21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У "бітвы за ўраджай" з'явіліся ахвяры

26.08.2009 12:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За час сёлетняй ўборачнай кампаніі на Віцебшчыне адбыліся ўжо тры надзвычайныя здарэньні, у выніку якіх загінулі людзі.

Жалобная эстафэта распачалася сьмерцю 18-гадовага памочніка камбайнера на Вушаччыне. Хлопец трапіў у жатку і загінуў на месцы. Як высьветліла сьледзтва, ён быў прыняты на працу без дакумэнтаў, што сьведчаць пра патрэбны ўзровень кваліфікацыі работніка. Праверка Дэпартамэнту інспэкцыі працы паказала: яшчэ ў трох гаспадарках вобласьці падобным чынам наймалі на працу людзей без належных дакумэнтаў.

Наступны няшчасны выпадак - у Шаркоўшчынскім раёне. Нецьвярозы мясцовы жыхар заснуў у баразьне недалёка ад працуючага трактара. Трактарыст яго не заўважыў, бо сонны п’яніца быў апрануты ў камуфляжнае адзеньне. Здавалася б, няма нічога страшнейшага за сьмерць, аднак у дадзенай сытуацыі ўсё магло скласьціся яшчэ больш трагічна для сям’і загінулага: яго, каб трактарыст не адчуў нядобрае, машына ўвогуле магла расьціснуць гусеніцамі, утаптаўшы ў глебу. Ззаду за трактарам ішоў аўтапагрузчык, які рассыпаў гной. І чалавечыя парэшты ўвогуле маглі б апынуцца засыпанымі і доўгі час нікім ня знойдзенымі.

Апошняя трагедыя здарылася ў Сеньненскім раёне. На мехдвор гаспадаркі "Сінягорскае" выклікалі электрыка, каб ён зрабіў нейкі дробны рамонт абсталяваньня. Мужчыну, які меў вялікі досьвед працы, не пашанцавала: ён пачаў ліквідаваць непаладкі, ня ведаючы, што на гэтым участку пашкоджана лінія электраперадач і што брыгада раённых электрасетак ужо працуе, каб усё паправіць. Якраз у той момант, калі па правадах пайшла напруга, электрыку спатрэбілася залезьці ў шчыток…

Усіх трох трагічных выпадкаў можна было б пасьпяхова пазьбегнуць, каб не абыякавасьць службовых асобаў да сваіх прафэсыйных абавязкаў. У адной гаспадарцы ўчастковы міліцыянт не дагледзеў, што падчас страды па палёх бадзяецца нецьвярозы грамадзянін, у другой з прычыны чыейсьці халатнасьці на працу трапіў неспрактыкаваны і ненавучаны тэхніцы бясьпекі хлопец, а ў трэцяй добрага работніка "забіла" чужое спадзяваньне на "авось".





Первоисточник: BulletinOnline
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За час сёлетняй ўборачнай кампаніі на Віцебшчыне адбыліся ўжо тры надзвычайныя здарэньні, у выніку якіх загінулі людзі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика