21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вясельны стол: рытуальныя атрыбуты і традыцыйная ежа

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясельны стол: рытуальныя атрыбуты і традыцыйная ежа

Народная энцыклапедыя

 

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 28—30 жніўня.)

У некаторых мясцiнах кашу варылi i падчас ацёлу свойскай жывёлы. Адразу ж пасля ацёлу каровы гаспадыня накрывала святочны стол, напрыканцы якога падавалi кашу, частку якой абавязкова адносiлi карове. Пры гэтым прыгаворвалi: "Каб кароўка бяжала памыкiвала, а цялятка пабрыкiвала". Каб карова ацялiлася i на наступны год, першымi кашу пачыналi есцi жанчыны. Свойскую жывёлу частавалi кашай i ў днi вялiкiх каляндарных святаў: на Каляды, Масленiцу, Тройцу i iнш..

Памiнальныя трапезы таксама пачыналi з рытуальнай кашы — куццi (колiва, кануна). Як правiла, такую кашу варылi з ячменю, дадавалi ў яе мёд, мак i разынкi. Яе ставiлi на акно, каб душы памерлых продкаў прыйшлi ноччу ёю "пачаставацца".

Кашу як абавязковую рытуальную старву выкарыстоўвалi ў ключавых абрадах будаўнiцтва новай хаты. Калi будаўнiкi ўкладвалi першую бэльку (блiжэйшую да чырвонага кута), то да яе прывязвалi кажух, у якi быў загорнуты гаршчок з кашай. Зноў-такi гэта рабiлася для таго, каб у хаце быў дабрабыт i лад памiж дамачадцамi.

Адным з абавязковых абрадавых дзеянняў улазiн было прыгатаванне кашы. Яе варылi ў старой хаце, а затым у прысутнасцi ўсiх дамачадцаў пераносiлi ў новую, каб разам з ёю перайшлi удача, сямейнае шчасце i прыбытак. Кашу, звараную ў печы старога дома, загортвалi ў ручнiк, кланялiся ва ўсе бакi i запрашалi з сабой галоўнага ахоўнiка сялянскага жытла — хатнiка (дамавiка).

8 студзеня адзначаецца свята ў гонар парадзiх i павiтух. Дзень так i называецца — "Бабiны кашы". Доўгi час iснавала шыкоўная традыцыя: у нядзелю перад "бабiным" днём бабка-павiтуха абыходзiла тых жанчын, у якiх яна прымала роды або "бабiла" дзяцей, "мазала" лбы жанчын i дзяцей кашай з ягадамi калiны i прыгаворвала спецыяльныя прыгаворы. А ўжо 8 студзеня моладзь катала павiтух на санках, прыносiла iм падарункi, ладзiла спецыяльнае застолле.

Блiны

Яшчэ адной з найбольш пашыраных страў беларусаў i iншых славянскiх народаў з’ўлялiся блiны — тая рытуальная ежа, якая суправаджала чалавека ад нараджэння i да смерцi. У сiстэме народнага харчавання блiны з’явiлiся вельмi даўно i сiмвалiзавалi сабой бога Сонца. У фальклорнай традыцыi блiны вельмi часта асацыююцца са смерцю або "тым" светам: "Там блiны пякуць, там табе дадуць". Блiны сталi часткай сямейна-родавых рытуалаў. Iх выпяканне i сумеснае паяданне сiмвалiзавала яднанне людзей i перамогу дня над ноччу, дабра над злом. Без iх не праходзiла нiводнага свята. Асаблiвай важным складнiкам блiны былi на Масленiчным тыднi. Яны сталi своеасаблiвым сувязным звяном памiж сем’ямi, якiя нядаўна справiлi вяселле. Лiчылася, каб у чалавека не пераводзiлiся грошы, трэба было ў чацвер на Масленiчным тыднi з’есцi як мага больш блiноў.

Блiнамi памiналi памерлых, iх клалi ў труну, каб перадаць такiм чынам вестачку даўно памерлым сваякам.

Блiны былi на стале i ў дзень заручын, i на самiм вяселлi, а праз тыдзень пасля яго з блiнамi хадзiлi "на пярэзвы".

У Даравальную нядзелю з блiнамi хадзiлi на могiлкi.

Блiны, якiя ў народзе атрымалi назву "Хрыстовы анучы", пяклi на Узнясенне. Без блiноў не абыходзiлiся i дажынкi — свята ў гонар завяршэння збору збожжавых культур. З яблыкамi, мёдам, арэхамi i iншымi "прысмакамi" пяклi блiны на Спаса, а таксама на Пакровы. Лiчылася, што тым самым на зiмовы час "запякаюцца" вуглы ў хаце.

I, безумоўна ж, блiны пяклi на Каляды: хто не напячэ блiноў перад Новым годам, у таго свойская жывёла не будзе "гладкай" З блiнамi хадзiлi зваць Мароза, спадзеючыся на тое, што "сыты" Мароз не будзе чапаць азiмыя пасевы. Блiнамi "задобрывалi" св. Уласiя — ахоўнiка свойскай жывёлы.

Чужым людзям непажадана было глядзець на тое, як гаспадыня рыхтуе цеста для блiноў, iначай не блiны не "падымуцца".

Калi патэльню пазычалi суседзям, напрыклад, на час падрыхтоўкi да вяселля, яе вярталi толькi з блiнам i iмкнулiся не трымаць голымi рукамi.

Гарэлка

Гарэлка — адзiн з моцных напояў, якi найчасцей ужываўся ўсходнiмi славянамi ў час святочных урачыстасцяў або памiнальных трапез. Рэцэптура прыгатавання гарэлкi з хлебных злакаў або бульбы перадавалася з пакалення ў пакаленне. Гарэлку выкарыстоўвалi ў якасцi спецыяльнага напою, якi мог зняць псiхалагiчныя бар’еры памiж гасцямi i гаспадарамi, памiж прадстаўнiкамi двух родаў на вяселлi. Гарэлка была ў пэўнай ступенi тым псiхатропным сродкам, якi дазваляў "расслабiць" нервовую сiстэму чалавека ў час бяды, гора, адчаю.

Перад тым, як выпiць чарку гарэлкi, праваслаўны чалавек хрысцiўся, таму што ў народзе лiчылi, што прыгатаванне яе не абыходзiлася без удзелу нячыстай сiлы. Згодна з беларускай легендай, запiсанай на Слонiмшчыне, Бог, хоць i ведаў, што гонiць чорт, даў сваё бласлаўленне, каб людзi, якiя пiлi яе ў меру, былi здаровыя i жывыя. Але за гэта ў дзесяць разоў зменшыў ураджайнасць жыта.

У вясельным рытуале пiтво гарэлкi быццам бы "замацоўвала" завяршэнне чарговага этапа або сiмвалiзавала станоўчае вырашэнне пэўнай рытуальнай дзеi. Напрыклад, падчас заручын сваты абавязкова бралi з сабой бутэльку гарэлкi, а знакам iх станоўчага вырашэння было сумеснае выпiванне прынесенага з сабой напою.

Бабка-павiтуха адразу ж пасля родаў давала парадзiсе крыху выпiць гарэлкi, "каб яна ўстала на трэцi дзень". Пасля нараджэння дзiцяцi бацька нованароджанага першым выпiваў чарку гарэлкi, каб немаўля было дужым i здаровым, а яго жыццё было "поўным" — багатым.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У некаторых мясцiнах кашу варылi i падчас ацёлу свойскай жывёлы. Адразу ж пасля ацёлу каровы гаспадыня накрывала святочны стол, напрыканцы якога падав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика