21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першы раз у новы садок

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы раз у новы садок

Для многiх жыхароў брэсцкага мiкрараёна "Вулька" сёлетняе 1 верасня стала сапраўдным святам. У гэты дзень урачыста адкрылi дзiцячы садок — першую дашкольную ўстанову ў мiкрараёне.

Крыху пазайздросцiлi бацькi старэйшых дзяцей бацькам навасёлаў: першым давялося вазiць сваiх сыноў i дочак штодня ў iншыя раёны горада. А цяпер па вулiцы Сяброўскай пабудавалi сучасны прыгожы зручны дзiцячы комплекс, якi з нечай лёгкай рукi назвалi "палацам дзяцiнства". Сапраўды ў новым садку ёсць усё для заняткаў, адпачынку, гульняў, развiцця маленькiх наведвальнiкаў.

Пабудавалi новую дашкольную ўстанову рабочыя i iнжынеры будаўнiчага трэста № 8. Яго генеральны дырэктар Мiхаiл Водчыц другi раз на тыдзень быў героем дня, некалькi дзён таму ўручаў сiмвалiчны ключ галоўнаму ўрачу раддома, а цяпер вось — загадчыцы дзiцяга садка Вользе Палхоўскай. Мiхаiл Васiльевiч адзначыў, што вельмi прыемна здаваць такiя аб’екты, якiя з’яўляюцца сведчаннем стабiльнасцi жыцця ў дзяржаве, прыярытэту сацыяльнай палiтыкi. Тым больш, што новыя дзiцячыя садкi, паводле яго слоў, не ўзводзiлiся ў абласным цэнтры з 1991 года. Будаўнiцтва ясляў-садка № 72 было распачата ў снежнi 2006 года. На ўсю работу спатрэбiлася шэсць з паловай мiльярдаў рублёў. І вось каля 260 выхаванцаў з пачатку новага навучальнага года прыйшлi ў новыя ўтульныя пакоi i залы. Групы ўжо сфармiраваныя, i юныя гаспадары паспелi падрыхтаваць святочную праграму для гасцей: яны хораша спявалi i танцавалi.

З гэтай падзеяй дзяцей, бацькоў, педагогаў прыехаў павiншаваць старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар. Звяртаючыся да дарослых, кiраўнiк вобласцi сказаў, што будаўнiцтва такiх аб’ектаў — гэта iнвестыцыi дзяржавы ў будучае, клопат пра тых, хто прыйдзе на змену цяперашнiм актыўным пакаленням. А маленькiм вiноўнiкам урачыстасцi губернатар пажадаў, каб яны вучылiся дружыць, падтрымлiваць адно аднаго, раслi добрымi грамадзянамi i былi радасцю для сваiх бацькоў.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

На здымку: падчас адкрыцця садка.

падчас адкрыцця садка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для многiх жыхароў брэсцкага мiкрараёна "Вулька" сёлетняе 1 верасня стала сапраўдным святам. У гэты дзень урачыста адкрылi дзiцячы садок — п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика