21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мацнейшых вызначыў конкурс

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мацнейшых вызначыў конкурс

Ведай... сваіх!

Апытання на тэму, цi любiце вы хадзiць на пошту, нiхто пакуль, здаецца, не рабiў. А шкада, бо з любога адказу — "так", "не", "не вельмi" — вынiкае лагiчнае: "А чаму?", здольнае высветлiць у яе рабоце не толькi мiнусы, але i плюсы.

Зрэшты, ведаць iх можна i так: у кожным аддзяленнi паштовай сувязi (АПС) свой калектыў, свой мiкраклiмат. І само сабой — свае эканамiчныя паказчыкi, свая кнiга заўваг i прапаноў...

Менавiта яны, па словах начальнiка вытворчасцi "Мiнская пошта" Жанны Васiльеўны Шыбака, i дапамаглi вызначыць самых моцных, а значыць, вартых удзельнiчаць у чарговым конкурсе прафесiйнага майстэрства. Праводзiўся ён сёлета сярод начальнiкаў аддзяленняў...

Iх, гэтых аддзяленняў паштовай сувязi, у сталiцы 110. Столькi ж адпаведна i кiраўнiкоў. Да непасрэднага ўдзелу ў конкурсе былi адабраны толькi 11. Менавiта iх i чакаў сур’ёзны экзамен: за досыць кароткi час трэба было паказаць, прадэманстраваць строгаму журы сваё веданне практыкi i тэорыi, сваё хатняе заданне, свой, так бы мовiць, кругагляд, сваю абаяльнасць.

Забягаючы наперад, скажам, што некаму пры гэтым не хапiла ўмення сканцэнтравацца, не хапiла ўпэўненасцi i смеласцi. — Конкурс i насамрэч назваў наймацнейшых: трэцяе месца — Святлана Дынкiна (АПС-14), другое — Вольга Дударчык (АПС-10) i першае (дададзiм, з вельмi значным адрывам!) — Наталля Ярома (начальнiк АПС-33).

— На пошту я прыйшла 8 гадоў таму вучанiцай аператара, — расказала яна. — Потым у мяне быў трэцi клас, другi, першы, працавала намеснiкам начальнiка i вось ужо два гады кiрую сама... У мяне былi вельмi добрыя настаўнiкi. У нас проста цудоўны калектыў! Так што гэтая перамога не толькi мая... А яшчэ ў нас вельмi шмат пастаянных клiентаў, дзеля якiх проста хочацца кожны дзень iсцi на работу.

Пошта, якой кiруе Наталля, размешчана ў самым што нi ёсць рабочым раёне — насупраць велазавода. Аддзяленне сувязi Вольгi Дударчык абслугоўвае, скажам так, трохi iншы кантынгент, бо знаходзiцца яно непасрэдна ў Доме Урада.

— У нас, — прызналася Вольга, — вельмi адказная работа... А што датычыцца клiентаў... На пошту ўсе прыходзяць для таго, каб заплацiць за кватэру, за тэлефоны, каб купiць паштоўкi, каб пагасiць крэдыты... Карацей, каб атрымаць тыя ж паслугi, што i ў любым другiм аддзяленнi сувязi. Адзiнае (што, зразумела ж, прыемна) — з намi заўсёды павiтаюцца, заўсёды падзякуюць за паслугу. Тым, каго, напрыклад, учора бачыў па тэлевiзары, аказваць iх вельмi пачэсна... А што датычыцца перамогi, мяне яна радуе не столькi тым, што другое месца, што каштоўны прыз... Многiя схiльныя лiчыць, што маладыя, маўляў, нiчога не ведаюць, нiчога не ўмеюць... Мы сёння даказалi, што гэта не так.

...Даказалi, так бы мовiць, на ўзроўнi сталiцы. У хуткiм часе адбудзецца рэспублiканскi конкурс.

— Дакажам i там, — абяцалi пераможцы.

А вось цi атрымаецца, пакажа час i конкурс.

Валянцiна Доўнар.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апытання на тэму, цi любiце вы хадзiць на пошту, нiхто пакуль, здаецца, не рабiў. А шкада, бо з любога адказу — "так", "не", "
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика