Вёска мая, прыгажуня
Вёска мая, прыгажуня
Гэтыя фотаздымкi зроблены ў адной з самых вялiкiх гаспадарак Петрыкаўскага раёна КСУП "Чалюшчавiчы". Яе працаўнiкi вядомыя сваiмi поспехамi — тут атрымлiваюць высокiя ўраджаi, добрыя надоi, але акрамя названага мясцовыя гаспадары з гонарам могуць паказваць гасцям свае падворкi — дагледжаныя, заможныя. Вёска расце: вулiца новых будынкаў упрыгожыла ўскраiну. Юля i Дыяна Панцюк прыехалi сюды ў госцi да бабулi i ахвотна бавяць час на вулiцах вёскi. Саша Шурпач заве сябе мясцовым, вiдаць, таму яму найбольш падабаюцца на вясковай вулiцы вось гэтыя палескiя баравiкi, складзеныя з камення i па-мастацку расфарбаваныя. Фота Яўгена Пясецкага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя фотаздымкi зроблены ў адной з самых вялiкiх гаспадарак Петрыкаўскага раёна КСУП "Чалюшчавiчы". Яе працаўнiкi вядомыя сваiмi поспехамi |
|