiсей

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лучыць сёняшнясць з мінулым паўнаводны Енiсей

Цi бачылi вы горад, у архiтэктуры якога мадэрн жыве ў суседстве з класiкай, барока — побач з драўляным дойлiдствам, а эклектыка адцяняе "цагляны" стыль? Цi ведаеце вы горад, праз якi ў свой час прайшлi незлiчоныя тысячы закаваных у кайданы катаржан? Цi чулi вы пра горад, дзе летам i зiмою слупок тэрмометра можа паказваць "сорак" (безумоўна, з папраўкай на мароз i спёку), а рака — адна з найбуйнейшых у свеце — i летам i зiмою ўстойлiва нясе свае воды, нагрэтыя не вышэй за восем градусаў па Цэльсii?

Нам, еўрапейцам, такi горад падасца фантастычным, а жыхары Краснаярска зазначаць без ваганняў: гэта наш горад, сталiца Усходняй Сiбiры, i размова iдзе пра раку Енiсей.

Я браў у прыгаршчы енiсейскую ваду, адчуваў яе лядовы холад, адчуваў энергетыку шырачэзнай плынi, закаванай у кайданы стаметровых каменных уцёсаў, i прыгадваў афарызм падарожнiкаў: чым далей ад роднага кута — тым яскравей адчуваеш сувязь з iм.

— Так, — згаджаўся мой краснаярскi знаёмы Алег Рудакоў, — гэта пацвердзiць кожны сiбiрскi беларус.

Алег мае на ўвазе кожнага, каго аб’яднала Іркуцкае таварыства беларускай культуры iмя Яна Чэрскага. Шмат нашых землякоў абжылося на прасцягах Усходняй Сiбiры, асаблiва ў часы Савецкага Саюза — адны пасля службы ў мясцовых армейскiх гарнiзонах, другiя — пасля таго, як пабудавалi чарговую гiганцкую электрастанцыю, чыгунку, горад у тайзе. Недалёка ад Краснаярска нават ёсць абелiск, якi ўганараваў працу многiх тысяч беларусаў, стваральнiкаў аўтасамазвалаў "МАЗ". Гэтым волатам адводзiлася галоўная роля на будаўнiцтве Краснаярскай ГЭС — адной з дзесяцi самых магутных электрастанцый на планеце.

Тысяча кiламетраў — папярэчнiк той тэрыторыi, дзе згуртавалiся беларусы Iркуцкага таварыства. Вялiзная тэрыторыя не перашкаджае iм заставацца заўжды на сувязi — разам абмяркоўваць навiны, ладзiць нацыянальныя святы. Каляндар, якi выпусцiлi беларусы Прыбайкалля, упрыгожаны фотаздымкам, зробленым у час гукання вясны — дзяўчаты з белымi папяровымi птушкамi ў руках нiбы выпускаюць тых ляцець праз снежны бяскрай Сiбiры ў беларускае веснавое раздолле.

Аднак вернемся да Краснаярска, заснаванага амаль на стагоддзе раней за тагачасную сталiцу расiйскай дзяржавы. Старажытны горад мае ў сваёй гiсторыi шмат таго, што далучае яго да гiсторыi агульнасусветнай. Прыгадаем падарожнiка i дыпламата Мiкалая Разанава, якi спачыў тут дзвесце гадоў таму. Памятаю, як (толькi гадоў дваццаць таму) мiнчане стаялi ў чэргах па бiлеты на рок-оперу "Юнона" i "Авось" у выкананнi маскоўскiх майстроў — тады ўпершыню прагучаў сусветны шлягер пра рамантычнае каханне Разанава да дзяўчыны з Сан-Францыска Канчыты: "Ты мяне нiколi не забудзеш, я цябе нiколi не забуду"...

Людскi лёс, шляхi, пачуццi — шмат што яшчэ злучае памiж сабой нават процiлеглыя кропкi нашай планеты. Нiхто не злiчыць гэтых жыццядайных пуцявiн, але ў iх бясконцым мностве кожны з нас абавязкова ўбачыць нешта сваё.

Яўген Пясецкi. фота аўтара.

На здымках:

Пейзаж Енiсея нельга ўявiць без высозных скалiстых берагоў.   Помнiк Разанаву ў Краснаярску — помнiк каханню, што злучыла рускага падарожнiка з амерыканскай дзяўчынай.

Беларускi "МАЗ" застыў на ўзвышшы паблiзу пакоранага Енiсея.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi бачылi вы горад, у архiтэктуры якога мадэрн жыве ў суседстве з класiкай, барока — побач з драўляным дойлiдствам, а эклектыка адцяняе "цагляны&
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика