Наваполацк адзначае юбілей
Наваполацк адзначае юбілей
50-ы дзень нараджэння гарадскiя ўлады не сталi прывязваць да канкрэтнай даты. Адзначаць яго навапалачане пачалi яшчэ ўчора, 1 верасня, i прадоўжаць да канца тыдня. Усяго ў праграме святкавання юбiлею — звыш 50 мерапрыемстваў. У Дзень ведаў у Наваполацку, акрамя традыцыйных урачыстых лiнеек i свята першага званка, адбылося адкрыццё помнiка А.С. Пушкiну ля дзiцячай бiблiятэкi iмя паэта. Таксама 1 верасня пачаў працаваць музей сiстэмы адукацыi горада. Сёння ў Наваполацку — свята "Юнацтва горада", падчас якога адбудзецца святочны канцэрт "Дзень юнага музыканта", адкрыецца выстава мясцовых мастакоў "Усе колеры палiтры", а таксама экспазiцыя "На Беларусi рок жыве", прадстаўленая з архiваў вядомага музыканта, дырэктара фестывалю "Рок-кола" Сяргея Анiшчанкi. 3 верасня прысвечана здароваму ладу жыцця. У гэты дзень у Наваполацку пройдзе шэраг спаборнiцтваў па лёгкай атлетыцы, валейболе, футболе, бiят-лоне i г.д. Завершыць праграму канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". 4 верасня да свята далучацца прадстаўнiкi розных творчых сфераў. Таксама з Днём працаўнiкоў нафтавай, газавай i палiўнай прамысловасцi павiншуюць навапалачан папулярныя беларускiя артысты. Блiжэй да выхадных гуляннi набудуць масавы размах. З пятнiцы Наваполацк ператворыцца ў горад-свята, дзе знойдзецца месца i новым скульптурам (ля помнiка "Першая палатка"), i новым кнiгам (свой зборнiк "Так i жыву: спяваю, мару, плачу..." прэзентуе землякам ураджэнец Полацка, вядомы пiсьменнiк Навум Гальпяровiч), i святочнаму канцэрту, i водна-спартыўнаму святу. У суботу i нядзелю, як чакаецца, да гасцей горада далучацца дэлегацыi з гарадоў-пабрацiмаў Наваполацка (а яны ёсць у Расii, Польшчы, Лiтве i нават Францыi). Тады i пачнецца Свята — менавiта з вялiкай лiтары. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
50-ы дзень нараджэння гарадскiя ўлады не сталi прывязваць да канкрэтнай даты. Адзначаць яго навапалачане пачалi яшчэ ўчора, 1 верасня, i прадоўжаць да
|
|