21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Беларусі знікае яшчэ адна вёска старавераў

26.08.2009 12:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладам удалося нарэшце разбурыць найвялікшы прытулак перабежчыкаў на Віцебшчыне.

Роўна 50 гадоў таму "Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх" паведамляў, што ў вёсцы Перадолы на Глыбоччыне існуе найвялікшы на той час малітоўны дом старавераў. Удакладняецца, што яго наведваюць больш як 400 вернікаў. Для параўнаньня: у Горадні тады было 102 стараверы, у Вільні - 88, у Ваўкавыску - 170.

Стараверы, стараабрадцы, раскольнікі, "маскалі" альбо "маскоўцы" - па-рознаму называюць у Беларусі ўцекачоў з Расеі пасьля шматлікіх расколаў у праваслаўі, што паўставалі там яшчэ ад XYI стагодзьдзя.

- У Перадолах у 1920-я гады "маскалі" мелі моцную сваю суполку, наведвалі вялікі малітоўны дом. Будынак яго захаваўся да сёньня, - гаворыць краязнаўца з Глыбокага Ўладзімер Скрабатун.

Са словаў суразмоўцы, да верасьня 1939 году Перадолы знаходзіліся ля ўсходняй мяжы Польшчы, і гэта выратавала тутэйшых старавераў. На Віцебшчыне ў савецкія пэрыяд калектывізацыі вёскі, дзе яны жылі, зьнішчаліся. Жыхароў прымусова гналі ў калгасы альбо ў Сыбір. Больш за тое, стараверы былі падвойна маргіналізаваныя: перш - саветамі, як лютыя антысаветчыкі, а з другога боку - праваслаўнай царквою, якая ўспрымала іх, як сэктантаў.

У паваенны час кампактная суполка старавераў у Перадолах зьменшылася. Насельнікі змушаныя былі жыць з натуральнай гаспадаркі - што вырасла, тое й зьелі. Пры тых харчах яны ўсё ж стараліся прытрымлівацца пастоў, якія агулам складаюць 200 дзён на год. Ня ўсе гэта вытрымлівалі.

- Сваіх памерлых стараверы заўжды вывозілі на аддалены пагост у вёсцы Лаўрынкаўка, - кажа сталы жыхар Іван Летнікаў, - нават калі ў Аўганістане загінуў Саша Дзехцяроў, то й яго пахавалі ў Лаўрынаўцы.

Іван Летнікаў падкрэсьлівае, што ня зьмененымі часам і жыцьцём у Перадолах засталіся васьміканцовыя крыжы. Таксама як і раней мужчыны маюць доўгія бароды, а жанчыны заўжды ў цёмных хустах. Некалі ўсе яны мелі шматдзетныя сем’і. А паколькі жылі вельмі бедна, то дзеці вырасталі і зьбягалі ў гарады.

- Для цяперашніх уладаў стараверы не ўяўляюць ні сацыяльнага пласту нейкага, ні іншага, які патрабаваў бы асобага падыходу, - кажа беларускі дасьледчык Кастусь Шыдлоўскі, - Зараз разбурэньне набыло ярка акрэсьленыя формы. Гэтаму працэсу наканаваны сумны фінал: паступовае зьмяншэньне носьбітаў гэтай культуры й наступнае зьнікненьне.

Паводле дадзеных уліку, ва ўсіх рэгійнах Беларусі цяпер жывуць 20 тысяч старавераў. Дзеяньне новага закону пра свабоду веравызнаньня яшчэ больш уціскае іхную дзейнасьць. Найперш з-за неабходнасьці рэгістраваць афіцыйныя суполкі.





Первоисточник: BulletinOnline
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладам удалося нарэшце разбурыць найвялікшы прытулак перабежчыкаў на Віцебшчыне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика