"Гомельская праўда" стала старэйшай
"Гомельская праўда" стала старэйшай
Выйшаў 22-тысячны нумар абласной газеты. А напярэдаднi, расказвае яе галоўны рэдактар Сяргей Бяспалы, з Масквы, з Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гiсторыi Расii, прыйшла вестка аб тым, што знойдзены чацвёрты нумар газеты, якi датаваны 19 сакавiка 1917 года. Нагадаем, што дзень нараджэння "Гомельскай праўды" лiчыўся 12 лiстапада таго ж самага года, на восем месяцаў пазней. Газета тады называлася "Известия Гомельского Совета рабочих и солдатских депутатов" i выходзiла ў сярэднiм тры разы на тыдзень. З першых нумароў яе, акрамя другога, захавалася некалькi. Чацвёрты, за 19 сакавiка 1917 года, знаходзiцца ў Дзяржаўным музеi Рэвалюцыi ў Маскве, № 13 за 16 красавiка — у Ленiнградскай публiчнай бiблiятэцы iмя Салтыкова-Шчадрына. Як сказаў Сяргей Бяспалы, чацвёрты нумар газеты па тэхнiчных прычынах сёння нельга апублiкаваць, а будзе гэта зроблена 12 лiстапада, у афiцыйны дзень нараджэння газеты. А ў 22-тысячным нумары "Гомельскай праўды" апублiкаваны нумар "Известий Гомельского Совета рабочих и солдатских депутатов" за 20 чэрвеня 1917 года. І яшчэ цiкавы факт. Летась, калi газета адзначала 90-гадовы юбiлей, супрацоўнiкi яе прыклалi шмат намаганняў па аднаўленнi яе гiсторыi. Тады лiчылася, што яе падпiсвалi 33 рэдактары, насамрэч жа аказалася амаль 50. Калектыў "Звязды" вiншуе калег з выхадам у свет 22-тысячнага нумара газеты. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
1
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў 22-тысячны нумар абласной газеты. А напярэдаднi, расказвае яе галоўны рэдактар Сяргей Бяспалы, з Масквы, з Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучас
|
|