21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"За Францыю!.."

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"За Францыю!.."

Гэты лiст прыйшоў у рэдакцыю ад Вiкенцiя Мароза, жыхара вёскi Даманава, старшынi тамтэйшай ветэранскай арганiзацыi. Вiкенцiй Iванавiч адгукнуўся на прапанову "ЗВЯЗДЫ" пастарацца адшукаць iмёны беларусаў-герояў Першай сусветнай вайны i напiсаў пра свайго зямляка — кавалера Георгiеўскага крыжа, удзельнiка Першай сусветнай вайны Iвана Ламейку. Так што, калi i вы можаце расказаць пра вашых родных, блiзкiх цi землякоў, якiя бралi ўдзел у той напаўзабытай вайне, то не саромейцеся, паведамляйце нам у рэдакцыю.

Ну а пакуль паспрабуем трохi праяснiць сiтуацыю наконт адпраўкi рускiх салдатаў у Францыю, у тым лiку i Iвана Ламейкi. Дык вось, з самага пачатку Першай сусветнай вайны заходнiя саюзнiкi Англiя i Францыя бачылi Расiю ў якасцi краiны з невычэрпнымi людскiмi рэсурсамi, i таму спачатку ў англiйскага ўрада ўзнiклi думкi аб тым, што Расiя можа падзялiцца сваiмi салдатамi з саюзнiкамi, а потым i ў французскага. Як паказала жыццё, у Англiю рускiя салдаты так i не патрапiлi, а вось на французскай зямельцы некаторым паваяваць давялося...

Французы былi максiмалiстамi: з-за недахопу ўласных грамадзян яны папрасiлi ў Расii 400 тысяч неарганiзаваных салдатаў, а ўзамен абяцалi павялiчыць пастаўкi зброi ў Расiю ды, вядома ж, атрыманых рускiх салдатаў абмундзiраваць ды ўзброiць. Рускае камандаванне без энтузiязму паставiлася да такой прапановы французаў, але, па-першае, адмаўляць саюзнiкам непрыгожа i недыпламатычна, а па-другое, зброi ў Расii сапраўды не хапала...

Таму шляхам доўгiх перамоў атрымаўся кансенсус: Расiя згадзiлася падзялiцца з французамi людзьмi, але не неарганiзаванай масай, а пяццю брыгадамi прыкладна па 10 тысяч чалавек кожная (фактычна адправiлiся толькi 4 брыгады — 1-я i 3-я ў Францыю, 2-я i 4-я ў Салонiкi (Грэцыя), да адпраўкi 5-й брыгады справа так i не дайшла), ну а французы ўзброiлi гэтых рускiх вайскоўцаў i павялiчылi пастаўкi зброi ў Расiйскую iмперыю.

I вось у лютым 1916 года пачалося фармiраванне ў Маскве i Самары першай асобай пяхотнай брыгады, у якую i патрапiў Iван Ламейка. Цiкава, што пры адборы вялiкую ўвагу надавалi знешняму выгляду — салдаты павiнны быць не абы-якiмi: iх падбiралi па росце, колеры валасоў i вачэй, каб саюзнiкi былi ўражаны вайскоўцамi рускай армii.

Калi першая брыгада нарэшце была сфармiравана, салдатаў пасадзiлi ў вагоны-цяплушкi i праз усю Расiю адправiлi на Далёкi Усход. Як яно iм ехалася па заснежанай чыгунцы ў невядомую краiну? Напэўна, было трошкi не па сабе, бо хто яго ведае, якая яна, гэтая "Хранцыя"... У горадзе Дальнi (або Дайрэн) салдатаў перагрузiлi на тры французскiя параходы i яны рушылi морам да Францыi. Жоўтае море, Паўднёва-Кiтайскае мора, Сiнгапур, востраў Суматра, Iндыйскi акiян, Цэйлон, Чырвонае мора, Суэцкi канал, Мiжземнае мора — доўгiх 2 месяцы гойдалiся на хвалях рускiя салдаты, пакуль нарэшце не прычалiлi ў Марсэлi. А там iх ужо сустракалi: з кветкамi, з радасцю, з крыкамi "Vivе lа Russiе!".

Праз некаторы час рускiх салдатаў перавезлi па чыгунцы ў лагер Майi ў Шампанi, дзе яны прайшлi навучанне i атрымалi канчатковае абмундзiраванне. Потым сюды ж прыбыла трэцяя асобая пяхотная брыгада, i нашыя салдаты пачалi поплеч з французамi змагацца на фронце: хадзiлi ў атакi, адбiвалi контратакi, пралiвалi кроў на чужой зямельцы... Аднак наступiў 1917 год. З Расii даходзiлi весткi пра рэвалюцыю. Нехта з салдатаў хацеў працягваць ваяваць, а нехта хацеў вярнуцца дадому. Былi створаны салдацкiя саветы. Дысцыплiна падала. Таму французы перасталi давяраць рускiм брыгадам, баялiся, каб салдацкiя саветы не пачалi ўтварацца i ў французскiм войску, трымалi рускiх у тыле i думалi — што ж далей рабiць з рускiмi салдатамi? Першая асобая пяхотная брыгада мiтынгавала ў лагеры Курцiн, патрабавала вяртання ў Расiю i адмаўлялася выконваць загады, афiцэры i салдаты трэцяй брыгады пакiнулi лагер, але ваяваць таксама не вельмi хацелi. Iван Ламейка таксама быў у лагеры Курцiн, i ён таксама патрапiў пад артылерыйскi абстрэл, калi "бунтаўшчыкоў" выкурвалi з лагера...

Пасля таго, як лагер Курцiн быў узяты, французскi ўрад падзялiў рускiх салдатаў на тры групы: 1) ахвотнiкi ваяваць на французскiм фронце (амаль усе афiцэры), 2) добраахвотныя працоўныя для адпраўкi ў Паўночную Афрыку, 3) нядобраахвотныя працоўныя ў Паўночную Афрыку. Цi добраахвотна згадзiўся ехаць у Афрыку Iван Ламейка — невядома. Але яго адправiлi ў Алжыр. Там ён спачатку тры месяцы быў на каранцiне ў горадзе Легуатэ, пасля каля шасцi месяцаў працаваў на нейкага французскага фермера, з 1918 года Iван Iльiч разгружаў i загружаў караблi ў порце горада Фалiнвiль, а з 1919 года будаваў чыгунку ў Сахары... Ну а ў снежнi 1919-га наш герой разам з iншымi былымi салдатамi пры дапамозе Чырвонага Крыжа быў нарэшце накiраваны ў Расiю...

Шмат хто не вярнуўся дадому з французскай ды алжырскай зямелькi. Як бачым з лiста Вiкенцiя Мароза, Iвану Ламейку пашанцавала — ён вярнуўся-такi на бацькаўшчыну i пражыў доўгае жыццё. Калi пахадзiць па вясковых могiлках на чыгуначнай станцыi Лясной, то можна адшукаць i магiлу Iвана Ламейкi — звычайны помнiк, нават без фотакарткi. Так i не скажаш, што тут ляжыць кавалер Георгiеўскага крыжа, якога лёс яшчэ ў пачатку мiнулага стагоддзя прымусiў аб’ехаць палову свету, быць параненым у далёкай Францыi, пакутаваць ад спёкi ў Афрыцы, выжыць i вярнуцца сюды, на Беларусь...

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты лiст прыйшоў у рэдакцыю ад Вiкенцiя Мароза, жыхара вёскi Даманава, старшынi тамтэйшай ветэранскай арганiзацыi. Вiкенцiй Iванавiч адгукнуўся на пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика