21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Радавы Першай Сусветнай...

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радавы Першай Сусветнай...

Рэха публікацыi

Радавы Першай Сусветнай...

Ламейка Iван Iльiч, узнагароджаны Георгiеўскiм крыжам. Родам ён з вёскi Даманава Даманаўскага сельскага Савета Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласцi. Сын селянiна. Iван Iльiч тут жыў i працаваў. Меў 10 дзяцей. Гэта быў паважаны чалавек у вёсцы. Талковы. Ураўнаважаны. Спакойны. Працавiты i ўмелы, як кажуць у народзе. Я яго добра ведаў. З iм можна было цiкава пагаварыць. Таксама добра ведаю яго сына Уладзiмiра, якi жыве ў Мiнску. Ён палкоўнiк у адстаўцы. Я з iм сустракаўся, ён шмат расказваў пра свайго бацьку i, па маёй просьбе, даслаў мне бiяграфiю бацькi, Iвана Iльiча Ламейкi.

Дзед Iвана Iльiча, Якiм, меў майстэрню, дзе выраблялiся вазы, брычкi, санi, калёсы... На гэта ў яго была лiцэнзiя. Ён меў семярых сыноў. Адзiн з iх — Iлья, бацька нашага героя. Выраб вазоў i калёсаў перадаваўся ў спадчыну. Паспявалi апрацоўваць сваю зямлю i займацца бiзнэсам, як цяпер кажуць.

Пачалася Першая сусветная вайна. Беларусаў, якiя жылi ў заходняй частцы Беларусi, эвакуявалi, вывезлi ў бежанцы ў Расiю. Iлья Ламейка, бацька Iвана Iльiча, з сям’ёй таксама выехалi на Усход, у Расiю. Затрымалiся каля г. Калуга, дзе памёр яго бацька i быў пахаваны ў вёсцы Перчы.

У Расii пачалася мабiлiзацыя. Рыхтавалiся да вайны. Iвана Iльiча Ламейку прызвалi ў царскую армiю. Пасля навучання яго перавялi ў спецыяльны армейскi корпус для адпраўкi на дапамогу Францыi (па яго просьбе). Iх армейскi корпус пагрузiлi ў эшалоны i праз усю Расiю павезлi ва Уладзiвасток. Там перагрузiлi на параходы i па паўднёвых марах прывезлi ў Францыю, горад Марсэль. У Францыi салдатаў Расii (так там звалi iх) адразу накiравалi i кiнулi ў бой супраць германскiх войскаў. Салдаты Расii дапамаглi Францыi адстаяць сваю незалежнасць.

У Расii адбылася Кастрычнiцкая рэвалюцыя. Не стала царскай улады. Рускiя салдаты, якiя ваявалi ў Францыi супраць Германii, сталi салдатамi неiснуючай дзяржавы. Таму яны сталi палоннымi Францыi. У тым лiку i Iван Ламейка. Там iм прапанавалi службу ў французскiм легiёне. Хто адмовiўся служыць, у тым лiку i Iван Ламейка, былi адпраўлены ў Афрыку, у Алжыр, калонiю Францыi. Iван Iльiч расказваў, як яны высякалi лазу i на спiне насiлi ў пазначанае месца. Займалi людзей працай. Гарачыня там невыносная. Навокал пясок. Цяжкасць нясцерпная была. Але ж трэба было выстаяць, перажыць...

I ўсё ж салдатаў вызвалiлi з палону праз Чырвоны Крыж. Адправiлi iх у горад-порт Адэсу, а там адразу прызвалi ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армiю. Iван Iльiч Ламейка ваяваў пад камандаваннем Катоўскага на фронце грамадзянскай вайны.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны Iван Ламейка быў дэмабiлiзаваны. Ён вярнуўся дадому, на бацькаўшчыну, на Беларусь, якая ўжо была пад уладай Польскай дзяржавы. Паўсюль былi бачны сляды вайны. Вёска Даманава спалена. Людзi жылi ў зямлянках.

Жыхары вёскi Даманава выбралi Iвана Iльiча сваiм старастам, як паважанага чалавека, працавiтага i свядомага.

Ажанiўся Iван Iльiч з Соф’яй Канстанцiнаўнай. У iх было дзесяць дзяцей. Iх трэба было кармiць, апранаць, вучыць, выхоўваць. Соф’я Канстанцiнаўна стала мацi-гераiняй, узнагароджана медалём. Па словах сына Iвана Ламейкi, Уладзiмiра Iванавiча, iх сям’я была запiсана на высяленне. Але паколькi Iван Ламейка не займаўся палiтыкай, як тады гаварылi, а працаваў на зямлi i ў арцелi, дзе выраблялi калёсы, то "лiха" прайшло мiма. У час вайны працаваў на сельскай гаспадарцы.

Пасля вайны Iван Iльiч працаваў толькi ў калёснай арцелi. У 1958 годзе памерла жонка Iвана Ламейкi. За iм даглядала старэйшая дачка. А ў 1965 годзе ён сышоўся з жанчынай, якая жыла на станцыi Лясная Баранавiцкага раёна. Там i пахаваны.

Жыхары вёскi Даманава добра памятаюць Iвана Iльiча Ламейку, як добрага бывалага чалавека, аўтарытэтнага, працавiтага i сумленнага. Чалавек, якi меў свае погляды, паважаў людзей.

Вiкенцiй МАРОЗ,

Івацэвіцкі раён.     .

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ламейка Iван Iльiч, узнагароджаны Георгiеўскiм крыжам. Родам ён з вёскi Даманава Даманаўскага сельскага Савета Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласцi. С
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика